
Па інфармацыі Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, Саветам міністраў падрыхтавана даручэнне ад 23.03.2013 № 05/206-88 аб неабходнасці аналізу існуючага Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь і ўнясення прапаноў па яго скарачэнні.
Старшыня таварыства Антон Астаповіч падкрэсліў, што што інфармацыя не публічная, але, па звестках таварыства, — дакладная.
У лісце таварыства гаворыцца, што мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі ў выкананні вышэйназванага даручэння ўжо рыхтуюцца прапановы па цэламу шэрагу нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей для далейшага разгляду на пасяджэннях Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры з мэтай іх далейшага выключэння з Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.
“Напрыклад, у мяне ёсць звесткі пра тое, што Бабруйскі гарвыканкам рэкамендаваў пазбавіць статуса 15 аб’ектаў з 49 на тэрыторыі Бабруйскай крэпасці, якія знаходзяцца пад аховай дзяржавы”, — кажа Астаповіч.
Між тым згодна з артыкулам 3 закона “Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь” дзяржаўная палітыка ў гэтай сферы павінна грунтавацца на прызнанні гісторыка-культурнай спадчыны фактарам развіцця дзяржавы, на адказнасці дзяржавы за захаванне гісторыка-культурнай спадчыны, захаванні і аднаўленні гісторыка-культурных каштоўнасцей, утрыманні і выкарыстанні гісторыка-культурных каштоўнасцей з улікам неабходнасці безумоўнага захавання іх адметных духоўных, мастацкіх і (або) дакументальных вартасцей.
Астаповіч падкрэслівае, што зараз сапраўды могуць знайсціся аб’екты, якія згубілі сваю вартасць. Пункт 3 артыкула 23 вышэйназванага закона прадугледжвае, што матэрыяльныя аб’екты і нематэрыяльныя праяўленні творчасці чалавека могуць быць пазбаўлены статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці Саветам міністраў у выпадку страты імі іх адметных духоўных, мастацкіх і (або) дакументальных вартасцей, якія абумовілі наданне ім статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама ў выпадку іх знішчэння, страты ці знікнення ў выніку ўздзеяння прыродных фактараў або іншых сітуацый пры немагчымасці іх аднаўлення.
Аднак, адзначае Антон Астаповіч, узнікае некалькі пытанняў:
“Дзе адказнасць уладальніка аб’екта, які давеў помнік да разбурэння? І чаму ён не прыцягваецца да адказнасці згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь? Дзяржава мае ўсе механізмы і рэсурсы для таго, каб прымусіць уласніка зрабіць аднаўленне помніка. Чаму дзяржава гэтага не робіць?”.
Ёсць яшчэ меркаванне, што шэраг аб’ектаў быў унесены ў спіс памылкова, маўляў, яны не вартыя таго, каб там быць, а былі ўключаны дзякуючы прасоўванню мясцовых уладаў, якія былі зацікаўленыя ў гэтым з-за некалі існуючых льготаў. Між тым рашэнне прымала Рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры і Савет міністраў.
“Калі стосамі ў дзяржспіс уключаліся аб’екты, якія не мелі адпаведнай вартасці, паўстае пытанне аб кваліфікацыйным узроўні навукова-метадычнай рады”, — адзначае Астаповіч.
Таварыства лічыць, што калі спіс насамрэч скароцяць, адбудзецца парушэнне і дыскрэдытацыя дзяржаўнай палітыкі ў сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны.
“Дадзеная ініцыятыва Савета міністраў Рэспублікі Беларусь, — гаворыцца ў лісце да віцэ-прэм’ера Анатоля Тозіка, — накіравана не на ўмацаванне прадугледжаных заканадаўствам захадаў па ахове помнікаў гісторыі і культуры, а паспрыяе распаўсюду прававога нігілізму сярод юрыдычных і фізічных асобаў — уласнікаў і ўладальнікаў гісторыка-культурных каштоўнасцяў”.
Антон Астаповіч лічыць, што скарачэнне спісу на руку тым чыноўнікам, якія хочуць пазбавіцца адказнасці, што накладаецца на іх дзеючым заканадаўствам па ўтрыманню і захаванню помнікаў.
“Я адчуваю маральную адказнасць за тое, што адбываецца, бо наша арганізацыя на працягу шматлікіх гадоў на прафесійным юрыдычным узроўні ўзнімала пытанні аховы культурнай спадчыны і прыцягвала ўвагу да гэтай праблемы. Што, у сваю чаргу, вымушае адпаведныя кантралюючыя органы займацца праверкаміаў. І хоць асноўны цяжар адказнасці нясе ўласнік помніка, гэта не здымае адказнасці з мясцовых органаў улады за збяражэнне спадчыны і кантроль за яе ўтрыманнем. Такім чынам, пазбавіцца гэтай адказнасці — значыць жыць спакойна і рабіць усё, што хочуць, на сваёй тэрыторыі. Вельмі часта мясцовае кіраўніцтва паводзіць сябе ў сваім рэгіёне, як ваявода”, — адзначае Антон Астаповіч.
Па меркаванню экспертаў таварыства, менавіта Анатоль Тозік можа змяніць сітуацыю, бо ён як раз і з’яўляецца яе стваральнікам. Па неафіцыйных звестках, менавіта ён падпісаў даручэнне скараціць спіс.
Раней, нагадаем, Анатоль Тозік актыўна выказваў розныя прапановы, якія павінны былі, на яго погляд, скараціць выдаткі дзяржавы ў бюджэтных галінах — адукацыі і сістэме аховы здароўя.
Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры заклікала Анатоля Тозіка адклікаць даручэнне Савета міністраў аб скарачэнні Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей і згарнуць працы з боку Міністэрства культуры, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў па рэалізацыі дадзенага даручэння.
Між тым уваходжанне ў Дзяржаўны спіс зусім не гарантуе, што аб’ект ахоўваецца належным чынам. З пачатку года ў краіне было праведзена 10 праверак выканання патрабаванняў заканадаўства ў сферы гісторыка-культурнай спадчыны і 14 аглядаў аб’ектаў спадчыны. Паўсюдна былі выяўленыя парушэнні, вінаватыя прыцягнуты да адказнасці — хто да адміністрацыйнай, хто да дысцыплінарнай.
Як распавяла загадчыца сектара па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Наталля Хвір, праверка кранула, да прыкладу, будынкі па вул. Леніна, 2 у Пінску, будынкі брацкага корпуса былога кляштара базыльян у Оршы, былога дома купца Мураўёва ў Гродне, шэрагу будынкаў у сталіцы — па вуліцах Якуба Коласа, Веры Харужай, Усходняй і іншых.
Пры гэтым спецыяліст адзначыла, што правяраюцца, як правіла, не самі аб’екты, а іх уласнікі і выкананне імі патрабаванняў заканадаўства. Па словах Хвір, выяўленыя парушэнні тычыліся як вядзення дакументацыі, так і канкрэтных правілаў утрымання будынкаў.
На сённяшні дзень у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь ўключана 5532 помніка, сярод іх помнікі архітэктуры — 1763 аб’екта, археалогіі — 2350, гісторыі — 1191, мастацтва — 60, горадабудаўніцтва — 11, запаведныя месцы — 4. Таксама ў спіс уваходзяць па 77 аб’ектаў рухомых і нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей.
После преследования в Беларуси Марина Зелёная переехала в Грузию, где создала проекты поддержки для соотечественников.…
32 чалавекі выйшлі на свабоду. Для іх родных гэта галоўнае. Не тэрміны, не артыкулы, не…
Дар убеждения или гипноз? Об этом говорят люди, которые стали жертвами телефонных мошенников. Как же…
Мошенники по телефону никогда сразу не говорят о деньгах. Обычно разговор начинается издалека. Звонят якобы…
Ирине позвонили в конце рабочего дня, когда телефон и так не замолкал. За несколько часов…
В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…
This website uses cookies.
Read More