
з старонкі ВКонтакте (#Молодежь#Ганцевщины).
Арганізатары конкурсу крыху змянілі ўмовы раённага этапа конкурсу, крыху іх ускладніўшы, пры гэтым галоўнай тэмай былі беларускія традыцыі. Усяго ўдзельнікам трэба было прайсці шэсць іспытаў: прадставіць візітоўку “Вітаем па-беларуску”, конкурсы “Па дровы”, “Вясковая эстафета”, “Сялянскія прысмакі”, “Выстава дасягненняў сямейнай гаспадаркі” і “Лепшы сельскі падворак”.
Па словах Веры Кладзько, да ўдзелу ў спаборніцтвах дапускаліся каманды толькі ў нацыянальных касцюмах, ды і ў конкурсе “Сялянскія прысмакі” большай адзнакі заслугоўвалі таксама традыцыйна беларускія стравы. Яшчэ на суд журы ўдзельнікі павінны былі прадставіць фотаальбом са здымкамі свайго падвор`я, як яны яго аздабляюць і ўпрыгожваюць.
Па словах Веры Кладзько, напярэдадні конкурсу яна ўсю ноч, бадай, не спала, хвалявалася.
“Хацелася быць не горшымі за іншыя каманды, як след прадставіць наш раён, заявіць аб сабе, – сказала Вера Пятроўна. – Калі пасля першага і другога конкурсу мы зразумелі, што ідзём у першых радах, то вельмі радаваліся. Нас нават азарт узяў, асабліва падчас “сялянскай эстафеты”, бо хацелася трапіць у тройку фіналістаў!“
Па словах жанчыны, журы прыйшліся даспадобы стравы беларускай кухні, якія яна прыгатавала: дранікі з мясам і галушкі з мясам.
“Іншыя каманды гатавалі караваі, пірагі і нават курыцу запечаную. У нас жа была беларуская кухня, і мы не прагадалі: журы з задавальненнем спрабавалі тое, што я нагатавала, і вельмі хвалілі“, – расказала Вера Пятроўна.
Конкурс “Па дровы” запомніўся канкурсантам тым, што падчас яго сем`і павінны былі распілаваць бервяно на тры часткі, пасекчы іх на дровы і ўжо з іх выкласці слова “лад”.
За перамогу ў абласным этапе конкурса “Уладар сям’я” сям`я атрымала мульціварку і ганаровую грамату. А вось прадстаўляць Брэстчыну на рэспубліканскім этапе “Уладара сяла” будуць фіналісты конкурса.
“Нам казалі, што сем`і з гэтага раёна ўжо не першы год становяцца пераможцамі. Таму трапіць у тройку фіналістаў, дзе вельмі вялікая канкурэнцыя і моцныя сапернікі – вельмі прэстыжна, я лічу. Мы вельмі рады такому выніку“, – сказала Вера Кладзько.
Садоводы получат пышную клумбу весной, если посадят тюльпаны в октябре. Почва должна остыть примерно до…
Хозяевам питомцев нельзя заходить с ними в продуктовые магазины и большинство кафе. Исключение составляют собаки-поводыри…
Жителям Брестской области предложили жаловаться на сельскохозяйственные ярмарки. Не понравилась картошка, не устроила морковка или…
Клиенты «Белтелекома» с 1 ноября 2026 года будут платить больше за телефонную связь, интернет и…
Семья из Минска потеряла накопления. Мошенники выманили у 11-летнего ребенка более 45 тыс. рублей через…
51-летняя жительница Барановичей осталась без заказанной беседки и без денег. Она перевела продавцу 1 500…
This website uses cookies.
Read More