
У 2020 годзе Беларусь чакаюць чарговыя прэзідэнцкія выбары. Усе мы ведаем пра няпростае эканамічнае і палітычнае становішча нашай дзяржавы ў сувязі з паўстаўшымі нафтагазавым пытаннем.
Да «адзінага» кандыдата будзе шэсьць патрабаваньняў:
– Якую альтэрнатыву вы бачыце расійскім энергарэсурсам, у прыватнасці нафце і газу?
Альтэрнатыва простая – пакупка той самай нафты з розных крыніц. Якая доля ў пастаўках з цягам часу будзе расійская – залежыць ад коштавай кан’юнктуры. Трэба гандлявацца.
Яскравы прыклад – значнае зніжэнне коштаў на нафту ў апошнія дні. У выніку настаў зручны момант, каб дамовіцца з Расіяй і купіць нафту танней і паболей. Нават напампаваць нашы нафтасховішчы, каб, калі кошты зноў падскочаць, а з Расіяй зноў узнікнуць перамоўныя праблемы, мець паліўную падушку бяспекі.
Бо прынцыпова ясна, што перамовы з Расіяй па пастаўках энергарэсурсаў і надалей будуць складанымі. У нафту прымешваецца вялікі палітычны фактар. І мы не зможам ужо зарабляць, купляючы танна расійскую нафту ў ранейшых вялікіх аб’ёмах, перапрацоўваючы і экспартуючы нафтапрадукты. Калі, канечне, мы не гатовы наўзамен ахвяраваць суверэнітэтам.
Па газе сітуацыя падобная. Трэба працаваць над альтэрнатыўнымі пастаўкамі. Ну і, канечне, развіваць альтэрнатыўную энергетыку і наагул «зялёную» эканоміку, каб паступова змяншаць выкарыстанне традыцыйных відаў паліва.
Гэта частка стратэгіі эканамічнай незалежнасці і экалагічнай бяспекі. Ветракоў, сонечных батарэяў, электрамабіляў будзе станавіцца ўсё болей. Натуральна, што не супертэмпамі, але гэта будучыня.
– Як вы лічыце, ці можа АЭС вырашыць праблему энергазабеспячэння краіны?
Натуральна, АЭС – гэта самыя розныя рызыкі. Але давайце разважаць прагматычна. І думаць над рашэннямі ў прывязцы да канкрэтнай сітуацыі.
Калі цяпер закансерваваць гэтую будоўлю, гэта адзін узровень стратаў. Калі б мы былі пры ўладзе цяпер, то закансервавалі б! Калі ж рэактар ужо будзе запушчаны, то гэты іншы ўзровень стратаў – у разы большы.
Разборка можа зацягнуцца на дзясяткі гадоў і таксама з пэўнымі рызыкамі. Бо трэба будзе вырашаць процьму наступстваў – куды падзець ядзернае паліва, апрамененае абсталяванне станцыі і так далей. Таму разбіраць «атамку» з утылізацыяй, не пакарыстаўшыся зусім з яе, можа быць эканамічна нявыгадна.
Што да вырашэння праблемы энергазабеспячэння Беларусі з дапамогай АЭС, то яна б прыдалася, каб пазбавіцца залежнасці ад паставак энерганосьбітаў з адной краіны – Расіі. Але, на жаль, тэхналогія станцыі пад Аўстраўцом якраз-такі расійская, завязаная на расійскае ж паліва і запускаецца на расійскі крэдыт…
Таму будзем дзейнічаць так: пытаннем, што больш выгадна – эксплуатаваць запушчаную АЭС ці выводзіць з эксплуатацыі, зоймецца адмысловая камісія. Таксама патрэбная экспертыза аўтарытэтнай міжнароднай камісіі: калі яна пастановіць, што запуск і эксплуатацыя беларускай атамнай станцыі небяспечныя, тады будзе прасцей прыцягнуць замежныя фінансавыя сродкі на замарозку гэтага праекта.
– Калі Расійская Федэрацыя спыніць падачу нафты і газу, чым гэта будзе пагражаць Беларусі? І якім вы бачыце выйсце з гэтай сітуацыі?
Як я ўжо сказаў, на выпадак рознага кшталту шантажоў з боку Масквы варта зрабіць запасы нафты цяпер, калі яна спрыяльна для нас патаннела. Але перакананы, што на доўгі тэрмін Расія пастаўкі энерганосьбітаў нам і праз нас не перарве. Бо гэта не толькі паступленні ў іхні бюджэт, але і ўзбагачэнне тых алігархічных групаў, якія шыкоўна жывуць з продажу нафты ды газу.
Прадаваць будуць у любым выпадку. Паглядзіце на Украіну. Нягледзячы на ваенны канфлікт, прадавалі і надалей хацелі б, але ў выніку ўкраінцы самі ўсё-такі адмовіліся купляць, вырашыўшы перайсці на азербайджанскую нафту.
– Наколькі вы лічыце адэкватнымі цэны на паліва на АЗС, газ, электраэнергію для жыхароў Беларусі?
У коштах на аўтамабільнае Юрый Губарэвічпаліва вялікі складнік акцызу. Рэгуляваць кошты на АЗС можна яго змяншэннем. Хаця праўда і ў тым, што цэннік на запраўках у Беларусі ніжэй, чымсьці ў многіх краінах рэгіёну.
У любым выпадку людзі павінны ведаць, куды гэтыя акцызныя грошы ідуць і як фармуецца кошт бензіну. Бо дзіўна, калі нафта таннее, а паліва на запраўках даражэе. Што да газу і электрычнасці для насельніцтва, праблему магла б вырашыць рэформа жыллёва-камунальнай гаспадаркі: знізіць кошты не дазваляе карупцыя і манаполія дзяржавы.
После преследования в Беларуси Марина Зелёная переехала в Грузию, где создала проекты поддержки для соотечественников.…
32 чалавекі выйшлі на свабоду. Для іх родных гэта галоўнае. Не тэрміны, не артыкулы, не…
Дар убеждения или гипноз? Об этом говорят люди, которые стали жертвами телефонных мошенников. Как же…
Мошенники по телефону никогда сразу не говорят о деньгах. Обычно разговор начинается издалека. Звонят якобы…
Ирине позвонили в конце рабочего дня, когда телефон и так не замолкал. За несколько часов…
В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…
This website uses cookies.
Read More