За афрыканскую чуму ганцаўчане таксама заплацяць

Па ўсёй краіне налічваецца больш за сотню свінакомплексаў, і ў сувязі з прыняццем пастановы №30 “мерапрыемствы” ўжо пачаліся. На Віцебшчыне ўлада заклікала да 1 жніўня забіць усіх свіней на тэрыторыі ў радыусе 5 кіламетраў ад свінакомплекса «Малінаўшчына».

У суседніх Баранавіцкім і Ляхавіцкім раёнах жыхары, якія жывуць нават далей чым за 5 кіламетраў ад свінакомплексаў, таксама забіваюць свіней, бо ім неафіцыйна паведамілі, што трэба свіней знішчаць. Напрыклад, такія чуткі з’явіліся ў Куршынавіцкім сельсавеце Ляхавіцкага раёна, што знаходзіцца за13 км ад Ганцавіч, дзе жыхарам загадалі да 10 жніўня пазабіваць свіней.

Сакратар сельсавета адказала “ГЧ”, што пакуль афіцыйна такога распараджэння няма. Яна паведаміла, што ў 11 гадзін у сераду ў Ляхавічах па пытанні АЧС ў райвыканкаме пройдзе пасяджэнне, на якое збіраюць усіх старшынь сельсаветаў. На жаль, пра яго вынікі мы да выхаду газеты даведацца не паспелі.

Тое, што наконт пытання АЧС усё неяк каламутна, незразумела і доўгі час замоўчвалася, выклікае падазрэнні і розныя домыслы. У тым ліку з’явілася версія аб манапалізацыі рынку і ўстараненні канкурэнтаў, якія вырошчваюць свіней. Пасля знішчэння канкурэнцыі манапалісты змогуць дыктаваць якую заўгодна цэнавую палітыку, а рост цэн можна прагназаваць з упэўненасцю. Знаёмы ветурач выказаў меркаванне: у яго няма сумненняў, што АЧС дабярэцца да Ганцаўшчыны – гэта пытанне часу.

У Ганцавіцкім раёне свінакомплексаў няма, таму, згодна з пастановай №30, прымусіць забіваць свіней на Ганцаўшчыне не змогуць. І ў «Правілах барацьбы з афрыканскай чумой свіней у Беларусі», зацверджаных пастановай Мінсельгасхарчу №84 ад 22 снежня 2008 года пра забой свіней у мэтах прафілактыкі таксама няма ні слова.

У нас пакуль усё спакойна: людзі закупілі маразільнікі, забіваюць свіней і складзіруюць. Вось толькі не ведаюць, куды і каму прадаць парасят. І пасяджэнні таксама пакуль не праводзяць. Размаўляючы з ганцаўчанамі і жыхарамі вёсак і слухаючы, як яны разважаюць, што да нас гэтая чума не дабярэцца, я ўпэўніўся, што людзі адчуваюць сябе быццам пад шкляным каўпаком. Толькі афрыканская чума свіней – гэта рэальнасць, а не байкі, як некаторым здаецца.

Канечне, усе зацікаўлены, каб не было панікі, але ад рэальнасці, якая, быццам чорная хмара, вісіць зусім блізка, адмяжоўвацца таксама не варта. Нават калі міне нас АЧС, то “чумой” для тых, хто займаецца вырошчваннем і рэалізацыяй свініны, будуць новаўвядзенні ў заканадаўства, якія ўступяць у законную сілу з 1 студзеня 2014 года. На прыватных падворках нельга будзе рэзаць скаціну, мяса якой прызначаецца на продаж. Гэта можна будзе рабіць толькі ў арганізацыях, прытым за адпаведную плату. За афрыканскую чуму мы ўсё роўна заплацім: альбо мы станем менш есці, альбо будзем больш траціць грошай.

Валентина Пинчук

Recent Posts

Новые правила: изменения для строителей и инвесторов

Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…

14 часов ago

Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность

Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…

4 дня ago

17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?

Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…

5 дней ago

Белорусские водители начнут пользоваться новыми дорогами

С начала 2026 года года в Беларуси отремонтировано 1460 километров республиканских дорог. Это значит, что…

5 дней ago

В аграрном секторе и у строителей проблемы с зарплатами

Работники агропромышленного комплекса и строительной сферы рискуют сталкиваться с задержками в выплатах. Профсоюз Беларуси рапортует,…

1 неделя ago

Иркутск и Беларусь на пути к новому сотрудничеству

Белорусское правительство и бизнес добралось до Иркутска – 25 августа 2026 года в городе состоялось…

2 недели ago