Набліжаецца Дзень Святога Валянціна – свята закаханых, якое ва ўсім свеце адзначаюць традыцыйна 14 лютага. Не дзіўна, што многім хочацца адзначыць гэты дзень як-небудзь па-асабліваму. Напярэдадні свята калектыў Дома рамёстваў дапаможа вам стварыць рамантычны настрой і вызначыцца з сувенірам ці падарункам для сваёй палавінкі.
У рамках праекта “ Горад майстроў” напярэдадні Дня ўсіх закаханых у Ганцавічах пройдуць выставы-кірмашы вырабаў ручной працы “КУФАР”

З 10 па 12 лютага “КУФАР” пройдзе ў школах горада.
10 лютага– школа № 1, пачатак у 9.00
11 лютага– гімназія, пачатак у 12.00
12 лютага– школа № 3, пачатак у 12.00
У праграме:
– дэманстрацыя і продаж падарункаў да Дня ўсіх закаханых
– фотозона “Маё першае слова па-беларуску: КАХАННЕ”
– акцыя «Фота ў падарунак»: пяць самых арыгінальных здымкаў будуць раздрукаваныя і аддадзены аўтарам 13 лютага падчас правядзення выставы-кірмашу “КУФАР” у Доме рамёстваў. Астатнія фатаграфіі можна будзе спампаваць са старонкі «вконтакте»: vk.com/hdr.online
13 лютага пройдзе вялікая выстава-кірмаша “КУФАР” у раённым Доме рамёстваў. Уваход ВОЛЬНЫ.
У праграме:
– дэманстрацыя і продаж падарункаў ручной работы да Дня ўсіх закаханых
– фотозона “Каханне па-беларуску”: здымкі можна будзе спампаваць са старонкі «вконтакте»: vk.com/hdr.online
– майстар-класы, бодзі-арт, прыемная музыка і атмасфера натхнення.
Раённы Дом рамёстваў тэл. 2-21-48
г.Ганцавічы, вул. Кастрычніцкая 3А (былы будынак гарсавету)
vk.com/hdr.online , facebook.com/gdomremesel
З аглядам мерапрыемстваў прысвечаных іншым надыходзячым святам, у рамках праекта “Горад майстроў” вы зможаце пазнаёміцца ў наступных нумарах газеты “Ганцавіцкі час” альбо на сайце газеты – /
Жителям Брестской области предложили жаловаться на сельскохозяйственные ярмарки. Не понравилась картошка, не устроила морковка или…
Клиенты «Белтелекома» с 1 ноября 2026 года будут платить больше за телефонную связь, интернет и…
Семья из Минска потеряла накопления. Мошенники выманили у 11-летнего ребенка более 45 тыс. рублей через…
51-летняя жительница Барановичей осталась без заказанной беседки и без денег. Она перевела продавцу 1 500…
Жильцам могут начислить воду не по фактическому расходу, а по среднему или нормативу. ЕРИП использует…
Тем, кто сдаёт золото, серебро и платину, будут платить меньше. Новые расценки начнут действовать с…
This website uses cookies.
Read More