
З гэтай прычыны зборнік аповесцей і апавяданняў “З мінулага не вяртаюцца…”, выдадзены ў самавітай серыі “Беларуская проза ХХ стагоддзя”, выкліча найперш настальгію – па дзяцінстве і родным куточку, перанясе туды, па чым сумуецца з узростам усё больш ды больш. Галоўнай перадумовай спараджэння такіх эмоцый з’яўляецца тое, што ўсе тры аповесці В. Гардзея – “Дом з блакітнымі аканіцамі”, “Жыта ганьбу не заслоніць”, “Па Сеньку і шапка” – адкрываюць чытачам свой мастацкі свет вачыма дзяцей. У многім менавіта іх інтэрпрэтацыю атрымліваюць падзеі, часавыя рамкі якіх зводзяцца да пасляваеннага жыцця палескіх вяскоўцаў. Але не абавязкова быць народжаным у другой палове 1940-х гг., як Аўтар, каб перажыць далёкі часы свайго дзяцінства. Проста ён апавядае пра тое, што яму вядома найлепей. Затое апавядае так, што можна знайсці агульныя рысы з дзяцінствам любога чалавека, перадусім таго, хто стаў “сенам на асфальце” – вялікае бачыцца на адлегласці.
Любоў да роднага куточка, несумненна, закладваецца змаленства. Таму так і карэлізаваны ў В. Гардзея цёплыя пачуцці як да сваёй круговіцкай радзімы, так і да дзіцячага свету. З гэтай прычыны нядзіўна, а цалкам лагічна, што пісьменнік расшчодраны не толькі на “дарослую” літаратуру, але і на адоранасць весці дыялог з маленькімі чытачамі (а часам яшчэ толькі слухачамі). Прычым – не з пазіцый высакамернасці, а – на роўных. Доказам – чарговыя (каторыя ўжо па ліку!) дзве кнігі для дзетак. Такая пладавітасць сведчыць не толькі пра талент В. Гардзея як дзіцячага пісьменніка, а – пра багацце літаратуры для дзяцей усяго айчыннага мастацтва слова, бо такіх аўтараў, на шчасце, у нас нямала. І самае галоўнае – папулярнасць кніг для маленькіх не спадае, яны імкліва разбіраюцца. Несумненна, такая ж доля чакае і “Сарочыну цырульню” – зборнік вершаў, адрасаваны малодшаму школьнаму ўзросту, і “Мудранага ворана” – зборнік рознафарматных фальклорных аповедаў, які разлічаны ўжо на больш старэйшую чытацкую аўдыторыю.
У першай з указаных дзіцячых кніг малыя ўбачаць у розных сітуацыях прадстаўнікоў фаўны – як хатніх, так і дзікіх. В. Гардзей мала таго, што нарадзіўся ў надзвычай насычаным прыродным куточку і таму адчувае роднаснасць з першазданным светам, але і ў свой час прайшоў школу вядомага часопіса “Родная прырода”, якая, як відаць, не адпускае Аўтара дарэшты і праз дзесяцігоддзі.
Бадай, кожны вершык В. Гардзея ў “Сарочынай майстэрні” асаблівы, непаўторны як у мастацкіх прыёмах, так і ў логіцы думкі, таму ад старонкі да старонкі нясе свежасць, якая робіць чытанне дынамічным. Але і пасля прачытання свежасць не выветрываецца: кніжка прыцягвае заглянуць у яе зноў і зноў. Да таго ж аздобленае малюнкамі Андрэя Пазняка выданне з задавальннем гартаюць і самыя малыя дашкольнікі (праверана на гадавалым сыне).
Адрасаванае шырэйшаму узроставаму дыяпазону – малодшаму і сярэдняму школьнаму ўзросту – выданне “Мудры воран” незвычайнае па змесце. Ці часта (не толькі ў беларускай літаратуры) можна сустрэць пераклад з фармату фальклорных аповедаў на мову сучаснай паэзіі? Думаецца, што не зусім. А В. Гардзей такі пераклад ажыццявіў. І здаецца, удала. Майстравітае пяро вопытнага (паўвека ў вялікай літаратуры!) не хібіць – ні сэнсам, ні формай. Вядомы Аўтар чарговай кнігай дапамагае маладому пакаленню знайсці шляхі да душэўнага збліжэння з прыродным светам і культурай, атрыманай у спадчыну ад прадзедаў. У вобразным ключы нам усім (а не толькі дзецям) тлумачыцца, напрыклад, адкуль узяліся буслы, мядзведзі, ваўкі, або чаму кнігаўка просіць піць і з якой прычыны лютуе расамаха, ці адкуль паходзіць выраз “лебядзіная пенся”. Пагадзіцеся, далёка не кожны з нас зможа прывесці хоць нейкую версію адказу.
Ёсць упэўненасць, што байкі “Мудрага ворана” будуць прачытаны з няменшай цікавасцю, чым папярэднія тут разгледжаныя кнігі, і стануць вартым каштоўнасным арыенцірам для чытачоў самых розных узростаў.
Таму калі нехта хоча вярнуцца ў свой родны кут, у дзяцінства – чытайце творы В. Гардзея. Можа, і не вяртаюцца з мінулага (як дэкларуе назва першай з разгледжаных тут кніг), але туды перанесціся – хоць сабе думамі і пачуццямі – магчыма! Так што… вяртаюцца, Віктар Канстанцінавіч, і ў мінулае, і з мінулага. Яшчэ як!
Афіша «ГЧ»
У 10.30 у пятніцу, 28 сакавіка, У ГДК пройдзе прэзентацыя новых кніг Віктара Гардзея з удзелам аўтара.
После преследования в Беларуси Марина Зелёная переехала в Грузию, где создала проекты поддержки для соотечественников.…
32 чалавекі выйшлі на свабоду. Для іх родных гэта галоўнае. Не тэрміны, не артыкулы, не…
Дар убеждения или гипноз? Об этом говорят люди, которые стали жертвами телефонных мошенников. Как же…
Мошенники по телефону никогда сразу не говорят о деньгах. Обычно разговор начинается издалека. Звонят якобы…
Ирине позвонили в конце рабочего дня, когда телефон и так не замолкал. За несколько часов…
В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…
This website uses cookies.
Read More