Сферу культуры чакае скарачэнне штатаў на 20%
Аб скарачэнні штатаў на 20% і аптымізацыі галіны культуры, прапанаваных напрыканцы верасня калегіяй Міністэрства культуры рэспублікі, работнікі культуры раёна ведаюць. Аднак спадзяюцца, што гэта іх не кране.
Ці застануцца, ці будуць зачынены ўстановы кульутры ў малых вёсках, падобных Ліпскаму СК, пакуль невядома / Фото: Виталий Герасименя
Рашэнне № 189 ад 25 верасня калегіі Мінкульта РБ наўрад ці стане папулярным. І не толькі сярод работнікаў вядучых рэспубліканскіх устаноў адукацыі і музеяў галіны, якія пасля такой аптымізацыі не далічацца ад 5 да 30 працэнтаў супрацоўнікаў, а некаторыя вядучыя музеі яшчэ і пазбавяцца суверэнітэту. Амаль ва ўсіх астатніх арганізацыях, падпарадкаваных Міністэрству культуры РБ, скарачэнне закране 20% штата – менавіта на столькі рэкамендавана скараціць яго ў падведамасных арганізацыях культуры і органам улады на месцах. Зрабіць гэта плануецца да канца 2013 года.
Міністр культуры Барыс Святлоў у размове з журналістамі напярэдадні Дня работнікаў культуры запэўніваў: скарачаць збіраюцца не тых, хто стварае культурныя каштоўнасці, а кіруючы апарат. Маўляў, “па выніках 2012 года 19% штатнага раскладу ў галіне складаюць супрацоўнікі кіруючага апарата”.
З пытаннямі, як будзе перафарміраваны штат работнікаў у нашым раёне, каго будуць скарачаць у першую чаргу, мы звярнуліся да начальніка аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ірыны Цубер. Ірына Іванаўна адмовілася што-небудзь каменціраваць. “Скарачэнне і аптымізацыя носяць рэкамендацыйны характар. Больш пакуль нічога не магу сказаць, у нас наперадзе яшчэ два месяцы,” – сказала яна.
Прызнацца, такі адказ нечаканы. Згодна п. 1 арт. 42 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, звальненне работніка з’яўляецца спыненнем працоўнага дагавора па ініцыятыве наймальніка, і артыкулам 43 ПК РБ ўстаноўлены спецыяльныя правілы, якія наймальнік абавязаны пры гэтым захоўваць. Згодна ч.3 арт. 43 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, наймальнік абавязаны не менш чым за два месяцы пісьмова папярэдзіць работніка (персанальна) аб скасаванні з ім дагавора па п.1 арт. 42 ТК…
Мы пацікавіліся, што думаюць аб мяркуемай аптымізацыі работнікі культуры раёна. Тыя, з кім размаўлялі журналісты “ГЧ”, выказваюцца аб магчымых пераменах асцярожна і спадзяюцца, што наш раён гэта не закране. “Пра аптымізацыю культуры ведаем са СМІ, інтэрнэта. Але пакуль адпаведныя паперы да нас не прыходзілі,” – сказала загадчыца дзіцячай бібліятэкі ЦРБ Валянціна Мініч.
Бібліятэкар перасовачнай бібліятэкі, былы кіраўнік цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Людміла Дулік лічыць, што скарачаць няма каго. “У нас і так усяго 20 бібліятэк. Калі кагосьці скароцяць, на астатніх ляжа большая нагрузка, якая і так немалая”, – сказала Людміла Аляксандраўна. Яна таксама спадзяецца на тое, што наш раён аптымізацыя, якая носіць рэкамендацыйны характар, не кране. Як, дарэчы, і работнік адной з вясковай установы культуры, якая папрасіла не называць яе імя.
…Нядаўна кіраўнікі ўрада і Нацбанка РБ паведамілі Прэзідэнту, што за кошт пагаршэння знешняй кан’юктуры рынку ў рэспубліканскі бюджэт значна недапаступаюць даходы. Таму ўрад скарэкціраваў бюджэтную палітыку да канца гэтага года і прапанаваў ўвесці шэраг абмежаванняў па фінансаванні расходаў. Калі разглядаць пытанні культуры ў святле фінансавых праблем краіны, дык рашэнне па аптымізацыі сферы далёка не выпадковае.
Толькі ці вырашыць гэта праблемы? Культура ў сучасным грамадстве ўспрымаецца не як прычына, а як следства сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця. Варта шукаць сапраўдныя, глыбінныя прычыны дрэннага становішча ў эканоміцы краіны. І пакуль яны не будуць знойдзены, пакуль не будуць зменены глабальна падыходы да кіравання эканомікай, ніякія лакальныя паборы, у тым ліку з культуры, медыцыны, адукацыі і іншых сфер, ніякія аптымізацыі і скарачэнні праблем не вырашаць.
МОВАЙ ЛІЧБАЎ
61% – ад сярэднерэспубліканскай – складае зарплата работнікаў сістэмы Міністэрства культуры. Пры гэтым самыя нізкія зарплаты – у рэгіёнах.
КАМЕНТАРЫЙ СПЕЦЫЯЛІСТА
Экс-начальнік аддзела культуры райвыканкама Ірына Барысаўна МАРЦІНКЕВІЧ:
– На маю думку, у кожнай вёсцы, нават малой, павінна быць установа культуры, дзе людзі маглі б сабрацца, сустрэцца, каб нават проста пагаварыць. Як прыклад магу прывесці Крышылавіцкі Дом сацыяльных паслуг: у дзень, калі ў вёску прыязджае аўталаўка, людзі збіраюцца там за гадзіну-дзве – гэта ўжо традыцыяй стала. І калі ад’язджае аўталаўка, дык яны разыходзіцца не спяшаюцца, яшчэ доўга гутараць паміж сабой.
Я кіравала аддзелам культуры з 1996 года. На маёй памяці праводзіліся аптымізацыі і раней. Толькі я да апошняга старалася не скарачаць установы культуры. Дарэчы, пазней не раз на абласных нарадах гаварылася, што наш раён – адзіны, які змог захаваць сетку. Добра гэта ці дрэнна, не ведаю. Магчыма, мы бядней жылі, чым іншыя раёны. Але я ганаруся і сёння, што мы захавалі сетку.
Што датычыцца сёлетняй аптымізацыі, дык пра яе работнікі культуры ведаюць. Магчыма, час дыктуе нейкія іншыя ўмовы, але пакуль у раёне пра перамены маўчаць, таму, лічу, разважаць пра гэта рана.
Новости
- 17:10 Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку
- 12:19 Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск
- 10:59 Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах
- 16:00 Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье
- 14:30 Как быстро и легко остановить понос народными средствами!
- 22:44 Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз
- 09:20 Готовим и едим в Лиссабоне – мастер-класс по закускам
- 09:18 Четыре дня ткачества в Лиссабоне – как проходит ретрит у мастера
- 17:33 Дельфины под Лиссабоном – как проходит морская прогулка и сколько стоит
- 15:24 Рыбалка в Атлантике у Лиссабона – как проходит тур и что можно поймать
Из рубрики
Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку
В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости на пару дней, и нужно быстро показать им город. Или в поездке остался свободный вечер, который не хочется тратить на маршрут по уже привычному центру. В таких случаях прогулка по воде — хороший вариант. С реки Тежу видны главные места Лиссабона, а до Атлантики можно добраться быстро.
Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск
Лиссабон часто представляют как город для лёгкого отдыха с солнцем, океанским воздухом, старыми трамваями, ужинами без спешки и прогулками по красивым улицам. Кажется, что здесь невозможно устать. Но у многих поездка быстро превращается в гонку по маршрутам, очередям и отметкам на карте.
Готовим и едим в Лиссабоне – мастер-класс по закускам
Мастер-класс по петискос в Лиссабоне – это формат, где за несколько часов можно не просто приготовить закуски, а понять, как в Португалии проходят настоящие посиделки за столом. Петискос – это небольшие закуски, чем-то похожие на тапас, но с местным характером. Их не едят «быстро перекусить» – их делят, обсуждают и растягивают удовольствие.
Четыре дня ткачества в Лиссабоне – как проходит ретрит у мастера
Ткацкий ретрит в Лиссабоне – это формат, где за несколько дней можно полностью погрузиться в процесс и отвлечься от привычной суеты. Это несколько дней, когда можно притормозить и спокойно заняться тем, на что обычно не хватает времени. Ткачество здесь становится не задачей, а процессом – с разговорами, паузами и вниманием к деталям.