Categories: Регионы

Парадавалі калядоўшчыкі

“Яны так прыгожа спявалі, так сардэчна віншавалі, што мне цяжка перадаць, гэта трэба адчуць душою, – расказала жыхарка вёск в. Круговічы Наталля Савеня. – Пасля іх слоў мне так стала лёгка на душы, такое пачуццё апанавала, быццам я паразмаўляла з Богам”.

Наталля расказала, што яе так уразіла песня пра нараджэнне Хрыста, што яна хацела папрасіць гасцей паспяваць яе яшчэ раз, але пасаромелася. “Усе адбылося выпадкова”, – расказвае Н.Савеня. Аб тым, што вяскоўцаў віншуюць госці з Чудзіна, Наталля даведалася ад Каці, дачкі суседкі. Дзяўчынка расказала, што сустрэлася з хрысціянамі, ёй вельм спадабалася іх віншаванне. “Я як паслухала Кацю, мне так захацелася самой пачуць, што я хутчэй пабегла дамоў, – расказала Наталля. – Вось думаю, хай бы ж мне так пашанцавала, каб яны зайшлі да нас”.  Усё амаль так и адбылося. Хрысціяне сустрэліся ёй на вуліцы і прапанавалі паспяваць. Тады Наталля запрасіла іх у хату. Госцi папрасiлi выключыць тэлевiзар i выканалi песню пра нараджэнне Хрыста. Пасля песнi  хрысцiяне выказалі гаспадыні добрыя пажаданні, якiя могуць здзейснiцца з Божай дапамогай.

Па словах Наталлi, групоўка хрысцiян складалася прыкладна з дзесяцi чалавек. Маладыя людзi заходзiлi ў кожную хату i праслаўлялi Бога песнямі. Гэта дзейства ўразiла кожнага, хто i пачуў.

“Мы з дзецьмi ўжо трэцi год запар маем шчасце прымаць у нашай хаце хрысціян з Чудзiна i вельмі рады, што яны нас не забываюць”, – расказала жыхарка в. В. Круговiчы Святлана Сiдарэвiч.

Гамонка аб адмысловых гасцях на наступны дзень абляцела ўсю вёску. Кожны, хто дачуўся пра чудзінцаў, жадаў іх паслухаць.
Парадавалі вяскоўцаў і мясцовыя шчадраўнікі. Па вёсцы хадзіла некалькі груповак школьнікаў і клубныя работнікі з адмысловаю праграмаю. Калядоўшчыкі віншавалі гаспадароў са святам і праслаўлялі Хрыстова нараджэнне.

“Вечар сапраўды атрымаўся шчодры, на добрых людзей, добрыя песні і пажаданні, – расказала Наталля Савеня. – Я кожны год з радасцю чакаю шчадроўнікаў, рыхтуюся да гэтага. Вельмі хочацца, каб наступны год да нас завіталі не толькі мясцовыя калядоўшчыкі, але і госці з Чудзіна. Запрашаю!”

Всё для дренажа. Дренаж садового участка своими руками , а также всё для поверхностного дренажа.
Валентина Пинчук

Recent Posts

Фейковые сайты заманивают школьников готовыми ответами

Школьники, которые ищут решения задач, могут попасть на сайты-ловушки. Такие ресурсы открывают ответы только после…

8 часов ago

В Барановичах найденный ноутбук пытались сдать на детали

23-летняя жительница Барановичей получила обратно ноутбук, который забыла во время переезда. В отношении 60-летнего мужчины,…

15 часов ago

Bitget ограничит операции клиентов из Беларуси с 18 октября

Клиенты биржи из Беларуси с 18 октября 2026 года не смогут заключать новые сделки, размещать…

2 дня ago

Покупатели жилья могут закрепить условия сделки

Покупатели жилья могут заранее закрепить цену и другие условия, если заключить сделку сразу пока нельзя.…

2 дня ago

Лесхозы предлагают домокомплекты от 20 330 рублей

Покупатели деревянного жилья могут выбрать вариант от 20 330 рублей, однако за эту сумму получают…

2 дня ago

Дома со счетчиками расходуют меньше тепла

В двух одинаковых многоквартирных домах сравнили расход тепла: там, где не было индивидуальных счетчиков, потребление…

2 дня ago