
Вырашаць, якую арганізацыйна прававую форму выбраць, павінен агульны сход калгаснікаў. Калі калгас ператворыцца ў гаспадарчае таварыства, то кожны член калгаса мае права атрымаць па адной акцыі. Астатнія акцыі будуць належаць адміністрацыйна-тэрытарыяльным адзінкам – раёнам. А калі СВК мае запазычанасць перад бюджэтам па займах ці ссудах, то тады калгас павінны ператварыць ва ўнітарнае камунальнае прадпрыемства, і ўжо 100% акцый будзе належаць раёну. Як кажуць, хрэн за рэдзьку не саладзейшы. Ну навошта калгасніку адна акцыя? Для таго, што вось, маўляў, ты таксама акцыянер, гаспадар!? А што ён з ёю будзе рабіць? У некаторых калгаснікаў яшчэ ляжаць акцыі з мінулых гадоў. І пра тое, як іх выкарыстаць, мы ў “ГЧ” ужо пісалі. Лепшае – гэта павесіць іх у рамку, на памяць…
Кіраўнікі СВК і калгаснікі ў бязвыхадным становішчы. Не згадзіцца са зменай формы юрыдычнай асобы яны не маюць права, бо калгасы без дзяржаўнай дапамогі, як наркаманы без наркотыкаў. Нагадаюць пра даўгі і пазыкі, і старшыні могуць у лепшым выпадку аддаць працоўную кніжку… А людзі? Хіба яны калі што вырашалі? Падымуць рукі і ўсё. Ды і няма сэнсу супраціўляцца. Новая надзея з’явілася: можа, даўгі спішуць ці дзяржава дасць больш грошай.
У тым, што галоўным акцыянерам будзе фактычна дзяржава, ёсць як плюсы, так і мінусы. З аднаго боку, дзяржава можа абараніць ад рэйдарскага захопу, а з другога – гэта поле для карупцыі. Ператварыўшы СВК у ААТ, прадпрыемства праз пэўны час можна аб’явіць банкрутам, выставіць на продаж, зменшыць цану і прадаць маёмасны комплекс разам з зямлёй за адну “базавую” “сваім” людзям. Няхай бы і так, абы прадпрыемства далей працавала прыбыткова.
У цяперашняй рэформе ключавое слова – “інвестыцыі”. У ААТ нашмат прасцей прыцягнуць інвестараў, уключаючы замежных. Прадпрыемствы, банкі, фізічныя асобы, якія маюць капітал, могуць купіць акцыі, кантраляваць яго дзейнасць, а пасля разлічваць і на дывідэнты. І гэта добра. Бо гэта адбудзецца толькі тады, калі прадпрыемства будзе працаваць з прыбыткам. А значыць, людзі будуць працаваць і атрымліваць не падачкі ў выглядзе даплат да мінімалкі, а зарплаты, на якія можна жыць, а не існаваць, пазычаючы “да палучкі”.
Рэформы ў сельскай гаспадарцы ў Беларусі праводзяцца ўжо не ўпершыню. Але што яны далі? Рашэнні з’ездаў КПСС замянілі дэкрэты і ўказы. Калгасы ператваралі ў СВК, мянялі назвы, а тыя, якія падалі на калені і цалкам абанкручваліся, далучалі да тых, якія больш-менш неяк выжывалі. Гэта нагадвала, як адзін бязрукі калека падымае другога калеку бязногага і з логунгамі “Зможам-пераможам!” абодва кульгалі, абапіраючыся на мыліцы дзяржаўнай падтрымкі. Колькасць калгасаў у раёне паменшала, зменшылася і колькасць калгаснікаў, а такія галіны, як свінагадоўля, авечкагадоўля, якія былі ў Ганцавіцкім раёне, цалкам знішчаны.
Былі рэформы, але чаму пры велізарнай падтрымцы дзяржавы, як у бяздоннай бочцы, у калгасах знікалі мільярды рублёў? Толькі ў адзінкавых гаспадарках раёна ёсць станоўчыя вынікі, але і тыя СВК зараз закрэдытаваныя і павінны дзяржаве, як зямля калгасу.
Прычын гэтаму можна назваць некалькі. Па-першае, жорсткае і неправядлівае дзяржаўнае рэгуляванне цэн на сельгаспрадукцыю. З аднаго боку, дзяржава аказвае вялікую падтрымку, а з другога, вымушае прадаваць прадукцыю па цэнах, якімі не акупляюцца затраты.
Па-другое, у АПК вельмі шмат дзяржаўнага рэгулявання і лішніх ратоў. Напэўна, на мае словы пакрыўдзяцца спецыялісты ўпраўлення сельскай гаспадаркі раённага і абласнога ўзроўню, але работнікаў у гэтых структурах зашмат. Адкажыце на пытанне: ці патрэбна калгасу, у якім ёсць штат кваліфікаваных спецыялістаў сельскай гаспадаркі, яшчэ дадатковыя начальнікі з упраўленняў? Нельга хіба арганізаваць без іх вытворчыя працэсы?
Па-трэцяе, у некаторых калгасах у канторах, дзе адключана электраэнергія, сядзяць жанчыны, пішуць там нешта. Ці патрэбна іх там столькі? Вазьміце прыватную арганізацыю і параўнайце, колькі там працуе бухгалтараў, эканамістаў. Яшчэ праблема ў тым, што зарплата старшыні калгаса і спецыялістаў не прывязана да вытворчых паказчыкаў. Не зарабілі нічога, правалілі – атрымай мінімалку, як і ўсе. І ліміт паліва варта ўрэзаць да мінімуму.
Бяда яшчэ ў тым, што зараз у калгасе ўкаранілася даўняе меркаванне: “Усё вакол калгаснае – усё вакол маё”. З аднаго боку гэта добра, каб людзі адносіліся, як да свайго. Але ж трактуюць гэта ў іншым сэнсе: цягні, што дрэнна ляжыць. І цягнуць пакрыху: жывёлаводы – кармы і малако, механізатары – паліва, усе астатнія, нават не калгаснікі, хто што можа: кукурузу, буракі, сена, салому, збожжа, металалом… Цягнуць гадамі. І калі зараз кажуць: “Эх, развалілі калгас!”. А хто ж яго разваліў? Усе і развалілі разам. І тыя, хто расцягваў, і тыя, хто бачыў і маўчаў, сваім бяздзеяннем.
На справаздачна-выбарчых сходах у калгасах кожны год агучваюць вынікі работы (нярэдка правальныя) і мільярдныя сумы даўгоў. З трыбуны гучаць зноў крытыка і логунгі. Крытыкуюць у асноўным надвор’е, якое не дае сельгасвытворцам зажыць як людзям. А старшыня і спецыялісты стараюцца заразіць усіх аптымізмам і расказваюць, што калі людзі не будуць ленавацца і працаваць, то ў наступным годзе калгас акрыяе. Усе апладыруюць. А калгаснікі чакаюць, каб хутчэй атрымаць некалькі дзясяткаў тысяч і збегчы ды за шклянкай чаю паскардзіцца на дрэннае жыццё.
Пры такім раскладзе не дзіўна, што Прэзідэнт сваім указам зверху пачаў рэфармаванне. Але чаму не выкарыстоўваецца станоўчы вопыт іншых краін?
Напрыклад, возьмем вопыт Чэхіі. Прагматычныя чэхі не кінуліся адразу ў рыначную лібералізацыю, а паэтапна праводзілі рэфармаванне сельскай гаспадаркі. Рэфармаванне ажыццяўлялася пры актыўнай ролі дзяржавы. Нягледзячы на абвешчаны курс на зніжэнне ролі дзяржавы ў эканоміцы, чэшскі ўрад не выпускае з рук функцый бягучага рэгулявання. І ёсць такі вопыт, дзе, да прыкладу, спачатку пры акцыяніраванні сельгаспрадпрыемства ў першы год 25% акцый належала членам кааператыву, 75% – дзяржаве. Праз год, калі вынікі былі станоўчыя, дзяржава аддавала 10% сваіх акцый акцыянерам. У наступным годзе яшчэ 10% і гэтак далей. І праз некалькі гадоў прадпрыемства цалкам станавілася прыватным. Тыя, хто ўкладаў грошы, былі зацікаўлены ў прыбытковай працы. Гэтак жа паступова праводзілася і рэформа з цэнаўтварэннем на сельгаспрадукцыю.
Ці пойдуць па такім шляху беларускія рэфарматары, пакажа час. Але галоўнае, ці дапусціць улада ствараць акцыянерныя таварыствы, у якіх не будзе долі дзяржавы? Магчыма, тады і знойдуцца інвестары. Гэта было б добра і для работнікаў, і ў цэлым для нашага раёна. Магчыма, тады з’явіцца нейкая перспектыва і жыццё ў вёсцы сапраўды стане прывабным.
В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…
Лиссабон часто представляют как город для лёгкого отдыха с солнцем, океанским воздухом, старыми трамваями, ужинами…
Беларусь внезапно решила стать страной форели: Лукашенко поручил построить 10 рыбхозов. Проблема в том, что…
Ученые из Университета Торонто провели систематический обзор и мета-анализ клинических исследований с участием меда. Результаты…
Замучил понос? Помогите своему организму простыми, но действенными способами. Избавится от поноса и лечиться в…
Егор – молодой парень из Бреста. В 2023 году он ушёл в армию, но уже…
This website uses cookies.
Read More