Для каго выпускны робяць напярэдадні сур’ёзных іспытаў?

Тым не менш, летам Яўген не будзе адпачываць, пакуль яго аднакласнікі здаюць тэставанне.

– Я пайду на ЦТ, мне засталося здаць два прадметы. Хоць я і ведаю, што магу пайсці ў некаторыя ВНУ абсалютна свабодна, але да ЦТ працягваю рыхтавацца. Адзінае, што пайду на яго без нерваў і нейкага жаху перад невядомым.

Паступаць Яўген плануе ў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт на факультэт міжнародных бізнес-камунікацый.

І тут, вядома, Яўгену спатрэбіцца веданне нямецкай мовы, якую хлопец вывучае з першага класа.

– Я таму і выбраў гэту мову, бо зразумеў, якую рэальную карысць яна можа мне прынесці. У мяне вельмі добрая настаўніца па нямецкай мове Надзея Кандратовіч. З яе, напэўна, і пачалася мая любоў да гэтай лагічнай і прыгожай мовы. У нас у школе ёсць абмен з нямецкім горадам Эслінгенам. Я неаднаразова быў у Германіі, мне гэта краіна падабаецца, і я не выключаю магчымасці, што аднойчы прыйдзецца там вучыцца.

Асноўнае адрозненне Беларусі і Германіі Яўген бачыць у тым, што калі ў Беларусі больш перспектыў у вялікіх гарадах, то Германія больш дэцэнтралізаваная. І там ёсць магчымасць развівацца і дамагацца большага нават у маленькіх гарадах.

У алімпіядзе па нямецкай галоўнае, каб не падвёў запіс гуку

Яўген ужо пяць гадоў удзельнічае ў алімпіядах розных узроўняў: ад раённай да рэспубліканскай. У алімпіядзе па нямецкай мове ­ўдзельнічае ўпершыню. І адразу ж дыплом трэцяй ступені. А з сёмага класа Яўген Ломаш быў алімпіяднікам па геаграфіі.

– Я сваім вынікам задаволены. Алімпіядныя заданні па нямецкай мове размеркаваныя наступным чынам. Першая частка – граматыка, другая – гаварэнне, трэцяя – аўдзіраванне. Этап гаварэння заўсёды вельмі хвалюючы. Усё залежыць ад таго, якая тэма табе трапіцца.

Мне трэба было ўявіць сабе, чаму я ганаруся тым, што жыву ў сельскай мясцовасці. А я ж ніколі не жыў у сельскай мясцовасці, але не разгубіўся і змог нагаварыць на 46 балаў з 50 магчымых.

На абласной алімпіядзе быў гук на аўдзіраванні проста жахлівы, таму цяпер, калі з гукам было ўсё ў парадку, этап аўдзіравання не падаўся мне нейкім цяжкім.

Пасля алімпіяды  ў Яўгена, канешне, з’явілася больш вольнага часу, але гэта не значыць, што 11-класнік марнуе час абы як.

– У асноўным мяне можна сустрэць дома, я шмат чытаю, займаюся, рыхтуюся да ўрокаў. Пасля алімпіяды ўсім удзельнікам падарылі кнігі і часопісы на нямецкай мове, таму, бывае, чытаю іх. Слухаю музыку, калі атрымоў­ваецца, гуляю ў футбол. Хаця часцей за футболам проста сачу. За сусветным, вядома. Футбол у Беларусі – відовішча сумнае. Падарожнічаць люблю.

Вельмі падабаюцца Яўгену еўрапеўскія краіны

– Там шмат месцаў, якія проста дыхаюць культурай і гісторыяй. Таму я не проста езджу гуляць і забаўляцца, але стараюся ва ўсіх паездках знайсці нешта карыснае для мяне, як для асобы.

Родны горад Мала­дзечна Яўгену падабаецца тым, што, у параўнанні з некаторымі іншымі гарадамі, Мала­дзечна не шэры і не сумны.

– Мы з сябрамі, бывае, праходзім за дзень кіламетраў дваццаць. Але пэўнага любімага месца ў мяне няма. Парк хіба…

А ўжо праз два месяцы над паркам, які так любіць Яўген, заззяе феерверк, які павіншуе сёлетніх школьнікаў з выпускным.

– Пакуль да выпускнога не рыхтуюся. І я рады, што для мяне выпускны будзе святам, момантам рэлаксацыі, бо ведаю, што пасля яго – я ўжо студэнт. А вось для астатніх…

Я не высокага меркавання аб тым, як праходзяць выпускныя ў нашай краіне. Выпускны да тэставанння. Чаму? Для каго? Можна параўнаць з той жа Расіяй. Так, у іх у астатнім шмат праблем, але што датычыцца выпускнога, які ў іх праходзіць пасля адзінага дзяржаўнага экзамену, лічу, што гэта правільна. Выпускнікі павінны ў гэты дзень ведаць, што самае складанае ў іх ужо скончылася. Наперадзе толькі свята і адпачынак. 

Матэрыял прадастаўлены «Рэгянальнай газетай».

Юлия Матусевич

Recent Posts

Костюковичи проведут День белорусской письменности 5 и 6 сентября

Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября здесь пройдёт День…

1 день ago

С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах

С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…

1 день ago

Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика

Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…

2 дня ago

Новые правила: изменения для строителей и инвесторов

Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…

2 дня ago

Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность

Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…

5 дней ago

17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?

Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…

6 дней ago