Для каго выпускны робяць напярэдадні сур’ёзных іспытаў?
Такім пытаннем задаўся выпускнік гімназіі Яўген Ломаш. Хаця чаго яму самому турбавацца? За ўдзел у алімпіядзе па нямецкай мове і дзякуючы ўзятаму дыплому трэцяй ступені Яўген ужо сёння можа лічыць сябе студэнтам вышэйшай навучальнай установы.
Тым не менш, летам Яўген не будзе адпачываць, пакуль яго аднакласнікі здаюць тэставанне.
– Я пайду на ЦТ, мне засталося здаць два прадметы. Хоць я і ведаю, што магу пайсці ў некаторыя ВНУ абсалютна свабодна, але да ЦТ працягваю рыхтавацца. Адзінае, што пайду на яго без нерваў і нейкага жаху перад невядомым.
Паступаць Яўген плануе ў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт на факультэт міжнародных бізнес-камунікацый.
І тут, вядома, Яўгену спатрэбіцца веданне нямецкай мовы, якую хлопец вывучае з першага класа.
– Я таму і выбраў гэту мову, бо зразумеў, якую рэальную карысць яна можа мне прынесці. У мяне вельмі добрая настаўніца па нямецкай мове Надзея Кандратовіч. З яе, напэўна, і пачалася мая любоў да гэтай лагічнай і прыгожай мовы. У нас у школе ёсць абмен з нямецкім горадам Эслінгенам. Я неаднаразова быў у Германіі, мне гэта краіна падабаецца, і я не выключаю магчымасці, што аднойчы прыйдзецца там вучыцца.
Асноўнае адрозненне Беларусі і Германіі Яўген бачыць у тым, што калі ў Беларусі больш перспектыў у вялікіх гарадах, то Германія больш дэцэнтралізаваная. І там ёсць магчымасць развівацца і дамагацца большага нават у маленькіх гарадах.
У алімпіядзе па нямецкай галоўнае, каб не падвёў запіс гуку
Яўген ужо пяць гадоў удзельнічае ў алімпіядах розных узроўняў: ад раённай да рэспубліканскай. У алімпіядзе па нямецкай мове ўдзельнічае ўпершыню. І адразу ж дыплом трэцяй ступені. А з сёмага класа Яўген Ломаш быў алімпіяднікам па геаграфіі.
– Я сваім вынікам задаволены. Алімпіядныя заданні па нямецкай мове размеркаваныя наступным чынам. Першая частка – граматыка, другая – гаварэнне, трэцяя – аўдзіраванне. Этап гаварэння заўсёды вельмі хвалюючы. Усё залежыць ад таго, якая тэма табе трапіцца.
Мне трэба было ўявіць сабе, чаму я ганаруся тым, што жыву ў сельскай мясцовасці. А я ж ніколі не жыў у сельскай мясцовасці, але не разгубіўся і змог нагаварыць на 46 балаў з 50 магчымых.
На абласной алімпіядзе быў гук на аўдзіраванні проста жахлівы, таму цяпер, калі з гукам было ўсё ў парадку, этап аўдзіравання не падаўся мне нейкім цяжкім.
Пасля алімпіяды ў Яўгена, канешне, з’явілася больш вольнага часу, але гэта не значыць, што 11-класнік марнуе час абы як.
– У асноўным мяне можна сустрэць дома, я шмат чытаю, займаюся, рыхтуюся да ўрокаў. Пасля алімпіяды ўсім удзельнікам падарылі кнігі і часопісы на нямецкай мове, таму, бывае, чытаю іх. Слухаю музыку, калі атрымоўваецца, гуляю ў футбол. Хаця часцей за футболам проста сачу. За сусветным, вядома. Футбол у Беларусі – відовішча сумнае. Падарожнічаць люблю.
Вельмі падабаюцца Яўгену еўрапеўскія краіны
– Там шмат месцаў, якія проста дыхаюць культурай і гісторыяй. Таму я не проста езджу гуляць і забаўляцца, але стараюся ва ўсіх паездках знайсці нешта карыснае для мяне, як для асобы.
Родны горад Маладзечна Яўгену падабаецца тым, што, у параўнанні з некаторымі іншымі гарадамі, Маладзечна не шэры і не сумны.
– Мы з сябрамі, бывае, праходзім за дзень кіламетраў дваццаць. Але пэўнага любімага месца ў мяне няма. Парк хіба…
А ўжо праз два месяцы над паркам, які так любіць Яўген, заззяе феерверк, які павіншуе сёлетніх школьнікаў з выпускным.
– Пакуль да выпускнога не рыхтуюся. І я рады, што для мяне выпускны будзе святам, момантам рэлаксацыі, бо ведаю, што пасля яго – я ўжо студэнт. А вось для астатніх…
Я не высокага меркавання аб тым, як праходзяць выпускныя ў нашай краіне. Выпускны да тэставанння. Чаму? Для каго? Можна параўнаць з той жа Расіяй. Так, у іх у астатнім шмат праблем, але што датычыцца выпускнога, які ў іх праходзіць пасля адзінага дзяржаўнага экзамену, лічу, што гэта правільна. Выпускнікі павінны ў гэты дзень ведаць, што самае складанае ў іх ужо скончылася. Наперадзе толькі свята і адпачынак.
Матэрыял прадастаўлены «Рэгянальнай газетай».
Новости
- 17:10 Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку
- 12:19 Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск
- 10:59 Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах
- 16:00 Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье
- 14:30 Как быстро и легко остановить понос народными средствами!
- 22:44 Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз
- 09:20 Готовим и едим в Лиссабоне – мастер-класс по закускам
- 09:18 Четыре дня ткачества в Лиссабоне – как проходит ретрит у мастера
- 17:33 Дельфины под Лиссабоном – как проходит морская прогулка и сколько стоит
- 15:24 Рыбалка в Атлантике у Лиссабона – как проходит тур и что можно поймать
Из рубрики
Кто может учить ваших детей? Государство уже решило за вас
Родители активно включились в обсуждение и резко критикуют проект постановления Совмина РБ «О порядке осуществления самостоятельной профессиональной деятельности по обучению», инициатором которого стало Минобразования. Но почему Минобразования озаботилось деятельностью самозанятых репетиторов и препятствует праву родителей самим выбирать, к какому учителю за свои деньги отправить детей в ученики?
Сколько денег отсуживают у выпускников, не отработавших распределение
В 2024 году с выпускников в Брестской области отсудили более 1,1 миллиона рублей за то, что не отработали по распределению. А много ли платить конкретному человеку? Судья Брестского областного суда Татьяна Ласкович рассказала местному радио на нескольких примерах, сколько приходится выплачивать денег не отработавшим распределение. Это зависит от того, что заканчивали и сколько не отработали.
Дыктант да Дня роднай мовы – кожны можа праверыць веды
Кожны жадаючы з любой краіны можа праверыць свае веды па беларускай мове і прыняць удзел у рэспубліканскім дыктанце, які адбудзецца 21 лютага – да Міжнароднага дня роднай мовы. Гэта мерапрыемства ўжо стала традыцыяй і праводзіцца штогод. Удзельнікі змогуць праверыць свае веды ў двух фарматах: афлайн і онлайн. Онлайн-фармат дазволіць удзельнікам з розных куткоў свету далучыцца да акцыі.