Бюджэт-2014: больш грошай на міліцыю і КДБ, менш — на адукацыю і культуру
Выдаткі на «Дажынкі» ўзраслі на 46%. Антарктычная праграма «пацяжэла» амаль на 2 мільярды, а «Замкам Беларусі» давядзецца зацягнуць «слуцкія паясы».
Бюджэт-2014: больш грошай на міліцыю і КДБ, менш — на адукацыю і культуру
12 снежня Палата прадстаўнікоў у першым чытанні прыняла бюджэт на 2014 год. Абмеркаванне дакумента ў 700 старонак заняло менш за 2 гадзіны. А за некалькі гадзінаў да гэтага праект дакумента атрымала [censored].
| Куды вылучаюцца грошы | 2012 | 2013 | 2014 |
| Камітэт дзяржаўнай бяспекі | 509 686 982,0 | 753 118 683,8 | 928 706 224,0 |
| Міністэрства ўнутраных спраў | 2 741 509 602,6 | 3 931 625 733,7 | 4 780 888 629,0 |
| Ахова здароўя | 3 791 184 816,0 | 5 348 468 453,7 | 5 745 927 041,0 |
| Адукацыя | 4 617 382 766,0 | 6 636 608 445,8 | 6 599 295 176,0 |
| Культура | 648 788 329,0 | 872 129 204,6 | 718 944 970,0 |
| СМІ | 491 678 422,0 | 669 206 189,2 | 676 113 933,0 |
| — з іх тэлебачанне і радыёвяшчанне | 366 270 390,0 | 514 674 681,3 | 548 294 714,0 |
| Дзяржпраграма «Замкі Беларусі» | — | 2 500 000,0 | 1 424 500,0 |
| Фундаментальныя навуковыя даследванні | 470 560 000,0 | 730 663 000,0 | 784 931 123,0 |
| Абслугоўванне знешняй дзяржзапазыкі | 5 937 420 000,0 | 7 039 810 450,0 | 7 695 675 400,0 |
| «Дажынкі» | 81 200 000,0 | 169 680 000,0 | 248 500 000,0 |
* — усе лічбы ў млн рублёў
Бюджэт на 2014 год плануецца бездэфіцытным. Выдаткі супадаюць з прыбыткамі і складаюць 128,5 трыльёна — гэта на 7,2 трыльёна больш, чым было запланавана летась. Параўнаем выдаткі на найбольш цікавыя артыкулы бюджэта-2014 з мінулымі бюджэтамі.
Фінансаванне КДБ і МУС павялічваецца на 23% і на 21% адпаведна. Прычым КДБ за два гады «падаражэў» беларусам амаль удвая! Цікава, чаму: ніякіх дэвальвацый ні ў 2012, ні ў 2013 годзе не было…
Пашанцавала і дзяржаўным журналістам. Выдаткі на аплату іх працы не скараціліся, а нават крыху ўзраслі. Што праўда, ільвіную долю ад 676 млрд забіраюць тэлевізійшчыкі.
Амаль на два мільярды больш, чым летась, Беларусь укладзе ў пакарэнне Антарктыды. Было 4,72 млрд, стала 6,52! А вось іншай дзяржпраграме — «Замкі Беларусі» — не пашанцавала: у 2014 годзе яна будзе скарочаная на 1 мільярд рублёў: было 2,5 млрд, стала 1,42 мільярда. Затое амаль 2 мільярда на «Слуцкія паясы». Выдаткі на культуру ў бюджэце-2014 скарачаюцца аж на 150 млрд!
Скарачэнне, хаця і нязначнае, закранула адукацыю. На яе ў бюджэце на наступны год прадугледжваецца 6,599 млрд замест 6,636 млрд летась.
Перад другім чытаннем (якое пройдзе ці ў наступны панядзелак, ці 20 снежня, падчас заключнага пасяджэння трэцяй сесіі) Палата прадстаўнікоў можа прапанаваць Мінфіну «падправіць» бюджэт. Напрыклад, адзін з дэпутатаў прапанаваў усё ж не ўводзіць «аўтамабільны» збор, а сродкі на рамонт дарог атрымаць ад больш імклівага падвышэння коштаў на паліва. Маўляў, хто ездзіць больш — той няхай і плаціць больш.
Гэтыя і іншыя папраўкі могуць паўплываць як на прыбыткі бюджэта-2014 увогуле, так і на асобныя артыкулы. Верагодна, сёлетні бюджэт будзе падпісаны Аляксандрам Лукашэнкам у апошнія дні года, як і бюджэт-2012 — наступны пасля цяжкага, «дэвальвацыйнага» 2011 года.
Новости
- 12:32 Костюковичи проведут День белорусской письменности 5 и 6 сентября
- 11:11 С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах
- 18:35 Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика
- 17:56 Новые правила: изменения для строителей и инвесторов
- 11:25 Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность
- 18:00 17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?
- 14:49 Белорусские водители начнут пользоваться новыми дорогами
- 12:03 В аграрном секторе и у строителей проблемы с зарплатами
- 13:25 Иркутск и Беларусь на пути к новому сотрудничеству
- 12:59 Зарплаты в Беларуси: Минск впереди, но разрыв растёт