Categories: Экономика

Былы міністр Даніі лічыць, што Беларусі патрэбны рэформы

Прыемна было пачуць, што экс-міністр Даніі добра ведае не толькі пра сітуацыю на Украіне, але і пра Беларусь. Ён бываў у Беларусі ў якасці віцэ-прэзідэнта маладзёжнай палітычнай арганізацыі «Silba», якая ў свой час узаемадзейнічала з апазіцыйнымі групоўкамі ў Беларусі.

Пра Украіну ён сказаў, што яна таксама займае ў яго сэрцы асобае месца. Бо бываў ён там не толькі з рабочымі візітамі, але і падарожнічаў па краіне на веласіпедзе.
Сустрэча праходзіла ў штаб-кватэры дацкай сацыял-ліберальнай партыі, якая знаходзіцца, дарэчы, у памяшканні парламенту. Тэмы канфліктаў на Украіне і шляхоў развіцця дэмакратычных сіл сталі галоўнымі падчас размовы экс-міністра з журналістамі. Адносна Беларусі экс-міністру былі зададзены наступныя пытанні.

– Ва Украіне адбываецца шмат перамен. У Беларусі ж у гэтым плане ціха. Што вы можаце сказаць наконт развіцця дэмакратычных сіл у Беларусі: ці выглядае сітуацыя безнадзейнай?

– Мы разумеем, што з правамі чалавека ў Беларусі дрэнна. Таму існуе вялікая неабходнасць у правядзенні палітычных і эканамічных рэформ. Але ніхто з нас не хоча, каб адбылося, як ва Украіне. Мы хочам, каб працэс рэформ быў кантралюемым. Мы гатовы дапамагчы, як і гатовы сказаць Аляксандру Лукашэнку аб тым, што мы гатовы інвесціраваць ТУТ, але і вам патрэбна правесці для гэтага нейкую рэформу. Менавіта такі паступовы падыход павінен прывесці да нейкага выніку. Я разумею, што пры такім падыходзе пройдзе пэўны час, пакуль адбудуцца нейкія перамены, і гэта можа вызваць нават нецярплівасць, але, як мне здаецца, такі шлях самы лепшы.

Прэзідэнт Расіі баіцца, што калі дабрабыт, напрыклад, беларусаў, украінцаў, малдаван палепшыцца, калі ў іх будзе моцная эканоміка і больш палітычнай свабоды, гэтага ж запатрабуюць і расіяне. А гэтага яму, канешне, не хочацца.

– Як вы адносіцеся да прэзідэнцкіх выбараў, якія нядаўна прайшлі ў Беларусі?

– Мяне на гэтых выбарах не было. Але, мяркуючы па той інфармацыі, якая прайшла ў СМІ, я лічу, што Лукашэнка ўсё роўна выйграў бы, нават калі б выбары былі празрыстымі і адкрытымі. Можа не з такімі паспяховымі працэнтамі, але выйграў бы.

Я лічу, што адсутнасць грамадзянскіх супольнасцей, свабоды медыя ў Беларусі вядзе да таго, што апазіцыі, якая магла б узяць на сябе кіраванне дзяржавай, проста не існуе. Узаемадзеянне паміж палітыкай і эканомікай вельмі дрэннае. І адзіная, як мне здаецца, магчымасць – з аднаго боку аказваць націск зверху ўніз, гэта напрыклад з боку ЕС, з другога боку – знізу ўверх, напрыклад, праз студэнцкія абмены. Гэта значыць, застаецца стварыць па крупіцах грамадзянскую супольнасць, якая прывядзе да мірных перамен.

Валентина Пинчук

Recent Posts

КГК выходит на ярмарку. В Брестской области объявлена охота на кривую морковку?

Жителям Брестской области предложили жаловаться на сельскохозяйственные ярмарки. Не понравилась картошка, не устроила морковка или…

9 минут ago

«Белтелеком» повысит тарифы для клиентов с ноября

Клиенты «Белтелекома» с 1 ноября 2026 года будут платить больше за телефонную связь, интернет и…

20 часов ago

В Минске мошенники использовали 11-летнюю девочку

Семья из Минска потеряла накопления. Мошенники выманили у 11-летнего ребенка более 45 тыс. рублей через…

22 часа ago

Жительница Барановичей заплатила мошеннику за беседку

51-летняя жительница Барановичей осталась без заказанной беседки и без денег. Она перевела продавцу 1 500…

1 день ago

РСЦ проверяет необычные показания счетчиков

Жильцам могут начислить воду не по фактическому расходу, а по среднему или нормативу. ЕРИП использует…

1 день ago

Минфин снизит выплаты за драгоценные металлы населению

Тем, кто сдаёт золото, серебро и платину, будут платить меньше. Новые расценки начнут действовать с…

1 день ago