
«Артысты – малайцы, амаль дзве гадзіны радавалі нас песнямі. Мне вельмі спадабалася, ды і ад іншых жыхароў чула толькі добрыя водгукі», – расказала старшыня Дзяніскавіцкага сельвыканкама Людміла Дубоўская.
Прыйшліся вяскоўцам да душы выступленні Мікалая Мядзведзева і Уладзіміра Туманіка, якія выступалі ў Дзяніскавічах упершыню, а таксама Тамары Локтыш. Павесялілі вяскоўцаў і круговіцкія гумарысты Леанід Блінкоўскі і Сяргей Занька.
Прыемна было дзяніскаўцам прымаць і асабістыя віншаванні. Падчас канцэртнай праграмы арганізатары свята адзначылі самага маленькага і самых пажылых жыхароў вёскі. Самым малым з`яўляецца хлопчык Канстанцін, народжаны ў гэтым годзе ў сям`і Веранікі Швайкі. А сярод самых пажылых жыхароў вёскі жанчыны Кацярына Бруй і Таццяна Пупач, якія маюць па 87 гадоў.
Сярод мужчын па сталасці лідзіруюць адзіны ў вёсцы ветэран вайны Васілій Берташ і Андрэй Карпеня. Сёлета мужчынам споўнілася па 92 годы. Праўда, ветэран Васілій Рыгоравіч трохі старэйшы, бо адсвяткаваў дзень народзін яшчэ ў студзені.
В каком селе Ганцевичского района рассчитывают на грандиозный праздник (и как раньше проходили праздники деревень)
А вось Андрэя Міронавіча віншавалі ўсёй вёскай, бо яго дзень народзін прыйшоўся якраз на свята 11 жніўня. У выхадныя пагулялі і жыхары іншых вёсак. Святы адбыліся ў Малькавічах, Задуб`і і Палоні.
У наступныя выхадныя адпачнуць жыхары яшчэ пяці вёсак:
17 жніўня
Вялікія Круговічы (з 18.00 да 0.00)
Турнір па футболе на прызы газеты «Ганцавіцкі час» (пачатак у 16.00)
18 жніўня
Макава (з 12.00 да 15.00)
Нача (з 15.00 да 22.00)
Хатынічы (з 15.00 да 23.00)
Малыя Круговічы (з 19.00 да 23.00)
Жителям Брестской области предложили жаловаться на сельскохозяйственные ярмарки. Не понравилась картошка, не устроила морковка или…
Клиенты «Белтелекома» с 1 ноября 2026 года будут платить больше за телефонную связь, интернет и…
Семья из Минска потеряла накопления. Мошенники выманили у 11-летнего ребенка более 45 тыс. рублей через…
51-летняя жительница Барановичей осталась без заказанной беседки и без денег. Она перевела продавцу 1 500…
Жильцам могут начислить воду не по фактическому расходу, а по среднему или нормативу. ЕРИП использует…
Тем, кто сдаёт золото, серебро и платину, будут платить меньше. Новые расценки начнут действовать с…
This website uses cookies.
Read More