З канцэрту-паказу вярнуліся з Ганаровай граматай

Мэтай гэтага свята з’яўляецца прыцягненне найбольшай увагі грамадства да роднай мовы, а таксама павышэнне цікавасці да лепшых традыцый нацыянальнага адзення, знаёмства з асаблівасцямі традыцыйнага касцюма Брэстчыны.

Падчас мерапрыемства адбылася прэзентацыя фотакаталога  “Рэгіянальныя асаблівасці традыцыйнага касцюма Брэстчыны”, у якім сабрана больш за 100 арыгінальных касцюмаў з 15 раёнаў вобласці, у тым ліку Ганцавіцкага. Таксама была налажана выстава адноўленых і стылізаваных строяў, дзе Ганцавіцкі і Маларыцкі раёны прадставілі свае калекцыі  адзення.

Ад Ганцавіцкага раёна калекцыю стылізаваных касцюмаў прадставілі майстры Ганцавіцкага раённага дома рамёстваў.

Тканыя ці вышываныя жаночыя і мужчынскія сарочкі, спадніцы, паясы, заплечнікі і торбы – ўсё гэта змаглі ўбачыць наведвальнікі выставы.

За захаванне і папулярызацыю народных строяў і ўдзел у абласным свяце роднай мовы “Жывыя вытокі” Ганцавіцкі раённы дом рамёстваў быў узнагроджаны Ганаровай граматай.

У межах свята роднай мовы адбыўся этнаграфічны канцэрт-паказ аўтэнтычных і адноўленых касцюмаў “Модны стыль – народны тэкстыль”. 

Для гледача гэта была ўнікальная магчымасць убачыць каля 200 народных касцюмаў і непаўторных элементаў самабытнага адзення.

Адмысловае адзенне, багата арнаментаванае абярэжнымі ўзорамі,прадэманстравалі ўдзельнікі дзіцячага фальклорнага калектыва “Раўчукі” (кіраўнік Раман Сімановіч) Раздзялавіцкага СДК: Дзіяна Варвашэвіч, Таццяна Рабцэвіч, Яна Русакевіч, Вераніка Купрэйчык, Ангеліна Крупеніч, Алёна Васілевіч, Юлія Валуевіч, Яўген Ланец і Андрэй Рабцэвіч.

Адбывалася гэта  пад самабытныя спевы народнага фальклорнага-этнаграфічнага гурта “Завіца” (кіраўнік Людміла Рабцэвіч) Раздзялавіцкага СДК, падчас дзівоснай вясельнай традыцыі, якая  дайшла да нашых дзён — апрананне маладой.

Напрыканцы свята ўдзельнікі этнаграфічнага канцэрта-паказу аўтэнтычных і адноўленых касцюмаў “Модны стыль – народны тэкстыль” Ганцавіцкага раёна былі ўзнагароджаны Ганаровай граматай за захаванне і папулярызацыю народных строяў і ўдзел у абласным свяце роднай мовы “Жывыя вытокі”.  

Ганаровай граматай за актыўны ўдзел у абласным свяце роднай мовы “Жывыя вытокі” таксама быў узнагароджаны Народны фальклорна-этнаграфічны гурт “Завіца” Раздзялавіцкага СДК (кіраўнік Людміла Рабцэвіч).

Юлия Матусевич

Recent Posts

Костюковичи проведут День белорусской письменности 5 и 6 сентября

Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября здесь пройдёт День…

1 день ago

С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах

С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…

1 день ago

Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика

Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…

2 дня ago

Новые правила: изменения для строителей и инвесторов

Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…

2 дня ago

Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность

Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…

5 дней ago

17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?

Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…

6 дней ago