
Петр Гузаевский
Удзел у раённай спартакіядзе “Ганцавіцкая лыжня-2011” прынялі каля двух соцен дарослых і дзяцей. У пятніцу мужчыны спаборнічалі ў індывідуальнай гонцы на дыстанцыі 5 кіламетраў, жанчына на 3 км. А ў суботу прайшлі эстафетныя гонкі на дыстанцыі 1,5 км.
У асабістым заліку ў сваіх ўзроставых катэгорыях пераможцамі сталі: да 18 гадоў – Віка Вайцяховіч і Антон Краўцоў з САШ № 3, ў падгрупе да 39 гадоў не было роўных Але Гімаздзінавай з САШ № 3 і Эдуарду Пакумейка з РАНС, да 49 гадоў – 1-е месца занялі Наталля Фядосава, аддзел культуры, і Аляксанд Радзюк з ААТ “Модуль”. Дарэчы трое апошніх з названых пераможцаў – усе жыхары Вялікіх Круговіч. Менавіта ў гэтай вёсцы ў былыя часы лыжнікі заўсёды былі ў фаварытах, і не аднойчы адстойвалі гонар раёна і вобласці на абласных і рэспубліканскіх спаборніцтвах.
Невыпадкова, што і ў эстафетных гонках, дзякуючы вялікаму укладу спартсменаў-кругаўцоў, іх каманды занялі першыя месцы. Так сярод устаноў, арганізацый і прадпрыемстваў мацнейшай была каманда аддзела культуры, за якую выступала бібліятэкар Круговіцкай бібліятэкі Наталля Фядосава. Сярод каманд аграгарадкоў і сельскіх населеных пунктаў выйгралі гонку лыжнікі з вёскі Вялікія Круговічы. А ў раённай эстафеце сямейных каманд сям’і Эдуарда і Марыны Пакумейкаў і іх сыну-чацвёракласніку Дзянісу з В. Круговіч нават не знайшлося канкурэнтаў – на іх рахунку заслужанае 1-е месца.
Эстафету кіруючых работнікаў выйграла каманда ДРБУ-100.
Сярод навучальных устаноў лепшы вынік паказалі прадстаўнікі САШ № 3.
На цырымоніі ўзнагароджвання пераможцы і прызёры атрымалі граматы і грашовыя прэміі. І гэта многім лыжнікам-аматарам прыдало яшчэ больш бадзёрасці і настрою.
Бадай, адзінай заўвагай да арганізатараў, а менавіта да аддзела райвыканкама па фізічнай культуры спорта і турызма былі выказванні ганцаўчан ужо пасля спаборніцтваў. І тычыліся яны нізкай інфармаванасці насельніцтва. Інфармацыя адсылаецца ў дзяржаўныя арганізацыі і ўстановы, а пра астатніх жыхароў раёна ў чарговы раз забываюцца.
Школьники, которые ищут решения задач, могут попасть на сайты-ловушки. Такие ресурсы открывают ответы только после…
23-летняя жительница Барановичей получила обратно ноутбук, который забыла во время переезда. В отношении 60-летнего мужчины,…
Клиенты биржи из Беларуси с 18 октября 2026 года не смогут заключать новые сделки, размещать…
Покупатели жилья могут заранее закрепить цену и другие условия, если заключить сделку сразу пока нельзя.…
Покупатели деревянного жилья могут выбрать вариант от 20 330 рублей, однако за эту сумму получают…
В двух одинаковых многоквартирных домах сравнили расход тепла: там, где не было индивидуальных счетчиков, потребление…
This website uses cookies.
Read More