
Дыплом лаўрэата 1 ступені эстрадна-харэаграфічная студыя “Удых танца” атрымала за танец “Іспанскія матывы”. Кіраўнік калектыву Алена Варэйка і балетмайстар Ірына Меляшчук задаволеныя вынікам. “На такім конкурсе мы выступалі ўжо другі раз. Мінулагодні конкурс, праўда, меў іншую назву – “Новыя вяршыні-2013”, з яго мы прывезлі дыплом 2 ступені. Сёлета выступілі яшчэ больш удала”, – расказала Алена Аляксандраўна. Дарэчы, яна заўважыла, што за лепшы харэаграфічны нумар конкурсу калектыў запрасілі на гала-канцэрт, які пройдзе 27 сакавіка ў Мінску.
Трыа інструменталістаў у складзе Дар’і Рылка (фартэпіяна), Ангеліны Малышкі і Анастасіі Піваварчук (скрыпка), якія ўзялі дыплом 3 ступені, і вакалісты эстраднага аддзялення ДШМ Паліна Клявец, Анастасія Іванова, дуэт у складзе Мілены Дрозд і Валерыі Навіцкай, што сталі дыпламантамі конкурсу, на сталічныя творчыя спаборніцтвы такога ўзроўню трапілі ўпершыню. І тым больш радуюць поспехі рабят іх кіраўнікоў – Алу Шэйко і Алену Барбус.
“Акрамя радасці, што нас прыкмецілі, і дарослыя, і дзеці атрымалі шмат станоўчых эмоцый”, – заўважыла Алена Вячаславаўна. Стомленыя, але шчаслівыя вярталіся канкурсанты са сваімі кіраўнікамі дамоў. І не дзіўна! З самай раніцы і да позняга вечара доўжыліся спаборніцтвы. Толькі а дзясятай гадзіне пачалося ўручэнне ўзнагарод.Настаўнікі ДШМ акцэнтуюць увагу на тым, што самі яны з дзецьмі проста не змаглі б дабіцца такіх поспехаў. З Фонду міру былі выдзелены грошы на паездку. Транспартам забяспечыў артыстаў начальнік ЧБУП “Пінсксаўгасбуд – ПМК-14” Віктар Карпач. Напрамую меў дачыненне да дасягнутых поспехаў вадзіцель ПМК-14 Яўгеній Гурман. “Ён нас проста выручыў! Мы паспелі своечасова трапіць на конкурс, і на працягу ўсёй паездкі Яўгеній Мікалаевіч з разуменнем адносіўся да ўсіх нас”, – расказалі настаўнікі ДШМ.
Сапраўднай палачкай-выручалачкай для юных артыстаў сталі і іх бацькі. Падтрымка заўсёды каштоўная, а творчыя людзі асабліва ўмеюць ацаніць аказаную дапамогу. “З намі некаторыя бацькі нават ехаць у Мінск збіраліся. На жаль, месца ў аўтобусе было для ўсіх малавата. Тым не менш, уся шматдзетная сям’я Паліны Клявец сваім ходам прыехала «пабалець» за нас!” – расказала Алена Барбус. А яшчэ настаўнікі наперабой расказвалі, якія прыгожыя касцюмы бацькі іх выхаванцаў сшылі сваім дзецям за ўласныя сродкі!
Не дзіўна, што пры такой матэрыяльнай і маральнай падтрымцы выхаванцы ДШМ паказалі вынікі, якімі можна смела ганарыцца. Так што ведай нашых! І ў сталіцы не прападзём!
Даведка “ГЧ”
На эстраднае аддзяленне Дзіцячай школы мастацтваў запрашаем таленавітых дзяцей ад 6 да 9 гадоў, якія ўмеюць спяваць і жадаюць набыць прафесійныя навыкі сольнага вакальнага выканання. Кантактны тэлефон: 94-000-73 (Velсom).
Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…
Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…
Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…
С начала 2026 года года в Беларуси отремонтировано 1460 километров республиканских дорог. Это значит, что…
Работники агропромышленного комплекса и строительной сферы рискуют сталкиваться с задержками в выплатах. Профсоюз Беларуси рапортует,…
Белорусское правительство и бизнес добралось до Иркутска – 25 августа 2026 года в городе состоялось…
This website uses cookies.
Read More