
Пётр Гузаеўскі
Высветлілася, што ўдзельнік грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь” Андрэй Шарэнда па пастанове суда павінен адбыць пакаранне 15 сутак арышту за несанкцыянаваную акцыю, у якой ён браў удзел яшчэ 8 верасня.
Але затрымалі яго напярэданні чарговай несанкцыянаванай акцыі ў Мінску, на якую заклікаў адзін з апазіцыйных лідэраў, экс-кандыдат у Прэзідэнты, Мікалай Статкевіч. Раззлаваныз беларусаў на марш прыйшло каля 100-120 чалавек, а брэсцкі апазіцыянер ў гэты час быў адзін ў камеры цэлых 15 сутак.
Аб тым, што А. Шарэнду павінны выпусціць каля гадзіны ночы, паведаміла яго жонка Паліна Шарэнда-Панасюк. Жанчына звязалася па тэлефоне з галоўным рэдактарам «ГЧ» і папрасіла, каб разам з ёю, па магчымасці, прысутнічаў і журналіст.
Каля апоўначы аўтар гэтага артыкула прыехаў да будынку міліцыі. Праз хвілін 15-20 прыйшлі дзве жанчыны: жонка Андрэя Шарэнды і яе сяброўка, якія на цягніку прыехалі ў Ганцавічы.
Чакалі каля гадзіны, 15-20 хвілін прастаялі каля уваходу у РАУС. На гадзінніку было ўжо больш за гадзіну ночы, а Андрэя не было. Тады Паліна пацікавілася ў дзяжурнага РАУС, калі выпусцяць мужа. І атрымала адказ, што яго ўжо вызвалілі і адвезлі на чыгуначны вакзал.
Начальнік Ганцавіцкага РАУС Аляксей Яроменка патлумачыў, што грамадзяніна, які адбыў пакаранне, адвезлі на вакзал, бо ён не мясцовы, а на дварэ ўжо ноч. На пытанне журналіста, чаму чалавека вывелі не праз цэнтральны выхад, Аляксей Генадзевіч сказаў, што каля ўваходу няма пад’езду для аўтамабіля.
Гэта крыху здзівіла – навошта было так клапаціцца, калі сустракаць прыйшла жонка, а вакзал ад РАУС літаральна ў 5 хвілінах павольнай хадзьбы…
Паліна засталася каля будынка міліцыі, а мы паехалі да чыгуначнага вакзала. Андрэя сустрэлі па дарозе – ён вяртаўся, бо ведаў, што Паліна прыедзе яго сустракаць.
Да цягніка на Брэст заставалася каля 15 хвілін. Таму было крыху часу, как пагутарыць з апазіцыянерам, якіх ганцаўчане бачаць толькі па тэлевізары. Для многіх іх дзейнасць, акцыі пратэстаў, мітынгі, не зразумелыя. За адну з такіх Андрэй Шарэнда ў чарговы раз быў пакараны.
Аб тым як ён 15 сутак правёў у “адзіночцы” у ізалятары часовага ўтрымання, Андрэй расказаў галоўнаму рэдактару «ГЧ».
Па яго словах, ганцавіцкія міліцыянеры адносіліся добра, былі ветлівымі, вось толькі ў апошні момант сапсавалі ўражанне, бо вывезлі праз чорны ход.
“Кармілі няблага, асабліва спадабаўся ганцавіцкі хлеб. І што здзівіла – невядомы чалавек некалькі дзён таму перадаў прадукты. “Хачу падзякаваць ганцаўчаніна Леаніда, які прынёс перадачу, бо хто гэты чалавек, я не ведаю, – сказаў А. Шарэнда. – Шкада, што мой першы прыезд у Ганцавічы аказаўся пад прымусам, і горада я не бычыў. Магчыма, выдасца лепшы час, і я пазнаёмлюся яшчэ з Ганцавічамі, і прыеду з добрай нагоды”.
После преследования в Беларуси Марина Зелёная переехала в Грузию, где создала проекты поддержки для соотечественников.…
32 чалавекі выйшлі на свабоду. Для іх родных гэта галоўнае. Не тэрміны, не артыкулы, не…
Дар убеждения или гипноз? Об этом говорят люди, которые стали жертвами телефонных мошенников. Как же…
Мошенники по телефону никогда сразу не говорят о деньгах. Обычно разговор начинается издалека. Звонят якобы…
Ирине позвонили в конце рабочего дня, когда телефон и так не замолкал. За несколько часов…
В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…
This website uses cookies.
Read More