Лактышы засталіся без клуба

Чаму так адбылося, што цэнтр культурнага жыцця немалой яшчэ вёскі (на пачатак года тут было 298 жыхароў) будзе закрыты, мы спыталі ў загадчыка аддзела культуры і ідэалогіі Ганцавіцкага райвыканкама Віктара Супруна.

Адна з відавочных прычын, на якую спаслаўся прадстаўнік улады, – гэта тое, што будынак клуба знаходзіцца ў аварыйным стане, асабліва дах, які працякае, а грошайна яго рамонт няма.

«Мо каб знайшліся інвестары, якія згадзіліся б укласці ў рамонт клуба грошы, то і закрываць яго не прыйшлося б. Але пакуль што няма жадаючых рамантаваць будынак», – сказаў Віктар Міхайлавіч.

Але потым ён дадаў, што справы нават не ў трухлявасці будынка клуба, а ў яго фінансавай неэфектыўнасці.

«Прывяду прыклад: летась на свята вёскі запрасілі артыстаў з Агарэвіцкага СДК, дык прыехала мо чалавек з дваццаць пяць – поўны аўтобус. А людзей прыйшло толькі пятнаццаць чалавек», – сказаў Віктар Міхайлавіч.

Загадчык аддзела зазначыў, што кожная культурная ўстанова павінна зарабляць грошы з пазабюджэтнага фонда (па праграме «Культура Беларусі» – 6%).

«Хочам мы таго ці не, ніхто не пытае, усе павінны зарабляць. Лактышоўскі клуб зарабіў з пачатку года, калі не памыляюся, 129 рублёў. Мы ад яго не атрымліваем ніякага эканамічнага эфекту, – сказаў кіраўнік. – Нам нявыгадна трымаць гэты клуб. Якое там насельніцтва, дзе моладзь? Дваіх дзяцей у школу ў іншую вёску возяць, а старэйшыя людзі ў клуб рэдка завітваюць».

Па яго словах, лактышоўцы ў клубе наведвалі ў асноўным толькі бібліятэку. Іх інтарэсы не будуць прышчэмлены.

«Як і ў 15 вёсак раёна, у Лактышы па графіку будзе ездзіць бібліобус. Усе чытачы застануцца абанентамі, іх ніхто нікуды не выкідвае. Наадварот, да кожнага чытача будуць ездзіць дадому, нават хадзіць нікуды не прыйдзецца. Ды й і кнігі можна будзе папярэдне заказаць, і іх прывязуць па жаданні чытача. Якія тут могуць узнікаць пытанні?» – сказаў ён.

На думку кіраўніка аддзела культуры, закрыццё клубаў у выміраючых вёсках непазбежна: калі насельніцтва становіцца менш, то закрываюцца і школы, і клубы. «Усюды такая тэндэнцыя, не толькі ў Лактышах», – патлумачыў ён.

РАБОТНІКІ КЛУБА ЗАСТАНУЦЦА БЕЗ ПРАЦЫ

У клубе пакуль яшчэ працуюць тры чалавекі. Пасля закрыцця клуба мясцовы бібліятэкар пазбаўляецца працоўнага месца, якое яна мела тут па сумяшчальніцтве, бо асноўная праца жанчыны – камунгас. «На вуліцу» пойдзе прыбіральшчыца.

«На жаль, гэтага работніка прыйшлося скараціць, працы для яе не знайшлося», – сказаў Віктар Супрун.

І толькі супрацоўнік музея «Аквафіл» будзе працаўладкаваны ў Нацкім сельскім клубе, куды, дарэчы, перавезлі гэты музей.

У ВЁСЦЫ ЛАКТЫШЫ ЗАТУХАЕ АГМЕНЬ?

Некалькі гадоў таму пра вёску Лактышы і яе жыхароў рэжысёр Юрый Цімафееў з кінастудыі «Беларусьфільм» зняў дакументальную кінастужку «Агмень».

З яго лёгкай рукі пра ўнікальную вёску Лактышы даведаліся не толькі ў Беларусі, але і за мяжой. Вяскоўцы спачатку насцярожана аднесліся да кіно, але час паказаў, што было б правільным пакінуць памяць пра пяць унікальных лактышоўскіх музеяў, якія цяпер раскідалі па розных вёсках раёна. На жаль, фільм для жыхароў вёскі стаў прарочым: старэюць і паміраюць не толькі вяскоўцы – у вёсцы замірае жыццё.

Хутка пойдзе ў небыццё і апошні «астравок культуры». І колькі б чыноўнікі ні гаварылі пра немэтазгоднасць утрымання ўстаноў культуры ў выміраючых вёсках, але ім прасцей нешта зачыніць і забыць пра праблему, чым знайсці іншае выйсце.

fgun_furn

Recent Posts

Новые правила: изменения для строителей и инвесторов

Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…

14 часов ago

Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность

Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…

4 дня ago

17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?

Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…

5 дней ago

Белорусские водители начнут пользоваться новыми дорогами

С начала 2026 года года в Беларуси отремонтировано 1460 километров республиканских дорог. Это значит, что…

5 дней ago

В аграрном секторе и у строителей проблемы с зарплатами

Работники агропромышленного комплекса и строительной сферы рискуют сталкиваться с задержками в выплатах. Профсоюз Беларуси рапортует,…

1 неделя ago

Иркутск и Беларусь на пути к новому сотрудничеству

Белорусское правительство и бизнес добралось до Иркутска – 25 августа 2026 года в городе состоялось…

2 недели ago