Госпошлину взяли правильно
Житель д. Люсино Алексей Омельянович обратился в редакцию с вопросом, правильно ли он заплатил госпошлину за допуск его автомобиля к участию в дорожном движении.
Выхаванцы эстрадна-харэаграфічнай студыі “Удых танца” Дзіцячай школы мастацтваў былі адзіным запрошаным калектывам з рэспублікі на адкрыты конкурс талентаў “Новыя вяршыні-2014”, які праходзіў у Мінску на мінулым тыдні. Ганцаўчане прывезлі дыплом 2-й ступені і Падзячны ліст.
Дзве выхаванкі Ганцавіцкай СДЮШАР, Дар’я Буйкевіч і Крысціна Каржанеўская, узышлі на трэцюю ступень п’едэстала ў рэспубліканскіх спаборніцтвах у час Алімпійскіх дзён моладзі Рэспублікі Беларусь па вольнай барацьбе, якія прайшлі ў Гомелі з 3 па 5 красавіка.
Адразу 12 хлопчыкаў і дзяўчынак з Дзяніскавіцкага ясляў сада 1-га красавіка былі шпіталізаваны ў Ганцавіцкую райбальніцу ў сувязі з тым, што ў аднаго дзіцяці была выяўлена менінгакокавая інфекцыя. Трохгадовы хлопчык быў адразу адпраўлены на лячэнне ў Баранавічы.
Усё пераблыталася ў актавай зале гімназіі ў гэты дзень, 27 сакавіка: работнікі адукацыі спявалі, танцавалі, паказвалі сцэнкі, а работнікі культуры засядалі ў журы і ацэньвалі творчыя здольнасці ўдзельнікаў адборачнага тура раённага агляду-конкурсу “Зорны дождж”.
Тры чалавекі звярнуліся з пытаннямі да старшыні райвыканкама Аляксандра Саланевіча ў час выязнога прыёму грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб, які прайшоў 14 сакавіка ў Любашаўскім сельвыканкаме. Першае пытанне датычылася газіфікацыі, другое – просьбы вярнуць люкі, якія з вуліцы Юбілейнай забралі яшчэ ў 2011 годзе, напярэдадні Дня беларускай пісьменнасці. Але ў час прыёму разглядалася значна больш вясковых праблем.
Быць дэпутатам мясцовых саветаў – справа неаплачваемая, затое адказная і пачэсная. Сёлета ў раённы Савет дэпутатаў балатуецца 35 кандыдатаў. Сярод іх і галоўны рэдактар газеты “Ганцавіцкі час”, чым, несумненна, ганарацца ўсе супрацоўнікі рэдакцыі.
Пра агароджу на вясковых могілках, радыёкропкі, пустуючыя дамы і іншае размаўлялі жыхары Борак са спецыялістамі райвыканкама і іншых службаў раёна падчас сходу, што прайшоў 11 сакавіка ў мясцовым сельскім клубе. Мерапрыемства стала для боркаўцаў значнай падзеяй, бо адным з галоўным для іх было – “пагаварыць з людзьмі”. Таму вяскоўцы пасля заканчэння сходу не спяшаліся адпускаць гасцей.
Пенсіянер з г. Ганцавічы Іван Іванавіч Муха лічыць, што ў магазіны “Гарачы хлеб” хлебазавод павінен пастаўляць хлеб і батоны не толькі ў цэлафанавай плёнцы, але і без упакоўкі. Спецыялісты хлебазавода сцвярджаюць, што такім чынам клапоцяцца аб бяспецы пакупнікоў.
Мікалай Сцяпанавіч і Ларыса Васільеўна Канановічы з Хатыніч не думалі-не гадалі, што ў шаноўным узросце застануцца без уласнага даху над галавой, а нажываць дабро прыйдзецца літаральна з нуля. У мінулую суботу, 8 лютага, яны і іх сын леглі спаць – а праз некалькі гадзін ужо стаялі на двары ў чым былі і назіралі, як палае іх дом. “Засталіся голымі, босымі, без лыжкі, без міскі”, – бядуе гаспадыня.
Ці ведаеце вы, дзе знаходзіцца ганцавіцкая рэзідэнцыя сапраўднага беларускага Дзеда Мароза? Сотні юных ганцаўчан, выхаванцаў пачатковых класаў гарадскіх школ і дзіцячых садкоў ведаюць: у раённым Доме рамёстваў, дзе да 19 студзеня працавала выстава “Новы год і Каляды”.
У пачатку года традыцыйна падводзяцца вынікі работы за папярэдні перыяд. Што цікавага, новага, нестандартнага адбылося ў мінулым годзе на Ганцаўшчыне? Прапануем разам з намі прагартаць падшыўку “ГЧ” за 2013 год і пазнаёміцца з версіяй топ-падзей і людзей, якія пакінулі свой след у летапісе раёна.
Пад час святкавання Новага года і Нараджэння Хрыстова мы звычайна чакаем цудаў. Хаця некаторыя і не надта вераць у іх. Дарэмна не вераць: Бог ёсць, і ёсць цуды. І яны здараюцца не толькі пад Новы год, упэўнена сёння галоўная гераіня гэтай публікацыі, ганцаўчанка Лілія Матусевіч. Яе жыццёвая гісторыя пацвярджае гэта.
Мой родны кут, хоць ты мне мілы,Але глядзець не маю сілы,Як здзекуюцца з цябе людзі.А што ж з табою заўтра будзе?.. Гэтыя радкі даслаў у рэдакцыю “ГЧ” адзін з нашых чытачоў разам з адрасам праблемы. Па вуліцы Будаўнікоў райцэнтра з двух каналізацыйных калодзежаў у ліўнёвы канал выліваецца смярдзючая жыжа. А гэты канал, па нашых звестках, вядзе ў раку Цну. Атрымліваецца, мы забруджваем яе адходамі чалавечых арганізмаў, хімічнымі сродкамі і іншым брудам, які сцякае ў каналізацыйныя сістэмы.
У навагоднія святы мы ўсе чакаем нейкага цуда. І кожны з нас марыць стаць хоць крышачку чараўніком для сваіх родных і блізкіх. Таму мы шукаем тое, што здольна прынесці ім радасць, і звычайна трацім пры гэтым круглую суму. Бо сярод галоўных расходаў – якраз выдаткі на падарункі і прэзенты. Як можна сэканоміць на іх?
Што мы ўжываем у ежу: натуральныя прадукты ці іх сурагаты? Адзін з такіх сурагатаў – сырны прадукт “Javor” польскай вытворчасці, неапраўдана дарагі і не лепшага смаку, з вялікім тэрмінам прыгоднасці – з некаторага часу з’явіўся на прылаўках ганцавіцкіх магазінаў...
Упершыню адразу 6 настаўнікаў будуць прадстаўляць Ганцаўшчыну на абласным этапе XXI рэспубліканскага конкурсу “Настаўнік года”, сярод якіх – 2 настаўнікі Востраўскай д/с – СШ імя М. Рудкоўскага. Адбор лепшых з лепшых адбыўся ў мінулую суботу, 14 снежня 2013 года, у час фінала раённага тура конкурсу, у якім прынялі ўдзел 16 настаўнікаў.
Хто з нас ніколі не траціў грошы на незапланаваныя пакупкі, няхай падніме руку! Пэўна, было такое ледзь не з кожным. Чаму мы, акрамя патрэбных хлеба і малака, кідаем у сумку і не надта патрэбныя іншыя тавары? Што гэта – праблемы з самакантролем ці хітрыкі прадаўцоў? Як пазбегнуць незапланаваных расходаў? Паспрабуем разабрацца.
Прадпрымальнага жыхара г. Мінска, які 29 кастрычніка спрабаваў гандляваць у Ганцавіцкім ГДК, за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць Гаспадарчы суд Брэсцкай вобласці 28 лістапада пакараў на агульную суму 379,685 мільёна рублёў.
У наш прагматычны час людзі ўсё ж цягнуцца да паэзіі. Гэтую выснову ў чарговы раз засведчыла сустрэча ганцавіцкіх паэтаў са школьнікамі і настаўнікамі Будчанскай СШ “Ганцаўшчына – край паэтаў”. Яе арганізавалі і правялі ў мінулую пятніцу, 22 лістапада, работнікі Будчанскай бібліятэкі, мясцовых СДК і сярэдняй школы.