
Анна Кочегарова
Згодна з дакументам, расходы на харчаванне ва ўстановах з працягласцю знаходжання 10,5 гадзіны для дзяцей ва ўзросце аднаго–двух гадоў павялічваюцца з 14.010 да 15.410 рублёў на дзень, ва ўзросце трох–шасці гадоў – з 17.770 да 19.550.
Для дашкольных устаноў з працягласцю знаходжання 12 гадзін нормы расходаў таксама павышаныя: для малодшых груп – з 18.260 да 20.090, для старэйшых – з 22.030 да 24.230 рублёў.
Таксама павялічваецца кошт харчавання для дзяцей, якія вучацца ў санаторных яслях-садах, дзіцячых садах і групах, установе адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр для дзяцей дашкольнага ўзросту з парушэннем слыху» з працягласцю знаходжання ад 12 да 24 гадзін. Для дзяцей ва ўзросце аднаго–двух гадоў кошт харчавання павялічыўся з 20.940 да 23.030 рублёў, трох–шасці гадоў – з 26.350 да 28.990 рублёў.
Грашовыя расходы на харчаванне ў такіх установах на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання з працягласцю знаходжання 10,5 гадзіны падняліся для дзяцей аднаго–двух гадоў з 16.550 да 18.210, для дзяцей трох–шасці гадоў – з 21.510 да 23.660 рублёў. У малодшых групах са знаходжаннем 12 гадзін нормы падняліся з 19.600 да 21.560, у групах ад трох да шасці гадоў – з 25.130 да 27.640 рублёў.
Грашовыя нормы расходаў на харчаванне выраслі таксама ў цэнтрах карэкцыйнага развіцця, навучання і рэабілітацыі, школах, гімназіях і ліцэях на 10%.
Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября здесь пройдёт День…
С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…
Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…
Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…
Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…
Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…
This website uses cookies.
Read More