
Тысячы «лішніх» трактараў МТЗ у Мінску больш няма куды ставіць, таму ўрад спешна распрацоўвае схему іх раздачы калгасам. І трактарны завод не адзін такі. Доля грузавікоў МАЗ на расійскім рынку знізілася ўдвая за адзін год.
Зусім адваротнае адбываецца з легкавікамі: цэны на аўтарынку Ждановічы сталі захмарныя, бо абарончыя мыты абмяжоўваюць паступленне заходнееўрапейскіх машын, а завоз далёка не перадавых расійскіх марак расце.
Яны ўпершыню выйшлі ў лідары продажаў на беларускім рынку.
Мытны саюз аказаўся выгадным для Расіі не толькі палітычна і стратэгічна. У той жа час Мінск перажывае пахмелле на чужой бяседзе. Наступствы далучэння да Мытнага саюза аказаліся для Мінска сюрпрызам.
Інтэлектуальны патэнцыял лукашэнкаўскай адміністрацыі занізкі для такога прагнозавання.
Зараз Беларусь чакаюць няпростыя перамовы па ўступленні ў Сусветную гандлёвую арганізацыю. З іншага боку, Лукашэнка не губляе надзеі атрымаць ад Расіі новыя субсідыі, гэтым разам ўзамен за панесеныя ад Мытнага саюза фінансавыя страты.
Але сума расійскіх нафтагазавых датацый дасягнула рэкордных 10 мільярдаў даляраў, і, здавалася б, дзе ж ужо болей.
На саміце ў Астане мяркуецца пайсці далей, разгледзець праект Дамовы аб стварэнні Еўразійскага эканамічнага саюза. Імаверна, Беларусь паспрабуе затармазіць чарговы этап інтэграцыі ці, прынамсі, абставіць яго такімі ўмовамі, якія б гарантавалі далейшае павелічэнне нафтагазавай рэнты.
Галоўнымі ж пытаннямі, якія Мінск будзе вырашаць, будуць будзённыя справы кшталту продажу МАЗаў, гульняў вакол калію і, нарэшце, падпісанне нафтавага балансу, з якім Масква працягвае трымаць беларусаў на кароткім ланцужку.
Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября здесь пройдёт День…
С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…
Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…
Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…
Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…
Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…
This website uses cookies.
Read More