Мінчанін “прафукаў” у горадзе Ганцавічы 380 мільёнаў рублёў
Прадпрымальнага жыхара г. Мінска, які 29 кастрычніка спрабаваў гандляваць у Ганцавіцкім ГДК, за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць Гаспадарчы суд Брэсцкай вобласці 28 лістапада пакараў на агульную суму 379,685 мільёна рублёў.
Падатковым інспектарам спатрэбілася больш за восем гадзін, каб канфіскаваць тавар сталічнага прадпрымальніка
У № 44 “ГЧ” за 31 кастрычніка 2013 года ў артыкуле «Замест гандляроў працуюць падатковыя інспектары» мы расказвалі аб распродажы туркменскага шырспажыву пад гучнай назвай “Усё па 40” у танцавальнай зале ГДК. Меркавалася, што вялікая партыя шкарпэтак, ручнікоў, спадніц, маек, джынсаў і пасцельнай бялізны будзе распрадавацца на працягу пяці дзён – якраз столькі дазваляецца гандляваць фізічнай асобе на працягу месяца.
Супрацоўнікі інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Ганцавіцкім раёне ў першы ж дзень распродажу спынілі гандаль. Пасля кантрольнай закупкі разам з супрацоўнікамі РАУС яны выявілі грубыя парушэнні заканадаўства: маштабы гандлю патрабавалі абавязковай рэгістрацыі прадпрымальніцкай дзейнасці і падатку каля 30 мільёнаў рублёў замест заплачаных прадпрымальным сталічным гандляром 342 тысяч рублёў.
Як расказаў начальнік аддзела падаткаабкладання фізічных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў Валерый Лосік, мінчанін быў прыцягнуты да адказнасці па артыкуле 12.7 ч. 1.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях “Незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць”. Па рашэнні Гаспадарчага суда Брэсцкай вобласці мінскі гандляр атрымаў штраф 260 тысяч рублёў (2 базавыя велічыні), у яго канфіскавалі ў даход дзяржавы 8 тысяч 655 адзінак тавару на агульную суму 377,3 мільёна рублёў і выручку ў суме 2,125 мільёна рублёў.
На працягу 10 дзён пасля таго, як было вынесена рашэнне, “бізнесмен” мае права абскардзіць яго ў вышэйстаячай інстанцыі.
Новости
- 16:10 Садоводы подготовят тюльпаны к октябрьской посадке
- 12:43 В Беларуси уточнили правила входа с питомцами
- 12:32 КГК выходит на ярмарку. В Брестской области объявлена охота на кривую морковку?
- 16:49 «Белтелеком» повысит тарифы для клиентов с ноября
- 14:57 В Минске мошенники использовали 11-летнюю девочку
- 12:37 Жительница Барановичей заплатила мошеннику за беседку
- 12:04 РСЦ проверяет необычные показания счетчиков
- 11:51 Минфин снизит выплаты за драгоценные металлы населению
- 11:08 Райагросервисы банкротились, а теперь их восстанавливают. Что скрывается за успехом одного из лучших?
- 10:57 Владельцы участков начнут строить по новым правилам
Из рубрики
КГК выходит на ярмарку. В Брестской области объявлена охота на кривую морковку?
Жителям Брестской области предложили жаловаться на сельскохозяйственные ярмарки. Не понравилась картошка, не устроила морковка или цена на капусту показалась подозрительной? Теперь можно сообщить об этом в Комитет государственного контроля.