
Пётр Гузаеўскі
Дырэктар Ганцавіцкага лясгаса Аляксей Крупеніч лічыць, што ніякіх падстаў для калектыўнай скаргі няма, бо з іх боку ўсё праводзіцца ў рамках строгага выканання заканадаўства.
“Я магу даць 200 працэнтаў гарантыі, што любая камісія, любая праверка не ўстановіць з нашага боку ніякіх парушэнняў, бо ні адзін участак лесу не высякаецца без папярэдняга даследавання лесатэхнікаў і без дазволу “Белдзяржлесу”, – сказаў Аляксей Іванавіч. – Будзе толькі шкада часу і правяраючых, і работнікаў лясгаса, якія будуць вымушаны адрывацца ад працы падчас правядзенння праверкі”.
Адна з ініцыятараў калектыўнага звароту патлумачыла, што жыхары вёскі незадаволеныя тым, што знішчаецца прырода: высякаюцца вялікія плошчы лясоў, дзе вяскоўцы шмат дзесяцігоддзяў збіралі ягады, грыбы, лекавыя расліны. Асабліва непакоіць іх тое, што высечка лесу цяпер ідзе паблізу вёскі.
“Не сакрэт, што для многіх збор чарніц, журавін, грыбоў з’яўляецца амаль што адзінай крыніцай даходу. А калі яшчэ і частку гэтага адабраць, то як жа жыць і на якія сродкі існаваць?, – сказала жанчына. – Калі раней нават людзі сталага ўзросту маглі пайсці ў лес, каб падняць той грыб ці сабраць чарніц, дык паблізу ж усё выразаюць. Лясныя масівы ператварыліся ў гектары пустыроў. І мы хочам, как спынілі гэтыя павальныя высечкі лесу. Ужо пазначылі дрэвы фарбай, так што хутка каля вёскі пачнуць выразаць новыя дзялянкі”.
У тэксце звароту ёсць спасылкі і на Канстытуцыю Беларусі, і на Лясны кодэкс Рэспублікі Беларусь. Жыхары аграгарадка ўказваюць на тое, што народ Беларусі як адзіная крыніца ўлады згодна з Канстытуцыяй мае правы, і пры прыняцці рашэнняў па той жа высечцы лесу павінна ўлічвацца меркаванне народа.
“Што мы пакінем нашым дзецям? Нам нашы продкі пакінулі, нягледзячы ні на што, цудоўныя лясы. Балюча і крыўдна глядзець, як прырода знішчаецца, лясныя масівы ператвараюцца ў дзікую пустыню, – пішацца ў звароце грамадзян. – Просім Вас, дапамажыце нам выратаваць лес. Мы хочам, каб нашым дзецям і ўнукам не было за нас сорамна”.
Дырэктар Ганцавіцкага лясгаса Аляксей Крупеніч пракаменціраваў “ГЧ” асноўныя пытанні, якія выкладзены ў звароце, і лічыць, што людзі, не высветліўшы абставін, не разабраўшыся, скардзяцца дарэмна. Па словах кіраўніка лясгаса, лес вырошчваюць, каб атрымаць з яе якасную сыравіну, і спелы лес яны абавязаны высякаць, каб потым пасадзіць новы. А вось дзе і калі праводзіць высечкі – гэта не лясгас вырашае.
Кожныя 10 гадоў спецыялісты РУП “Белдзяржлес”, якое займаецца лесаўпарадкаваннем ў Беларусі, складаюць планы, у якіх размяркоўваюцца высечкі па гадах, аб`ём, месца, спосаб рубкі і г.д.
“Да прыкладу, сасновы лес лічыцца спелым, дасягнуўшы ўзросту 80 гадоў. А калі дзелавую драўніну нарыхтоўваць у 120–140 гадоў, то яе сортнасць і якасць губляюцца, – патлумачыў А. Крупеніч. – Для параўнання паразважаем: калі гаспадар гадуе свіней, то якое мяса вы купіце – калі ён асвяжуе кабанчыка ў 9 месяцаў ці калі будзе трымаць яго тры гады? Гэтак і з лесам”.
Канешне, людзей можна зразумець, бо калі яны дзесяцігоддзямі збіралі на сваіх месцах ягады, хадзілі па грыбных мясцінах, а на наступны сезон там голая прастора, то адчуванні ў іх не лепшыя. І вось тут вядомы лозунг “Лес – наша багацце” людзі і лясгасаўцы, якія вырошчваюць лес, успрымаюць па-рознаму. У людзей і лясгаса інтарэсы розныя.
Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября 2026 здесь пройдёт…
С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…
Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…
Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…
Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…
Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…
This website uses cookies.
Read More