
Каб без работы яны не швэндаліся, прэм’ер-міністр прапанаваў: «У кожным раёне неабходна штогод ствараць як мінімум дзесяць малых вытворчасцей. У нас шмат сваёй сыравіны, якую мы не выкарыстоўваем эфектыўна, а маглі б вырабляць, да прыкладу, будматэрыялы і інвентар, якія імпартуем. Тут вялікае поле дзейнасці».
Каб гэта сказаў чалавек неадукаваны, то было б даравальна. А то заява прагучала з вуснаў прэм’ер-міністра, доктара навук…
Моцна сказаў, катэгарычна, па-дзяржаўнаму. Але ці не пустое гэта сатрасенне паветра? Бо калі ад слоў перайсці да практыкі, дык узнікае пытанне: а як гэта будзе рэалізавана?
Каб увесці падатак, патрэбна вызначыць падаткаабкладальную базу, іншымі словамі, з чаго будзе вылічвацца падатак. Быў некалі падатак, які ў народзе некаторыя называлі “халасцяцкі”, альбо падатак “на яйцы”. Дык гэта тычылася толькі працуючых. А як зараз?
Ад тых, што лічацца афіцыйна беспрацоўнымі, можна адабраць той мізер, які яны атрымліваюць. А як быць з тысячамі п’яніц, якія гадамі нідзе не працуюць, а перабіваюцца падачкамі і часовымі шабашкамі? Браць падатак пустымі бутэлькамі? Ці апошнія парваныя трусы ў іх адабраць? Ім жа ўсё адно, будуць іх штрафаваць, караць ці яшчэ што прыдумаюць.
Але дзякуючы прэм’ер-міністру даведаліся хоць, што лічба беспрацоўя у нас не супадае з афіцыйнай. Па дадзеных Міністэрствы працы і сацабароны, зарэгістраванае беспрацоўе ў Беларусі трымаецца на ўзроўні 0,6% і на 1 красавіка 2013 г. складала 25,4 тыс. чалавек. Прэм’ер-міністр кажа пра каля 445 тысяч непрацуючых. А гэта больш за 10%, бо ў 2012 годзе было 4 млн 605 тыс. эканамічна актыўнага насельсніцтва.
Магчыма, Міхаіл Уладзіміравіч не хоча адставаць ад прэзідэнта, які ездзіць па розных краінах і шукае грошы. Вось і ён знайшоў выйсце папоўніць казну. Увёў падатак – і ў бюджэт ракой пацякуць мільярды. Не рублёў, а долараў. Нават калі з кожнага з 445 тысяч “тунеядцаў” у месяц спагнаць па 10 тыс. рублёў, то за месяц сума будзе эквівалентнай амаль паўмільёну долараў. За год падаткі складуць каля 6 млн долараў.
Калі ўсё ж нейкім чынам агучаную М. Мясніковічам прапанову пачнуць рэалізоўваць, то адразу патрэбна будзе вяртаць крымінальны артыкул за тунеядства, які існаваў пры Савецкім Саюзе. А ў 1961 годзе Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР нават прыняў указ «Пра ўзмацненне барацьбы з асобамі (лайдакамі, дармаедамі, паразітамі), якія ўхіляюцца ад грамадска-карыснай працы і вядуць антыграмадскі паразітычны лад жыцця». Указ абвясціў, што працаздольныя грамадзяне, якія не хочуць выконваць найважнейшы канстытуцыйны абавязак – сумленна працаваць, падвяргаюцца высяленню на тэрмін ад 2 да 5 гадоў з канфіскацыяй маёмасці і абавязковым прыцягненнем да працы па месцы пасялення.
Таму наступны крок павінен рэалізавацца ў будаўніцтве турмаў і калоній. Але ж на гэта таксама трэба грошы… Замкнёнае кола атрымліваецца. Так што прапанова Мясніковіча наўрад ці ажыццявіцца. Вось калі падатак увесці для тых, хто фактычна працуе, але не плаціць у бюджэт ні капейкі, то гэта было б справядліва. Толькі зрабіць гэта трэба разумна, а не заганяць чалавека ў кабалу. Але гэта ўжо тэма наступнай калонкі маіх разважанняў, якая, я ўпэўнены, выкліча шмат эмоцый.
После преследования в Беларуси Марина Зелёная переехала в Грузию, где создала проекты поддержки для соотечественников.…
32 чалавекі выйшлі на свабоду. Для іх родных гэта галоўнае. Не тэрміны, не артыкулы, не…
Дар убеждения или гипноз? Об этом говорят люди, которые стали жертвами телефонных мошенников. Как же…
Мошенники по телефону никогда сразу не говорят о деньгах. Обычно разговор начинается издалека. Звонят якобы…
Ирине позвонили в конце рабочего дня, когда телефон и так не замолкал. За несколько часов…
В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…
This website uses cookies.
Read More