
vmotol.by
У аграгарадку Моталь Іванаўскага раёна 12-13 жніўня 2023 года пройдзе традыцыйны фестываль фальклору. Сёлета “Мотальскія прысмакі” ладзяцца ў дванаццаты раз.
У гэтым годзе акцэнт будзе зроблены на нацыянальных дыяспарах. У Моталь прыедуць прадстаўнікі розных этнічных груп, якія пражываюць на тэрыторыі Беларусі. Госці прымуць удзел у тэатралізаваным шэсці-адкрыцці фестывалю і вялікім святочным канцэрце. Таксама для іх арганізаваны круглы стол пад назвай “Нацыянальная кухня – ключ да дружбы народаў”.
Сёлета на “Мотальскіх прысмаках” чакаюць дэлегацыю з Расіі. У снежні 2022 года ў Іркуцку было падпісана пагадненне аб усталяванні партнёрскіх адносін. Пагадненне тычыцца Мотальскага сельскага савета і сельскага паселішча Тургенеўка Баяндаеўскага раёна Іркуцкай вобласці.
“Нашы новыя пабрацімы маюць намер прыехаць і браць ўдзел у фестываль. Ва ўсялякім разе, дамоўленасць пра гэта ёсць”, – распавёў БЕЛТА старшыня Мотальскага сельскага выканаўчага камітэта Сяргей Піліповіч.
Вёска Тургенеўка заснавана беларускімі перасяленцамі ў 1909 годзе падчас сталыпінскай рэформы. Жыхары Тургенеўкі ў асноўным паходзяць з Заходняга Палесся. Яны прывезлі з сабой і захавалі на чужыне не толькі ўнікальную культуру земляробства.
Засталіся таксама старажытныя славянскія абрады і традыцыі. У вёсцы пабудаваны гісторыка-этнаграфічны музей, арганізаваны беларускі народны хор “Варэнічкі”. А яшчэ пры школе дзейнічае фальклорная дзіцячая студыя “Рушнічок”.
Праграма “Мотальскіх прысмакаў”, як звычайна, задаволіць самы патрабавальны густ. Гасцей чакаюць кейтэрынг па-матольску, рады з мяснымі і рыбнымі дэлікатэсамі.
Будуць працаваць выстава-дэгустацыя страў і напояў з традыцыйнай кухні маталян, гандлёвыя і выставачныя падворкі майстроў-рамеснікаў. Хлебныя крамы прапануюць эка-хлеб на заквасцы.
На пляцоўцы “Кухня здароўя” можна будзе пакаштаваць травяныя чаі і набыць зборы лекавых траў. Сваю прадукцыю прэзентуюць мясцовыя прадпрыемствы і фермерскія гаспадаркі.
Не менш разнастайнай чакаецца забаўляльная праграма фэсту. Запланаваны фестывальны баль, майстар-класы палескіх бытавых танцаў, пляцоўкі народнай музыкі і гумару. У праграме таксама шматжанравы фестываль дзіцячай і юнацкай творчасці “Мотальскія перазвоны”, вячэрняе фольк-шоу і святочны феерверк.
Новы фармат “Мотальскіх прысмакаў”: што трэба ведаць пра фестываль
Школьники, которые ищут решения задач, могут попасть на сайты-ловушки. Такие ресурсы открывают ответы только после…
23-летняя жительница Барановичей получила обратно ноутбук, который забыла во время переезда. В отношении 60-летнего мужчины,…
Клиенты биржи из Беларуси с 18 октября 2026 года не смогут заключать новые сделки, размещать…
Покупатели жилья могут заранее закрепить цену и другие условия, если заключить сделку сразу пока нельзя.…
Покупатели деревянного жилья могут выбрать вариант от 20 330 рублей, однако за эту сумму получают…
В двух одинаковых многоквартирных домах сравнили расход тепла: там, где не было индивидуальных счетчиков, потребление…
This website uses cookies.
Read More