Метадысты арганізацыйна-метадычнага цэнтра аддзела культуры Мікалай Ленкавец і Яўген Тамашэня з рыбацкай гасціннасцю пачалі прымаць гасцей і парупіліся, каб экспазіцыя была цікавай для людзей як старэйшага, так і малодшага ўзросту.
“Мой аповед для наглядальнікаў пачынаецца са старога Язэпа, які ўсё жыццё займаўся рыбалоўствам. Цацачны дзед Язэп з сівой барадой, як бачыце, сядзіць у доўгім вузкім рыбацкім чоўне з дуба. Для такіх чаўноў, як у нашага рыбака, патрэбны быў асаблівы дуб без пашкоджанняў, у які б не біла маланка і ў якім не было дупла”, – распавядае Мікалай Ленкавец.
У пакоі музея ёсць амаль усе прылады і прыстасаванні для рыбалкі як мінулых часоў, так і сучасных, як дазволеныя, так і забароненыя законам. Тут і вёслы, і старыя сеткі, прылады для стварэння шуму, стрэльба, электравуды, даўбенька для біцця лёду, пасткі, паплаўкі, пустыя бутэлькі ад віна з этыкеткамі на рыбацкую тэматыку і нават касцюм хімвойскаў з Чарнобыля, бо раней на рыбацкае адзенне быў дэфіцыт.
Глядзіце таксама: Туристам на заметку: путеводитель по Ганцевичскому району
Акрамя таго, тут прысутнічаюць і міфічны беларускі Вадзянік, жанчына ў доўгай сукенцы, якая лавіла ў падол рыбу. Праходзячы экспазіцыю музея, можна нават пазнаёміцца з рэцэптамі розных смачных рыбных страў з кулінарнай кнігі, а Мікалай Ленкавец прачытае на памяць урывак з “Новай Зямлі” пра рыбацкія забавы.
У запасе для наведвальнікаў у Мікалая Ленкаўца шмат цікавых і змястоўных гісторый. Так, для дзяцей тут ёсць каляровая дзіцячая Біблія, у якой распявядаецца пра апосталаў Ісуса Хрыста, некаторыя з якіх (Пётр, Андрэй, Якаў і Ян) былі прафесійнымі рыбакамі. Распавядае гаспадар і пра аднаго з Божых прарокаў Іону, які быў тры дні ў чэраве вялізнага кіта.
Вязні ГУЛАГа таксама “сядзелі” на рыбе, бо яе лавілі ў пасляваенныя часы ў буйных памерах. Гэта абыходзілася значна танней Савецкай дзяржаве, чым іншая ежа для зняволеных.
“У колькі год пачалі рыбачыць самі”? – пытаюся ў гаспадара музея.
“Ведаеце, раней на вёсцы было шмат працы. Таму рыбу лавілі сеткамі (так было хутчэй), бо трэба было касіць, глядзець за скацінай, дбаць пра гаспадарку. А рыбы было процьма, таму ніхто не думаў пра тое, што трэба неяк па-іншаму гэтым займацца. Вуда – гэта не сялянская прылада. На вуду лавілі толькі паны, а цяпер ловяць усе, – кажа Мікалай Ленкавец.
Гавораць экскурсаводы і пра асцярожнасць на вадзе, а таксама прыводзяць статыстыку смяротных выпадкаў за мінулы год на вадаёмах Беларусі.
Аналагаў такога музея ў Беларусі больш няма. З пачатку адкрыцця яго наведала ўжо больш за 20 чалавек. Музей чакае і дзяцей, для іх асабліва гасцінна расчынены дзверы.
Размяшчаецца пакой рыбака Язэпа пры аўтаклубе па вуліцы Ламаносава, 7, а наведаць яго можна ў аўторак у 17.30 і 20.30, а таксама ў суботу з 8 да 14 гадзін.
Клиенты «Белтелекома» с 1 ноября 2026 года будут платить больше за телефонную связь, интернет и…
Семья из Минска потеряла накопления. Мошенники выманили у 11-летнего ребенка более 45 тыс. рублей через…
51-летняя жительница Барановичей осталась без заказанной беседки и без денег. Она перевела продавцу 1 500…
Жильцам могут начислить воду не по фактическому расходу, а по среднему или нормативу. ЕРИП использует…
Тем, кто сдаёт золото, серебро и платину, будут платить меньше. Новые расценки начнут действовать с…
Ганцевичский райагросервис ликвидирован, Дрогичинский исчез из реестра предприятий, Березовский присоединили к другому хозяйству. Таких историй…
This website uses cookies.
Read More