
Маленькім чытачам усё было нова, усё захапляла і здзіўляла: незвычайны Кніжны горад – сталіца Чыталіі, дамы і кватэры дзіўнага горада – стэлажы і палічкі, акенцы з літарамі – кніжныя раздзяляльнікі і такія непадобныя адзін на аднаго жыхары – кнігі розных памераў і фарматаў.
Маленькім сябрам бібліятэкі цікава было даведацца, што ў кожнай кнігі ёсць свой дакумент – бібліятэчная картка, а дакумент чытача бібліятэкі – чытацкі фармуляр.
Пазнаёміла бібліятэкар хлопчыкаў і дзяўчынак з правіламі карыстання кнігай і расказала, як правільна звяртацца з кнігай, каб яе не пакрыўдзіць. Сустрэліся юныя госці ў гэты дзень і з казкай, ды не толькі на старонках кнігі, але і ў лялечным тэатры “Усмешка”.
Спектакль “Заяц, пітон і абяз`яна” маленькія гледачы сустрэлі “На ура”, суправаджаючы эмацыйнымі каментарамі і выбухам рогату, які ні на хвіліну не сціхаў. Вясёлы смех, шчаслівыя тварыкі нашых наведвальнікаў – самыя лепшыя падарункі да набліжаючагася свята, але бібліятэкары дзіцячай бібліятэкі ў гэты дзень атрымалі яшчэ адзін прыемны нечаканы падарунак ад калектыва дзіцячага садка № 4.
Асабліва сімвалічна да Дня бібліятэк атрымаць у падарунак прыгожую кнігу ручной працы – кнігу пажаданняў, старонкі якой, спадзяёмся, хутка запоўняцца водгукамі гасцей і наведвальнікаў нашай установы.
Калектыў раённай дзіцячай бібліятэкі выказвае словы ўдзячнасці калектыву ДУА “Яслі-сад № 4 г.Ганцавічы” за шчырае віншаванне з Днём бібліятэк і за супрацоўніцтва з нашай установай.
Чытайце яшчэ:
«Ведьма полесская» и «Волчий мох»: что ещё читают в ганцевичских библиотеках
Хозяевам питомцев нельзя заходить с ними в продуктовые магазины и большинство кафе. Исключение составляют собаки-поводыри…
Жителям Брестской области предложили жаловаться на сельскохозяйственные ярмарки. Не понравилась картошка, не устроила морковка или…
Клиенты «Белтелекома» с 1 ноября 2026 года будут платить больше за телефонную связь, интернет и…
Семья из Минска потеряла накопления. Мошенники выманили у 11-летнего ребенка более 45 тыс. рублей через…
51-летняя жительница Барановичей осталась без заказанной беседки и без денег. Она перевела продавцу 1 500…
Жильцам могут начислить воду не по фактическому расходу, а по среднему или нормативу. ЕРИП использует…
This website uses cookies.
Read More