Categories: Экономика

Як рэаніміраваць “дохлага каня”, альбо Ці выйдзе ААТ “Агарэвічы” з крызісу

Асноўны вывад, які не раз гучаў у кантэксце дакладаў, – справы ў сельгаспрадпрыемстве дрэнныя. Сітуацыя, вобразна кажучы, такая: калгас стаіць на каленях, але, маючы патэнцыял і дзякуючы асобным спецыялістам і працавітым работнікам, спрабуе з іх падняцца.

Але пакуль гэта не атрымліваецца. ААТ “Агарэвічы” знаходзіцца ў стане стабільнай неплацежаздольнасці, фактычна на мяжы банкруцтва.

“Атрыманыя вынікі горшыя, чым мы планавалі. І сёння не трэба спасылацца на надвор’е, а варта зрабіць акцэнт на развіццё. Ва ўсім павінна быць эканамічная мэтазгоднасць.Трэба палепшыць якасць – паменшыць выдаткі, – сказала выконваючы абавязкі дырэктара ААТ “Агарэвічы” Ларыса Супрун.

выпадковых людзей быць не павінна!

– Працаваць па паўтары-дзве гадзіны ўдзень я нікому не дазволю!.. Трэба, каб кожны кавалак зямлі, кожная жывёліна забяспечылі прыбытак”.

Шмат на сходзе казалі пра магутны “патэнцыял прафесійнага і моцнага калектыву”. Але не адчувалася, што работнікі і спецыялісты самі вераць у тое, што яны могуць адрадзіць былую славу агарэвіцкага калгаса. Вельмі сумніўна, што пасля справаздачнага сходу нешта кардынальна зменіцца.

Кіраўнік таварыства і галоўны бухгалтар ААТ “Агарэвічы” агучылі перад людзьмі лічбы, якія паказваюць, што прадпрыемства спрацавала неэфектыўна. Страты ад рэалізацыі прадукцыі склалі 419 тысяч рублёў (4 млрд 190 млн недэмінаваных рублёў), а такі паказчык, як рэнтабельнасць – мінус 16%.

Да таго ж выручку атрымалі за 2016 год меншую, чым у 2015 годзе, на 10 тысяч рублёў на новыя грошы. Крэдыторская запазычанасць банкам і розным арганізацыям і прадпрыемствам павялічылася за 2016 год на 516 тысяч і дасягнула амаль 30 млрд недэмінаваных рублёў.

Нават налічанай сярэднямесячнай зарплатай у Агарэвічах не могуць пахваліцца – яна склала 347 рублёў. А па 500 долараў агароўцам, як, дарэчы, і ўсім астатнім рабацягам сельскіх гаспадарак Ганцаўшчыны свеціць тады, калі ў Агарэвічах знойдуць нафту ці радовішча прыроднага газу.

Канешне, пасля таго, як гаспадарку фактычна ўзначаліла былы галоўны эканаміст Ларыса Супрун, некаторыя станоўчыя зрухі ёсць. Адзін з іх той, што ўпершыню за апошнія 6 гадоў работнікам пачалі плаціць зарплаты, не выкарыстоўваючы банкаўскія крэдыты.

На сход, хоць і са спазненнем, прыехаў старшыня райвыканкама Аляксандр Саланевіч. Высветлілася, што кіраўнік раёна адчувае адказнасць і мае маральныя абавязацельствы перад крэдыторам.
Як адзначыла выконваючая абавязкі дырэктара ААТ “Агарэвічы” Ларыса Супрун, яны з 2010 года бралі крэдыты для выплаты зарплаты і за год плацілі толькі працэнтаў (!) каля 433 млн недэмінаваных рублёў. За шэсць гадоў “багаты” агарэвіцкі калгас даў банку зарабіць на працэнтах больш за 2,5 мрлд рублёў (!).

“Працавалі б вы, як у “Люсіна Агра”, і не было б у вас такіх пытанняў”, – сказаў А. Саланевіч.

Галоўны ганцавіцкі начальнік падвергнуў крытыцы некаторыя моманты з выступленняў. Што называецца, злавіў на словах галоўнага заатэхніка, які напрыканцы выступлення выказаўся, што трэба “забыцца пра недахопы мінулага года”…

“Забывацца не трэба, трэба рабіць высновы. Сёння нельга ўжо плыць – трэба бегчы. Мільярд, які я практычна выпрасіў, трэба вярнуць ужо ў першым паўгоддзі 2017-га!”, – сказаў Аляксандр Паўлавіч. З чаго яго будуць вяртаць – адказу не было.

Абагульняючы і аналізуючы справаздачы спецыялістаў гаспадаркі, кіраўнік раёна не толькі заклікаў да супольнай і адказнай працы, дысцыпліны і г.д., як ужо павялося на кожным сходзе, але і спрабаваў дагрукацца і данесці да людзей, што надышоў час, калі на кон пастаўлены лёс і гаспадаркі, і кожнага работніка. “Цяжкі будзе год, і на вас вялікая надзея!”

Спыняючыся, на першы погляд, на дробных пытаннях, такіх, як парушэнні працоўнай дысцыпліны вартаўнікамі, ветурачом альбо гаворачы пра звычайную ляноту, Аляксандр Паўлавіч акцэнтаваў увагу на тым, што дробязяў не бывае.

“Забудзецца пастух пра жалезны калок у траве. Дробязь? А калі сельгасагрэгат ці камбайн гэты штыр зачэпіць, то рамонт тэхнікі на 300 млн можа выліцца”, – сказаў А. Саланевіч.

Не раз кіраўнік раёна прыводзіў у прыклад ААТ “Люсіна Агра”. У люсінцаў самыя бедныя землі, у Агарэвічах – самыя багатыя па ўрадлівасці ў раёне, але вынікі працы ў першых лепшыя.

А. Саланевіч хваліў галоўнага агранома Аляксандра Насеню, вопытнага і граматнага спецыяліста. Але ў мінулым годзе раслінаводства ў Агарэвічах было правальным, як ніколі. Галоўны аграном сказаў, што яму сорамна за гэта. Не толькі надвор’е пашкодзіла.

“Галоўная прычына – парушэнне тэхналогій! Сеялі без унясення азоту і фосфару – да моманту сяўбы яравых іх проста не было. Не хапала грошай, каб купіць прэпараты ад хвароб – не быў апрацаваны ніводзін гектар”, – шчыра казаў А. Насеня.

Па яго словах, з пасеяных 160 гектараў рапсу прыбралі толькі 32 гектары. Бульбу таксама недагледзелі. Пасадзілі 100 гектараў, і расла яна вельмі добра. Але ў момант, калі патрэбна было апрацаваць ад зелля, не было грошай на хімікаты. Па словах таго ж агранома, калі б былі сродкі – а гэта 25 долараў на гектар, – то з кожнага гектара дадаткова атрымалі б ураджаю не менш як па 5 тон бульбы.

Па праўдзе, гэта вельмі здзівіла. Са слоў агранома, патрэбна было знайсці ўсяго 2,5 тысячы (каля 50 млн рублёў), і тады дадаткова атрымалі б 500 тон (!) бульбы. Прадаўшы бульбу нават па 1000 рублёў за кілаграм, можна было б атрымаць 25 тысяч долараў даходу. Калі гэтага не зрабілі, то навошта было садзіць тую бульбу? Можа, конь пра гэта павінен думаць, бо ў яго галава большая?

Ураджай бульбы атрымалі нізкі, і гэта таксама крытыкаваў А. Саланевіч: “У верасні бульбу вы не капалі – чакалі: ай, яшчэ кастрычнік наперадзе. І дацягнулі, што капалі бульбачку, каб не надзелі наручнікі”.

Атрымліваецца: куды ні кінь – усюды клін. Хаця не. Ёсць у агарэвіцкім калгасе свае стаханаўцы – гэта работнікі фермы ў в. Шашкі на чале з загадчыцай Жаннай Мініч. Вось з каго трэба браць прыклад і вучыцца, стажыравацца. У іх лепшыя надоі ў раёне – больш за 6 000 кг на карову ў год.

І зарплаты ў людзей больш за 550 рублёў. Працуюць – і ёсць за што плаціць. А на другой ферме адна даярка 100 кароў доіць, за дваіх гарбаціцца, а надояў няма. І даярку не могуць знайсці (!). Таму ставіў лагічнае пытанне А. Саланевіч: чаму гэта ў адной гаспадарцы так адбываецца, што і надоі добрыя, і парадак у іх, а ў іншых так не могуць працаваць?

“Дык можа, Жанну Іванаўну памяняць з галоўным заатэхнікам месцамі, і на ўсіх фермах парадак будзе? – сказаў кіраўнік райвыканкама. – А што рабіць далей? Вы не працуеце з людзьмі. Навошта збірацца па 150 чалавек, калі ўсё вырашаюць дзве даяркі? Заехаў у Красынічы – на ферме два дні не мог знайсці ветурача. А калі знайшоў, то ён ужо быў п’яны”.

“Махаць зараз адміністрацыйным рэсурсам – гэта нічога не дасць! Згуртавацца павінны ўсе! – сказаў Аляксандр Паўлавіч. – 500 долараў сярэдняй зарплаты ў раёне – мы выдатна разумеем, што для нас гэта лічба непад`ёмная. Але паказчыкі трэба павышаць і зарабляць зарплату. Для сябе ж працуеце, ніхто за вас гэтага не зробіць”.

Ольга Грицкевич

Recent Posts

Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку

В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…

1 неделя ago

Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск

Лиссабон часто представляют как город для лёгкого отдыха с солнцем, океанским воздухом, старыми трамваями, ужинами…

2 недели ago

Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах

Беларусь внезапно решила стать страной форели: Лукашенко поручил построить 10 рыбхозов. Проблема в том, что…

1 месяц ago

Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье

Ученые из Университета Торонто провели систематический обзор и мета-анализ клинических исследований с участием меда. Результаты…

1 месяц ago

Как быстро и легко остановить понос народными средствами!

Замучил понос? Помогите своему организму простыми, но действенными способами. Избавится от поноса и лечиться в…

1 месяц ago

Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз

Егор – молодой парень из Бреста. В 2023 году он ушёл в армию, но уже…

2 месяца ago