
Марыны ВАРАБЕЙ
У мерапрыемстве прынялі ўдзел перакладчык паэмы Віктар Гардзей, дырэктар выдавецтва «Энцыклапедыкс» Ігар Чакалаў,які засвае грошы выдаў кнігу, і літаратуразнаўца Анатоль Трафімчык.
Фігура Артура Бартэльса зацікавіла шмат навукоўцаў. Сярод прысутных былі тры кандыдаты тэхнічных навук, а таксама тры кандыдаты і адзін доктар навук па гуманітарных дысцыплінах. Як адзначыў наш зямляк Віктар Гардзей, працуючы над перакладам паэмы з польскай мовы, ён нібыта паблукаў па родных мясцінах Бартэльса, даведаўся пра яго паляванне на мядзведзяў, якое адбывалася недзе непадалёк ад Ізбійскага Бору.
Пераклад вядомага паэта і празаіка Віктара Гардзея змешчаны у прапануемым выданні побач з арыгіналам.
На прэзентацыі новага выдання прагучалі ўрыўкі з паэмы А. Бартэльса як у арыгінале, так і ў перакладзе, а таксама яго песенныя творы. Госці пазнаёміліся з прыкладамі яго выяўленчага мастацтва.
Па словах Анатоля Трафімчыка, творчасць А. Бартэльса вылучаецца высокай ступенню патрыятызму. Паэт стварыў “единственную въ славянской литературе охотничью эпопею”. Ён выпусціў тры графічныя раманы, на стагоддзе апярэдзіўшы гэты трэнд у еўрапейскай літаратуры.
Паэма “Дзяніскавічы” была напісана падчас апошняга прыезду аўтара ў родны кут у 1862 годзе. Да 2018 года друкавалася толькі аднойчы (“Łowiec”, 1878).
Выступоўцы выказалі захапленне творчасцю А. Бартэльса, з дня нараджэння якога 13 кастрычніка споўнілася два стагоддзі.
Усе пагадзіліся, што варта працягваць перакладаць яго творы, бо яны маюць высокую мастацкую вартасць і зоймуць годнае месца ў гісторыі літаратуры.
Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября здесь пройдёт День…
С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…
Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…
Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…
Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…
Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…
This website uses cookies.
Read More