Пётр Гузаеўскі
Канешне, зараз няма такога, каб у кнігарнях стаялі чэргі, а ў 90-х гадах было такое, што нават у вясковых кнігарнях пакупнікі займалі чаргу за некалькі гадзін да іх адкрыцця. Але і цяпер людзі купляюць кнігі, якія зноў становяцца прадметамі не толькі моды, але прыкметай элітнасці і адукаванасці чалавека.
Так лічаць не толькі аматары кнігі, але і прадаўцы, якія адзначаюць рост попыту на кніжную прадукцыю.
Мы з калегамі з Брэста і Маладзечна параўналі, якія кнігі купляюць у розных гарадах, паразмаўлялі з прадаўцамі інтэлектуальных скарбаў і склалі рэйтынг самых запатрабаваных пакупнікамі выданняў.
Загадчык маладзечанскай кнігарні «Спадчына» Сяргей Субаткоўскі, які можа на паліцах магазіна знайсці любую кнігу, кажа: «Нашы чытачы – інтэлігентныя і інтэлектуальныя людзі. Што вы! Пытаюцца пра такія кнігі, што дзіву даешся. А мы, у сваю чаргу, імкнёмся дагадзіць пакупніку, па яго запыту можам дастаць амаль любую кнігу». Па яго словах, калі якой-небудзь кнігі ў продажы няма, у магазіне аформяць заяўку і дашлюць яе ў Мінск, у «Белкнігу». Адтуль ужо неабходны экзэмпляр абавязкова дойдзе да свайго чытача.
Пакупнікам «Белкнігі» прапануюцца розныя акцыі, напрыклад, другую кнігу такога ж выдання чытач можа забраць з кнігарні абсалютна бясплатна. А яшчэ многія выданні можна купіць са значнай зніжкай.
У Ганцавічах попыт на кнігі таксама разнастайны: акрамя класікі, як беларускай і рускай, дзе ў ТОПе творы Уладзіміра Караткевіча, Святланы Алексіевіч, Міхаіла Булгакава, Льва Талстога і Мікалая Гогаля, на перадавых пазіцыях вучэбная літаратура, даведнікі для паступлення. Потым ідзе дзіцячая літаратура, тым больш, што яна зараз такая яркая і стымулюе гарманічнае развіццё детак. Карыстаюцца попытам кнігі, у якіх расказваецца пра нашых землякоў. Ды і як падарунак кніга не страціла сваёй каштоўнасці.
Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября здесь пройдёт День…
С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…
Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…
Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…
Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…
Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…
This website uses cookies.
Read More