Зорны дождж на сцэне ГДК

Тых, хто пажадаў наведаць канцэрт педагогаў раёна, было шмат, і вольных месцаў у зале амаль не было. Аўтар артыкула сам прысутнічаў на гэтым мерапрыемстве і быў прыемна ўражаны тым, што ў Ганцавічах ёсць столькі таленавітых людзей сярод работнікаў адукацыі.

Канцэрт быў насычаны відовішчнымі дзействамі на любы густ: гучалі песні і вершы, выступалі танцавальныя калектывы, былі сцэнкі і нават цэлыя сцэнічныя пастановы.

Мерапрыемства, якое было разлічана амаль на дзве гадзіны, праляцела імгненна. Усё, што адбывалася на сцэне, прыцягвала ўвагу гледачоў і захапляла іх. Падчас выканання нумароў артысты ўздымалі настрой прысутных і выклікалі на іх тварах усмешкі. Да ліку такіх нумароў самадзейнасці варта аднесці выступленне з Люсінскай д/с-СШ “Нубук” і пастаноўку “Лісапед” калектыву “Дубравушка” Кукаўскай СШ.

Выконваліся і такія нумары самадзейнасці, якія выклікалі ў прысутных глыбокае суперажыванне і нават слёзы на вачах. Менавіта такую рэакцыю зала атрымаў верш “Навука”, які прачытала Наталля Берташ з Дзяніскавіцкай я/с-СШ. Гледачам вельмі спадабалася песня “Мама і дачка” ў выкананні Святланы і Уланы Муха з СШ №3 г. Ганцавічы, а таксама песня “Рамонак”, якую падаравала слухачам Таццяны Пабудзей з Востраўскай я/с-СШ. Настаўніца выйшла на сцэну ў вобразе маладой дзяўчыны ў сукенцы з рамонкамі, якую яна набыла менавіта для гэтага выступлення, каб больш пранікліва перадаць настрой песні.

Не дзіўна, што членам журы нялёгка было вылучыць найлепшых выканаўцаў. Адметнай асаблівасцю сёлетняга “Зорнага дажджу” сярод педагогаў раёна стала тое, што ўсе, хто ўдзельнічаў у гэтым мерапрыемстве, атрымалі ўзнагароды і дыпломы.

Vitalis capello__deleted__105028

Recent Posts

Костюковичи проведут День белорусской письменности 5 и 6 сентября

Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября здесь пройдёт День…

1 день ago

С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах

С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…

1 день ago

Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика

Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…

2 дня ago

Новые правила: изменения для строителей и инвесторов

Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…

2 дня ago

Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность

Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…

5 дней ago

17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?

Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…

6 дней ago