Першы трафей – чэрап ваўчыцы
Першы паляўнічы трафей – мацёрую ваўчыцу – здабыў на мінулым тыдні жыхар горада Ганцавічы Сяргей Бруй. 3о-га красавіка яны разам з паляўнічым Вячаславам Туровічам палявалі за вёскаю Красынічы на дзіка.
У цяперашні час, калі ўся моладзь бавіць свой час дома ля камп’ютара альбо на дыскатэцы, думкі пра тое, як павесяліцца, у іх зусім інакшыя, чым былі ў час маёй маладосці. Некалі было значна весялей, бо моладзь бавіла свой час на вуліцы, а не ў кватэры ці вясковай хаце. Да поўначы, а то і пазней гойсалі мы вясёлымі чародкамі па вясковых вуліцах і выдумлялі ўсё новыя шкоды.
Ні для кога сёння не сакрэт, што з раёна, вобласці і нават са сталіцы часта любяць прыязджаць і правяраць прадпрыемствы. Мэты праверак розныя, але мясцовае начальства звычайна іх баіцца і стараецца, каб усё правяраючым спадабалася. Толькі не заўсёды гладка праходзіла, здараліся і кур’ёзныя выпадкі. Адбылося такое і ў адным з калгасаў Ганцаўшчыны гадоў пятнаццаць таму.
Здарылася гэтая гісторыя падчас майго студэнцтва. Бабуля Сяргея, аднаго з маіх таварышаў, запрасіла нас у госці: “Прыязджайце, даражэнькія, да мяне, сходзіце ў баньку, адпачняце там, папарыцеся, гарэлкі маёй паспрабуеце, а заадно і справу адну маленькую мне зробіце – свінню заколеце”.
Валодзя – хлопец 25 гадоў, афіцыйна нідзе не працаваў ніводнага дня. Як і многія ў вёсцы, ездзіў на шабашкі. Але бадзянні па прасторах Расіі яму абрыдлі. Вырашыў ён заняцца бізнесам і пайшоў у металісты. Так у вёсцы называлі тых, хто зарабляў на зборы металалому.
Адбылася гэтая гісторыя напрыканцы 90-х гадоў. Становішча ў сельскай гаспадарцы, як заўсёды, было цяжкае, кармоў не хапала, грошай у калгасах не было, і прыходзілася на ўсім эканоміць. Дык вось, старшыня адного з калгасаў вырашыў сэканоміць грошы і паліва і прыдумаў новую тэхналогію закладкі травяных кармоў у сянажную траншэю.