Дзе можна купіць і парэзаць шкло?
Жыхарка вёскі Боркі Яўгенія Іванаўна Кардаш нядаўна патэлефанавала ў рэдакцыю “ГЧ” з пытаннем: дзе ў Ганцавічах можна купіць і парэзаць аконнае шкло?
Скарачэнне аб’ёмаў работ і запазычанасці сельгаспрадпрыемстваў вымусілі кіраўніцтва будаўнічай арганізацыі ПМК-14 пайсці на непапулярную меру – для інжынерна-тэхнічных работнікаў скараціць працоўны тыдзень да трох дзён. Менавіта гэтая акалічнасць стала інфармацыйнай падставай для інтэрв’ю з начальнікам ПБУП “Пінсксаўгасбуд – ПМК-14” Віктарам Карпачом.
Сюрпрыз для работнікаў сельскай гаспадаркі і аграпрамысловага комплексу раёна падрыхтавалі да іх прафесійнага свята старшыні сельскагаспадарчых кааператываў. Сёлета яны адмовіліся ад затратнай выставы сельгастэхнікі ў цэнтры Ганцавічаў, затое пасля традыцыйных выстаў, выступленняў і ўзнагароджванняў у актавай зале ГДК арганізавалі канцэрт сталічнага ансамбля “Бацька-атаман” – лаўрэата гран-пры Міжнароднага фестывалю казацкай песні ў Маскве. Потым свята працягвалася на пляцоўцы каля ГДК, і вяскоўцы падкідалі на «ўра» сваіх кіраўнікоў.
Свечкі на святочным караваі ад райвыканкама 8 лістапада на сцэне ГДК пагасіў кіраўнік дзяржаўнага ўнітарнага вытворчага прадпрыемства “Ганцавіцкае ПМС” Аляксандр Шут. Дзясяткі працаўнікоў прадпрыемства ў гэты дзень атрымалі ўзнагароды і падарункі. З сувенірамі дамоў адправіліся і шматлікія госці. Пасля ўрачыстай праграмы Генеральны дырэктар ДА «Брэстмеліявадгас» Мікалай Клімовіч сказаў, што «такога размаха святкавання юбілея ПМС, як у Ганцавічах, яшчэ ў вобласці не было».
Кампазіцыйны эцюд па шахматах нашага земляка, майстра спорту Рэспублікі Беларусь Івана Бондара заняў 6-е месца ў 9-ым камандным чэмпіянаце свету (WCCT9) па шахматнай кампазіцыі. Імя нашага земляка ўнесена ў спіс топ-20 лепшых кампазітараў свету па яго раздзеле эцюдаў.
У мінулы аўторак, 29 кастрычніка, падатковая інспекцыя праверыла мінскіх жыхароў, якія гандлявалі туркменскім шырспажывам у танцавальнай зале ГДК. Меркавалася, што распродаж тавараў з назвай “Усё па 40” працягнецца да 3 лістапада. Аднак ужо 30 кастрычніка замест гандляроў у ГДК на ўсю моц працавалі супрацоўнікі падатковай інспекцыі – канфіскоўвалі тавар.
Гараджанка Святлана Карпеня паскардзілася на тое, што ў яе кватэры № 22, што ў доме № 5 па вуліцы Заводскай (ЖБВК-34), на працягу двух гадоў час ад часу затапляе каналізацыю. Адтуль чаго толькі не выплывае, нават памперсы і сурвэткі. Такія сітуацыі, калі жыльцы ўспрымаюць каналізацыю ў якасці смеццяпровада, не адзінкавыя.
Сем маці раёна атрымалі ордэны Маці з рук намесніка старшыні райвыканкама Сяргея Сарокава ў час святочнага мерапрыемства, якое прайшло 14 кастрычніка ў гарадскім ГДК. Дзве маці, Ірына Піліпчук і Ніна Цялушка, атрымалі ордэны на тры дні раней — падчас урачыстага прыёму ў Брэсцкім аблвыканкаме.
Пакуль два прадпрыемствы, ЖКГ і РУПС, дагаворваліся аб замене часткі цеплатрасы, дзве бабулі мерзлі ў сваіх кватэрах. Дом па Рэвалюцыйнай, 4 разлічаны на двух гаспадароў. У адной з кватэр жыве 89-гадовая Надзея Антонаўна Міранкова, у другой – пенсіянерка, інвалід 2-й групы Ганна Цімафееўна Каралёва. Менавіта яна на мінулым тыдні патэлефанавала ў рэдакцыю і паведаміла аб праблеме.
Мінулая пятніца, 19 верасня, адзначылася ляснымі прыгодамі двух жыхароў Ганцавіцкага раёна, якія заблудзіліся ў мясцовых лясах. Жыхарка в. Дзяніскавічы пайшла па грыбы і «прашукала» іх больш за 24 гадзіны. Жыхар в. Раздзялавічы адправіўся па журавіны і вынес іх з балота толькі на трэція суткі.
З двума суседскімі канфліктамі ў в. Хатынічы давялося разбірацца журналісту на мінулым тыдні. Першы датычыўся плота вакол участка В. У. Канановіча, які рэгулярна ламаюць тыя, хто адпачывае каля магазіна “Лідзія”. Другі канфлікт здарыўся паміж пчаляром Р. А. Валчком і яго суседкай Л.Д. Валасюк, якую пакусалі пчолы.
На раённым семінары культработнікаў, які прайшоў 30 жніўня, аб беларускім фальклоры вядучыя тэарэтычнай часткі распавядалі на рускай мове. Родную беларускую, нават з мясцовым дыялектам, удзельнікі мерапрыемства пачулі ў вёсках Боркі і Раздзялавічы, куды завіталі ў час практычнай часткі.
Ля старажытных дуба і валуноў адзначылі Свята вёскі жыхары Вялікіх Круговіч у мінулую суботу, 17 жніўня. Праграму аздобілі беларускае вяселле ў нацыянальных традыцыях, шматлікія выставы, песні праваслаўнага хора, канцэрт самадзейных артыстаў Вялікакруговіцкага і Кукаўскага СДК і розныя забавы.
Усяго каля пяці гадзін былі на ганцавіцкай зямлі 13 жніўня мошчы святой Тэрэзы. У касцёле Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі да іх маглі прыкласціся і католікі, і праваслаўныя з просьбамі прабачыць грахі і слабасці, дапамагчы вырашыць праблемы.
Наш час характарызуецца хуткім развіццём сродкаў сувязі і інфармацыі, прамысловасці, транспарту. Гэта не толькі стварае пэўны камфорт, але і прыносіць новыя праблемы. Адна з іх – высокі ўзровень у гарадах шуму, у тым ліку транспартнага. З некаторага часу праблему шумавога дыскамфорту пачалі агучваць і ганцаўчане.
Стары журналісцкі блакнот нагадвае мне калейдаскоп: туды-сюды старонкі перагарнуў — і на знаёмых спісаных лістках-“шклінках” натрапіў на нешта цікавае, што раней засталося па-за ўвагай. Неяк перагледзела спісаныя лісткі і… напісала гэтыя“ карацюлькі”.