Святланы Малышка
Маленькім удзельнікам мерапрыемства расказалі пра некаторыя абавязковыя этапы вяселля. Падчас сватання сваты ехалі з боку жаніха ў дом нявесты. Калі сям’я нявесты была супраць шлюбу, гасцям выкочвалі гарбуз. Калі жаніх быў чаканы, накрывалі застолле.
Праз тыдзень пасля ўдалага сватання адбываліся заручыны. Фактычна, гэта сямейныя пасядзелкі перад вяселлем, падчас якіх вырашаліся ўсе пытанні, ад даты шлюбу да колькасці гасцей, а маладыя абменьваліся пярсцёнкамі. Традыцыйныя рытуальныя страва – яечня, таму пасля заручынаў дзяўчына лічылася “заетай” ці “заручанай”.
Апошнім перадшлюбным этапам вяселля была суборная субота, ці вянкі. Дзяўчаты плялі вянок для нявесты, рабілі кветкавыя ўпрыгожванні, якія пазней зашпіляць моладзь. Калі дакладней, гэта аналаг сучасных дзявочнікаў і хлапечнікаў.
А пасля наступала вяселле: вясёлае свята, падчас яго адбывалася мноства розных абрадаў. У адным з іх – пасядзець на кажуху – дазволілі паўдзельнічаць і выхаванцам дзіцячага садка: дзяўчынкі садзіліся на кажух у нявесціным вянку, хлапчукі – у жаніховым капелюшы. А раней нявесту садзілі на кажух, каб ў яе была добрая жаноцкая доля.
Глядзіце фотарэпартаж:
Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября здесь пройдёт День…
С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…
Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…
Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…
Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…
Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…
This website uses cookies.
Read More