Ірына Дамарацкая
Дзесяткі зацікаўленых людзей прыйшлі на сустрэчу і выказалі свае меркаванні пра творчасць Ірыны Рудкоўскай, якая доўгі час супрацоўнічала з газетай “Ганцавіцкі час”.
Яе публікацыі на ўсё жыццё запалі ў душу нераўнадушным людзям, бо Ірына Міхайлаўна імкнулася асвячаць набалелыя праблемы, аб якіх іншыя людзі, не заўсёды знаходзілі смеласці сказаць.
Па словах роднай сястры Лідзіі Міхайлаўны, Ірына была вельмі шчорай.
“Яна магла падзяліцца апошнім з простымі людзьмі. Любіла дараваць і аддаваць”, – ўспамінае Лідзія Міхайлаўна.
Яна не шкадавала часу не толькі для сваіх родных і блізкіх, але і нават для чужых. Напрыклад, неяк перад вялікаднем частку прыгатаванай ежы Ірына Міхайлаўна занясла суседзям. Яна шкадавала простых людзей і жадала ім лепшае долі. Таму не замоўчвала пра факты несправядлівасці, якія сустракаюцца ў паўсядзённым жыцці.
Як сказаў Уладзімір Бабулін, творы Ірыны Рудкоўскай – маюць гістарычную каштоўнасць, бо адлюстроўваюць фактычнае жыццё і праблемы людзей.
“Яе высновы іншы раз не супадалі з афіцыйнымі”, – падкрэсліў аднавясковец.
Кожны выступоўца падкрэсліў унікальнасць мыслення Ірыны Рудкоўскай, яе неабыякавасць да падзей.
Выказванні ўсіх удзельнікаў прэзентацыі – чытайце ў друкаванай версіі “ГЧ”.
У Гродне 78-гадовы пенсіянер памёр пасля наезду раварыста ў лесапарку «Пышкі». Аварыя на веладарожцы адбылася…
Тарифы на ЖКУ планируют индексировать каждый квартал с учётом роста доходов населения. При этом оплата…
В Гомельской области можно бесплатно сдать продукты на радионуклиды. В октябре проверка продуктов из частного…
У доме і гаражы 53-гадовага замежніка знайшлі пісталет, два рэвальверы і патроны часоў Другой сусветнай…
В конце ноября через «Берестовицу» запустят новые автобусы в Польшу. Ежедневный рейс свяжет Гродно с…
Гражданские беспилотники в Беларуси нельзя ввозить, хранить, приобретать, передавать или запускать без соблюдения установленных правил.…
This website uses cookies.
Read More