
«Калядны кірмаш» – гэта ўтульная святочная пляцоўка і насычаная адукацыйная і забаўляльная праграма.
Вы зможаце набыць арыгінальныя падарункі для сябе і сваіх блізкіх: паштоўкі і цацкі, упрыгожанні і аксэсуары, традыцыйныя беларускія сувеніры і шмат-шмат іншага.
Падчас працы кірмашу будуць праходзіць творчыя майстар-класы, дзе вы даведаецеся, як прыгожа аформіць навагодні інтэр’ер, навучыцеся майстраваць паштоўкі, калядныя цацкі і сувеніры.
Акрамя гэтага падчас кірмашу адбудзецца адкрыццё выставы ўдзельнікаў конкурсу малюнкаў «Цуд на Каляды», у якім можа паўдзельнічаць любы ахвочы.
Святочны настрой, адчуванне цуду і сапраўднай казкі створыць забаўляльнае навагодняе прадстаўленне для дзяцей «У гасцях у ёлкі», дзе будуць казачныя героі, конкурсы з гульнямі, навагоднія мультфільмы і прыз за найлепшы карнавальны касцюм.
Запісацца на прадстаўленне можна загадзя па тэлефоне 2-39-45 (кошт наведвання – 3 руб. 50 кап.)
Тых, хто хоча даведацца, як зарабляць на хобі, запрашаем наведаць гутарку «Хобі як бізнес: ці можна зарабляць на любімай справе?». А тым, хто жадае разабрацца, як правільна пачаць сваю дзейнасць у якасці рамесніка, дапаможа лекцыя «5 парад: як стаць рамеснікам».
Прыходзьце па натхненне, яркі настрой і, вядома ж, арыгінальныя падарункі 24 снежня на «Калядны кірмаш» у кінатэатр «Маладосць».
Час працы: з 11:00 да 18:00.
Уваход вольны!
Садоводы получат пышную клумбу весной, если посадят тюльпаны в октябре. Почва должна остыть примерно до…
Хозяевам питомцев нельзя заходить с ними в продуктовые магазины и большинство кафе. Исключение составляют собаки-поводыри…
Жителям Брестской области предложили жаловаться на сельскохозяйственные ярмарки. Не понравилась картошка, не устроила морковка или…
Клиенты «Белтелекома» с 1 ноября 2026 года будут платить больше за телефонную связь, интернет и…
Семья из Минска потеряла накопления. Мошенники выманили у 11-летнего ребенка более 45 тыс. рублей через…
51-летняя жительница Барановичей осталась без заказанной беседки и без денег. Она перевела продавцу 1 500…
This website uses cookies.
Read More