
З 1 лістапада 2015 года памер штомесячнай дапамогі па догляду дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў склаў на першае дзіця 2 433 700 беларускіх рублёў, на другога і наступных дзяцей – 2 781 400 беларускіх рублёў. Многія мамы здзіўляюцца, якімі ж гэта разлікамі карыстаецца дзяржава пры назначэнні дапамогі, калі грошай катэгарычна не хапае. Мы паспрабавалі разабрацца, ці магчыма задаволіць патрэбы гадавалага дзіцяці за дадзеную суму грошай.
Пасля года дзіцячы арганізм, які расце і фарміруецца, з кожным днём мае ўсё больш значную патрэбу ў вітамінах і карысных рэчывах, чым дарослы. Таму бацькі павінны паклапаціцца аб збалансаваным і разнастайным харчаванні дзіцяці. Мы зрабілі прыкладны разлік кошту на неабходныя дзіцячыя прадукты айчынных вытворцаў, якія ўваходзяць у штодзённае меню (глядзіце табліцу).
Калі купіць усе вышэйназваныя прадукты, сума атрымаецца немалая – палова грошай з дзіцячых выплат. Канешне, не ўсе дзеці аднолькавыя: хтосьці не ўжывае сумесь або не любіць тварог, да таго ж некаторыя мамы аддаюць перавагу ежы, прыгатаванай сваімі рукамі, – у такім выпадку сродкаў траціцца менш і ўдаецца трошкі сэканоміць. Але мяса і садавіна ў чыстым выглядзе таксама не танна каштуюць.
За памперсы маладой маме прыйдзецца заплаціць 400 тысяч рублёў у месяц. Можна пастарацца карыстацца імі па мінімуму, але і на прагулцы, і ў час начнога сну без памперсаў не абысціся, бо калі ў кватэры холадна, дык кожныя 10 хвілін даводзіцца правяраць, ці сухое дзіця – не дай бог прастудзіцца. Нельга забываць і пра сродкі гігіены: прысыпкі, шампуні, пасты і іншае – гэта ўсё таксама каштуе нямала.
Усё часцей маладыя бацькі думаюць, што абутак і адзенне для дзяцей работнікамі гандлю прыраўноўваюцца па кошце да рэчаў дарослага: зімовы абутак – 400 тысяч рублёў, дзіцячы швэдар 250–300 тысяч рублёў, камбінезон – 800 тысяч рублёў. Для многіх бацькоў апрануць дзіця на зіму стане сапраўдным ударам па кашальку. Сэканоміць можна толькі ў тым выпадку, калі цёплае адзенне пяройдзе ў спадчыну малому ад сваякоў ці сяброў (таксама можна скарыстацца сэканд хэндам ці сезоннымі рапрадажамі).
Цацкі таксама каштуюць дорага, напрыклад, самая звычайная пірамідка абыдзецца ў 70 тысяч рублёў, а кошт на ляльку-немаўля і ўвогуле бярэ пачатак ад 300 тысяч рублёў і вышэй.
Лекі дзецям да трох гадоў выдаюцца бясплатна толькі тыя, якія ёсць у спісе, устаноўленым Мiнiстэрствам аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь, часцей за ўсё гэта айчынныя прэпараты. Пры захворванні трэба абавязкова паказацца доктару, каб той у сваю чаргу пры неабходнасці выпісаў рэцэпт, па якім можна бясплатна атрымаць лекі ў любой дзяржаўнай аптэцы. Таму да прыходу доктара многія мамы купляюць лекі самі, імкнучыся падлячыць дзіця самастойна, і аддаюць перавагу замежным прэпаратам, якія здаюцца больш эфектыўнымі. Да прыкладу, жарапаніжальны сродак «Ібуфен» каштуе каля 65 тысяч рублёў.
Такім чынам, з вышэй прыведзеных разлікаў можна зрабіць вывад, што дзіцячых грошай ў цяперашнім памеры дастаткова для таго, каб забяспечыць дзіця ўсім неабходным, калі:
Табліца з дадзенымі грашовых расходаў на прадукты для дзіцяці
| Прадукт | Сярэдні кошт (у бел. рублях) | Сума за месяц (у бел. рублях) |
| Тварог 100 г | 4 000 | 120 000 |
| Дзіцячае малако 200 мл | 3 600 | 108 000 |
| Мясныя кансервы | 15 000 | 450 000 |
| Фруктовае пюрэ 190 г | 7 000 | 210 000 |
| Сумесь дзіцячая 400 г | 33 000 | 66 000 |
| Каша 250 г | 15 000 | 45 000 |
| Сок дзіцячы 0,2 л | 6 000 | 180 000 |
| Агульная сума 1 млн 179 тыс. рублёў | ||
А што думаюць мамы г. Ганцавічы наконт таго, ці магчыма пракарміць і апрануць дзіця
на штомесячную дзіцячую дапамогу?
Святлана, маці паўтарагадовага Цімафея:
– На дзіцячую дапамогу, вядома ж, не пражыць. Без дадатковага даходу і матэрыяльнай дапамогі (напрыклад, ад сваякоў) сумы, вызначанай дяржавай, не хапае на месяц. Гэтых грошай хопіць максімум на 2-2,5 тыдня, але ніяк не на месяц. У нас усё, што тычыцца дзяцей – дорага. Дзіцяці як да трох гадоў, так і пазней патрэбны разнастайны рацыён харчавання, адзенне, абутак па памеры.
Дзіця расце, і патрэбы яго растуць. Яшчэ да канца першага паўгода можна сэканоміць, хаця б не купляючы пюрэ і кашы. Усе грошы ідуць на патрэбы дзіцяці, не кажучы пра тое, што мама ў дэкрэтным адпачынку, як правіла, не працуе і таму мае таксама асабістыя патрэбы, якія, на жаль, прыходзіцца задавальняць часцей за ўсё дзякуючы дапамозе з боку, а то і зусім часам прыходзіцца забыцца пра сябе і пра свае жаданні.
Лілія, маці двухгадовага Руслана:
– Калі муж добра зарабляе, то, канешне, дзіцячых грошай хапае. І эканоміць ні на чым не прыходзіцца, як, напрыклад, у нашай сям`і. А вось мамам, якія ў адзіночку выхоўваюць дзяцей, не маючы пры гэтым дапамогі ад так званых «тат», прыходзіцца цяжка. Эканоміць прыйдзецца як мінімум на «смачненькім». А апрануцца на зіму ўвогуле не рэальна.
Таццяна, маці паўтарагадовай Маргарыты:
– Вядома, цяжка пражыць толькі на дзіцячую дапамогу. Калі грошы траціць выключна на дзіця, дык каб можна было пражыць, эканоміць прыйдзецца на сабе. І заўсёды атрымліваецца так: калі на адным сэканоміш, дык на іншае, наадварот, больш патраціш. У мяне не атрымліваецца пражыць на адну дапамогу.
В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…
Лиссабон часто представляют как город для лёгкого отдыха с солнцем, океанским воздухом, старыми трамваями, ужинами…
Беларусь внезапно решила стать страной форели: Лукашенко поручил построить 10 рыбхозов. Проблема в том, что…
Ученые из Университета Торонто провели систематический обзор и мета-анализ клинических исследований с участием меда. Результаты…
Замучил понос? Помогите своему организму простыми, но действенными способами. Избавится от поноса и лечиться в…
Егор – молодой парень из Бреста. В 2023 году он ушёл в армию, но уже…
This website uses cookies.
Read More