
Пётр Гузаевский
Каля паўтысячы аматараў футбола, якія наведалі гэты матч, змаглі паглядзець захапляльную, цікавую і багатую на вострыя моманты гульню, накал якой напрыканцы скончыўся патасоўкай, і на поле на дапамогу суддзям прыйшлося выбегчы работнікам міліцыі.
У першым тайме перавага ФК “Ганцавічы” была відавочнай, і лік на табло пасля яго завяршэння гэта пацвярджаў – 2:0. І ў пачатку другой паловы матча ганцаўчане гаспадарылі каля варот іванаўскіх футбалістаў. Шэсць ці сем момантаў за 10 хвілін маглі б завяршыцца галамі. Некалькі разоў мяч трапляў у перакладзіну, пралятаў побач са штангай, і іванаўскі варатар таксама не раз ратаваў сваю каманду.
А потым спрацавала няпісанае правіла: не забіваеш ты – забіваюць табе. Так і здарылася: “Белсолад” правёў некалькі контраатак і літаральна з прамежкам у дзве-тры хвіліны аднавіў раўнавагу. Лік 2:2 так і пратрымаўся за завяршэння сустрэчы.
Але напрыканцы сустрэчы сапернікі не змаглі стрымаць эмоцый. За некалькі хвілін перад фінальным свістком у гульнёвым моманце іванаўскі футбаліст у штрафной пляцоўцы ФК “Ганцавічы” нанёс удар нашаму абаронцу па нагах, за што атрымаў жоўтую картку. Наш футбаліст, відаць, палічыў, што гэтага мала, і ўжо пасля свістка арбітра дадаў да “гарчычніка” дадатковае пакаранне: нанёс удар кулаком у галаву свайму крыўдзіцелю. Суддзя на гэта адрэагаваў чырвонай карткай і папрасіў нашага іграка пакінуць поле. Іванаўскі футбаліст таксама аказаўся з “гарачай крывёю” і кінуўся ў бойку. Ігракі з “Белсолада” пачалі супыняць свайго таварыша па камандзе, але той выкручваўся і зноў кідаўся на свайго крыдзіцеля. На полі пачалася патасоўка. Футбалісты ў чырвоных і жоўтых майках цэлым натоўпам тузаліся між сабою, а разам з імі і суддзі, якія імкнуліся разбараніць футбалістаў, што забыліся пра спартыўныя паводзіны і дэманстаравалі свае здольнасці ў баі без правіл.
Супакоілі разбушаваных спартсменаў міліцыянеры. Завадатараў выцягнулі з натоўпу, і пасля невялікага перапынку матч прадоўжыўся, а праз некалькі хвілін завяршыўся. Але некаторым байцам усё ж спатрэбілася медыцынская дапамога…
Бясплатны футбол з элементамі рукапашнай схваткі спадабаўся многім гледачам, хоць пакінуў і непрыемны асадак. Бо ў горадзе Ганцавічы, дзе на стадыён прыходзіць большая, чым у іншых гарадах вобласці, колькасць балельшчыкаў, гасцей так прымаць не заведзена. Для кулачных баёў ёсць рынг, ды гэта ўжо іншы від спорту.
Школьники, которые ищут решения задач, могут попасть на сайты-ловушки. Такие ресурсы открывают ответы только после…
23-летняя жительница Барановичей получила обратно ноутбук, который забыла во время переезда. В отношении 60-летнего мужчины,…
Клиенты биржи из Беларуси с 18 октября 2026 года не смогут заключать новые сделки, размещать…
Покупатели жилья могут заранее закрепить цену и другие условия, если заключить сделку сразу пока нельзя.…
Покупатели деревянного жилья могут выбрать вариант от 20 330 рублей, однако за эту сумму получают…
В двух одинаковых многоквартирных домах сравнили расход тепла: там, где не было индивидуальных счетчиков, потребление…
This website uses cookies.
Read More