Categories: Политика

Беларускім палітыкам не да мадэрнізацыі

Аднак па нейкай незразумелай прычыне тэма мадэрнізацыі так і застаецца на ўзроўні абстрактных размоў. Знайсці хоць бы якую канкрэтыку ў праграмах палітычных суб’ектаў  Беларусі дастаткова цяжка.

Выбары ні аб чым

Выбарчая кампанія толькі набірае абароты. І, вядома, пакуль можна рабіць толькі самыя папярэднія высновы пра яе змест. Аднак ужо зараз відавочна, што якойсьці сур’ёзнай дыскусіі пра будучыню краіны не атрымліваецца.

Большасць кандыдатаў занепакоеныя хутчэй тэмай байкоту выбараў, чым тым, што рабіць з краінай, якая ўпэўнена дрэйфуе ў бок чарговага крызісу. Беспартыйныя члены «Белай Русі» і прадстаўнікі шэрагу праўладных партый з пенай на губах расхвальваюць палітыку кіраўніцтва краіны і распавядаюць аб амаральнасці тых, хто заклікае да байкоту. Кандыдаты ж ад апазіцыі, бадай, настолькі шакіраваныя беспардоннымі дзеяннямі ўлад на этапе рэгістрацыі кандыдатаў і зусім непрыхаванай цэнзурай, што забыліся пра ўсё астатняе.

У выніку нешматлікія тэлевізійныя дэбаты (калі іх можна такімі назваць) і перадвыбарныя дыскусіі ў цэлым не выходзяць за межы немудрагелістых узаемных абвінавачанняў і сціслых разважанняў у стылі «добрае-дрэннае» ці «чорнае-белае».

У лепшым выпадку асобныя кандыдаты спрабуюць узняць нейкія праблемы, што хвалююць жыхароў іх выбарчай акругі: дзесьці асфальту няма, недзе бальніца даўно не рамантавалася, а дзесьці ёсць цяжкасці з перасячэннем мяжы з суседняй дзяржавай.

Зразумела, што выбарчыя кампаніі кандыдатаў у дэпутаты парламента не могуць не мець рэгіянальнай спецыфікі. Кандыдаты змагаюцца за права прадстаўляць сваю акругу на нацыянальным узроўні, а значыць, павінны «варыцца» ў мясцовых праблемах. Аднак першарадная задача нацыянальнага парламента — прымаць агульнадзяржаўныя законы і вызначаць агульны курс развіцця краіны. І неяк дзіўна назіраць за кандыдатамі, якія нават не спрабуюць выказаць сваё бачанне такога курсу.

Прэзідэнцкія выбары 2010 года былі таксама не пра тое

Часта гучыць цалкам справядлівы аргумент аб тым, што парламент у беларускай палітычнай сістэме не адыгрывае абсалютна ніякай ролі. Яго функцыя выключна дэкаратыўна-цырыманіяльная. Таму, сцвярджаюць некаторыя, і няма вялікага сэнсу ўзнімаць падчас парламенцкіх выбараў нейкія маштабныя тэмы, накшталт сістэмных рэформ.

Але тады варта было б чакаць, што на прэзідэнцкіх выбарах палітычныя суб’екты Беларусі ўжо дакладна павінны актывізавацца і ва ўсёй прыгажосці паказаць свае праграмы пераўтварэнняў у краіне. Аднак, мяркуючы па выбарах 2010 года, змест галоўнай палітычнай кампаніі пяцігодкі таксама не вызначаецца канкурэнцыяй ідэй мадэрнізацыі.

Уважлівае вывучэнне матэрыялаў тых выбараў прыводзіць да высновы, што толькі адзін прэтэндэнт на вышэйшую пасаду — кандыдат ад АГП Яраслаў Раманчук — прадставіў на суд выбаршчыка сістэмнае бачанне таго, як можна рэфармаваць краіну. Яшчэ адзін кандыдат — Аляксандр Лукашэнка — прадставіў бачанне таго, як захаваць Беларусь у тым вобразе, у якім яна знаходзіцца ў апошняе дзесяцігоддзе.

Астатнія ж прэтэндэнты на прэзідэнцкае крэсла па большасці пытанняў у канкрэтыку не ўдаваліся. Як паказаў праведзены тады Цэнтрам аналітычных ініцыятыў «Ліберальнага клуба» кантэнт-аналіз праграм і выступленняў кандыдатаў, многія закраналі вельмі важныя тэмы: інвестыцыі, падаткі, сельская гаспадарка, карупцыя, банкаўскі сектар, сістэма адукацыі і г.д. Але рабілі гэта, не выходзячы за межы агульных лозунгаў. Канкрэтыка ў большасці кандыдатаў была толькі па пытанні палітычнай рэформы. Сацыяльна-эканамічны блок дзіўным чынам заставаўся за кадрам.

Хтосьці з кандыдатаў тлумачыў такую неканкрэтнасць тым, што ўсім і так зразумела, якія эканамічныя рэформы неабходныя і як іх рабіць. Нехта казаў, што няма сэнсу абмяркоўваць нейкія сцэнарыі пераўтварэнняў у эканоміцы, пакуль ва ўладзе знаходзіцца Лукашэнка.

У любым выпадку факт застаецца фактам: прэзідэнцкія выбары 2010 года, як і цяперашнія парламенцкія, былі поўныя абстрактных размоў пра неабходнасць мадэрнізацыі Беларусі, але практычна пазбаўленыя барацьбы ідэй пра тое, як гэта зрабіць.

Палітычныя суб’екты — шавец без ботаў

Насамрэч праблема не ў парламенцкіх ці прэзідэнцкіх выбарах, а ў саміх палітычных суб’ектах. У абсалютнай большасці з іх папросту няма праграмных напрацовак адносна сістэмнай трансфармацыі краіны.

Дзіўна, але нават у разгар леташняга эканамічнага крызісу з усіх фармальных палітычных суб’ектаў менш чым у 7% былі хоць бы якія антыкрызісныя праграмы. Гэта прадэманстравала даследаванне «Ліберальнага клуба» па вызначэнні «Індэксу эканамічнай адэкватнасці Беларусі — 2011».

Вынікі гэтага даследавання паказваюць, што як краіна Беларусь сёння проста не гатовая да таго, што ўсё больш здаецца непазбежным — істотных сацыяльна-эканамічных і палітычных перамен. І найперш не гатовыя тыя, хто па ідэі павінен прэтэндаваць на вядучую ролю ў пераменах — палітычныя суб’екты.

Аднак для жыцця вакол нас зусім не мае значэння, гатовыя мы ці не. Яна ідзе сваім парадкам. А мы толькі ўсё больш ад яе адстаём. І так будзе працягвацца, пакуль большасць палітычных 
суб’ектаў не пяройдуць ад абстрактных лозунгаў да праграмнай канкрэтыкі. Дарэчы, было б вялікім поспехам, калі б «Еўрапейскі дыялог аб мадэрнізацыі з Беларуссю» ім бы ў гэтым дапамог.

Рымвід

Recent Posts

Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку

В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…

1 неделя ago

Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск

Лиссабон часто представляют как город для лёгкого отдыха с солнцем, океанским воздухом, старыми трамваями, ужинами…

2 недели ago

Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах

Беларусь внезапно решила стать страной форели: Лукашенко поручил построить 10 рыбхозов. Проблема в том, что…

1 месяц ago

Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье

Ученые из Университета Торонто провели систематический обзор и мета-анализ клинических исследований с участием меда. Результаты…

1 месяц ago

Как быстро и легко остановить понос народными средствами!

Замучил понос? Помогите своему организму простыми, но действенными способами. Избавится от поноса и лечиться в…

1 месяц ago

Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз

Егор – молодой парень из Бреста. В 2023 году он ушёл в армию, но уже…

2 месяца ago