Categories: Экономика

У вартаўнікоў з Лактышоў антырэкорд па зарплаце

Кароўкам крылы ўжо ніхто не прымацуе, на фермах зараз цішыня і спакой, бо ў кароўніках няма ніводнай жывёліны. А ў снежні 2016 года бычкі, якіх было каля 170 галоў, з фермаў перавезлі ў Мельнікі. Але будынкі і маёмасць пад надзейнай аховай вартаўнікоў. Іх усяго двое, і гэтыя людзі могуць прэтэндаваць на званне стаханаўцаў. Хоць праца ў іх не на вугальнай шахце, але ж трэба пільнаваць будынкі з абсталяваннем ад злодзеяў і ад шкоднікаў, якія могуць выпадкова ці наўмысна нарабіць бяды.

На гэтым тыдні адна жанчына-вартаўнік, Валянціна Крыцкая, якая шмат гадоў працавала ў гэтым калгасе, не вытрымала і напісала заяву на звальненне.

“Працаваць па 24 гадзіны ў суткі з такой мізэрнай зарплатай, калі на ўсё выраслі цэны, ужо няма сіл, – расказала “ГЧ” Валянціна Міхайлаўна. – А мне прыходзіцца даглядаць хворую маці, якой ужо пайшоў 78-ы год. Каб яшчэ начным вартаўніком, то я працавала б”.

Па словах В. Крыцкай, раней, да 24 сакавіка 2017 года, на фермах у Лактышах было тры вартаўнікі, і нават пры мізэрнай зарплаце, калі на рукі атрымлівалі па 120 рублёў, яны працавалі.

Графік работы вартаўнікоў.

“А куды дзецца? Работы ў вёсцы ж няма, а жыць на нешта трэба, – кажа Валянціна Крыцкая. – А потым аднаго забралі вартаўніком у Мельнікі, з таго часу дзяжурыла суткі я і суткі – Вялянціна Ахрыменя. Я ведаю, што гэта парушэнне, бо ў нас шмат гадзін перапрацоўкі, калі 15 дзён ды па 24 гадзіны. Але ж, як нам кажуць, у табель ставяць па 20 гадзін, а гэта 300 гадзін у месяц. Дык усё роўна больш робім, чым працоўным закана-даўствам дазволена. А ніякіх даплат няма”.

У панядзелак аўтар гэтага артыкула наведаў Лактышы, дзе камісія на чале з начальнікам сельгасучастка Сяргеем Аляксейчыкам прымала маёмасць ад вартаўніка Валянціны Крыцкай, а на яе месца перавялі вартаўніка з Мельнікоў Сяргея Моталя, які працаваў тут раней. Вартаўнік у Мельніках таксама меў прыкладна такую ж зарплату.

На пытанне, чаму людзі працуюць цэлымі суткамі, а іх зарплата напалову меншая за памер мінімальнай зарплаты, устаноўленай урадам Беларусі (а гэта 265 рублёў), спецыялісты адказалі, што такая сітуацыя ў гаспадарцы не толькі ў вартаўнікоў у Лактышах, але і ў іншых вёсках, бо няма чым плаціць. Аргумент, што чалавек згодны і за такія грошы працаваць, аўтар гэтага артыкула палічыў несур`ёзным і накіраваўся да дырэктара ААТ “Дубнякі” Уладзіміра Грыгарана.

Сшытак, у якім вартаўнікі на ферме ў Лактышах адзначаюць, што іх змена доўжыцца 24 гадзіны ў суткі.    

Уладзімір Ваганавіч патлумачыў, што вартаўнікоў яны трымаюць, каб забяспечыць ахову будынкаў і маёмасці, якая там ёсць. Наконт аплаты працы і рэжыму работы вартаўнікоў дырэктар адказаў, што яны будуць кансультавацца, каб працоўныя адносіны з работнікамі былі заключаны згодна з заканадаўствам. Што тычыцца Валянціны Крыцкай, па словах Уладзіміра Грыгарана, то яна сама напісала заяву на звальненне і яе патрабаванне кіраўніцтва задаволіла.

Вось толькі як быць з тымі парушэннямі працоўнага заканадаўства, якія мелі месца да гэтага часу? І чаму чыноўнікі з райвыканкама, якія, па словах Валянціны Міхайлаўны, прыязджалі ў маі гэтага года, не прынялі меры і не разабраліся? Чым займаецца прафсаюз, з якім павінны былі ў абавязковым парадку ўзгадняць графікі пазменнай работы вартаўнікоў (арт. 123 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь)?

І ці ў курсе гэтай сітуацыі ўвогуле прафкам? Дарэчы, пра прафсаюз. Нічога не маю супраць прафсаюза, які сапраўды абараняе правы работнікаў.

Але прафкамы, на вачах якіх парушаюцца, з якога боку ні капні, нормы нашага заканадаўства, дык яны, прабачце, патрэбны як казе стоп-сігнал. Гэта ж толькі марнаванне грошай. Дык лепей скінуцца па 1% са свайго заробку на адваката, дык ён больш карысці прынясе за адзін раз, чым гадамі плаціць мзду невядома за што.

Звернемся да працоўнага заканадаўства. Фактычна для дваіх вартаўнікоў устаноўлены рэжым зменнай работы. Пры гэтым, згодна арт. 125 Працоўнага кодэксу Рэспублікі Беларусь, працягласць змены не можа перавышаць 12 гадзін. Вартаўнікі ў Лактышах спраўна з дня ў дзень пішуць, што заступаюць на змену ў 8 гадзін раніцы і здаюць яе праз суткі.

У тым жа артыкуле напісана: “Работа на працягу двух змен запар забаронена”. І далей “Мінімальная працягласць штодзённага адпачынку паміж зменамі павінна быць не менш двайной працягласці часу работы у папярэдняй змене”.

Звольніць работніка, да якога па працы няма прэтэнзій і які стараўся выконваць свае абавязкі добрасумленна, прасцей за ўсё. Астатнія будуць маўчаць? Закон у дадзеным выпадку адназначна на баку работнікаў, але ж ёсць і чалавечыя адносіны – разуменне спецыялістаў, кіраўніцтва, што чалавеку ж трэба на нешта жыць. А ці згадзіліся б кіраўнікі, каб ім плацілі па 130 рублёў? Можа, знойдуцца такія, то хай паўгода пажывуць і падзеляцца сакрэтам, як можна выжыць на такія грошы.

Ольга Грицкевич

Recent Posts

Садоводы подготовят тюльпаны к октябрьской посадке

Садоводы получат пышную клумбу весной, если посадят тюльпаны в октябре. Почва должна остыть примерно до…

2 часа ago

В Беларуси уточнили правила входа с питомцами

Хозяевам питомцев нельзя заходить с ними в продуктовые магазины и большинство кафе. Исключение составляют собаки-поводыри…

5 часов ago

КГК выходит на ярмарку. В Брестской области объявлена охота на кривую морковку?

Жителям Брестской области предложили жаловаться на сельскохозяйственные ярмарки. Не понравилась картошка, не устроила морковка или…

6 часов ago

«Белтелеком» повысит тарифы для клиентов с ноября

Клиенты «Белтелекома» с 1 ноября 2026 года будут платить больше за телефонную связь, интернет и…

1 день ago

В Минске мошенники использовали 11-летнюю девочку

Семья из Минска потеряла накопления. Мошенники выманили у 11-летнего ребенка более 45 тыс. рублей через…

1 день ago

Жительница Барановичей заплатила мошеннику за беседку

51-летняя жительница Барановичей осталась без заказанной беседки и без денег. Она перевела продавцу 1 500…

1 день ago