
АК: Павел, ці гэта [паездка] азначае, што вы часта супрацоўнічаеце з замежнымі СМІ?
ПШ: Не так часта, але рэгулярна, бо ў Беларусі замежныя журналісты сутыкаюцца са шматлікімі праблемамі – як арганізаваць інтэрв’ю, знайсці людзей і гэтак далей. Нават для беларускіх журналістаў гэта няпроста, а замежніку ў два разы цяжэй. Звычайна яны знаходзяць партнёраў у Беларусі, звяртаюцца да »Беларускага Партызана» і іншых медыяў, і мы спрабуем дапамагчы і адказаць на іх пытанні.
АК: Пра што звычайна пытаюць журналісты?
ПШ: Напрыклад, дзесяць гадоў таму было вельмі шмат дзіўных пытанняў. Яны разглядалі Беларусь як terra incognita, ставілі некарэктныя пытанні, і трэба было тлумачыць ўсю нашую тысячагадовую гісторыю фактычна ад пачатку да канца. Але зараз бачна, што замежнікі больш ведаюць пра палітычную і эканамічную сітуацыю ў рэгіёне, і мы можам абмеркаваць нейкія дэталі, канкрэтныя выпадкі, перспектывы і гэтак далей. Я сустракаю ўсё болей журналістаў, якія насамрэч падрыхтаваныя для працы ў Беларусі. Яны шукаюць новыя твары, цікавыя ідэі і гэтак далей, і мы разумеем, што яны ўспрымаюць Беларусь як частку Еўропы і ўсведамляюць, што яна ляжыць паміж Еўропай і Расіяй. Але пяць гадоў таму шмат хто з заходніх журналістаў думаў, што дыктатура з’яўляецца тыповай сітуацыяй для Беларусі і іншых постсавецкіх краінаў. Яны бачылі, што адбываецца ў Расіі і лічылі Беларусь яе часткаю; яны меркавалі, што перспектывы няма і Еўропа мусіць забыць пра Беларусь, бо няма ані магчымасці штосьці змяніць, ані спробаў рухацца ў бок незалежнасці.
АК: Як сітуацыя ў Беларусі змянілася з часоў прэзідэнцкіх выбараў 2010 года?
ПШ: Сітуацыя крытычная, бо мы баімся, што Еўропа і іншыя краіны забудуць пра Беларусь і скіруюць ўвагу выключна на Украіну. З часоў Памаранчавай рэвалюцыі Украіна знаходзіцца ў цэнтры палітычных працэсаў, у цэнтры ўвагі Еўропы, а Беларусь — на перыферыі: нашая краіна пад кантролем Расіі, і ніхто не бачыць сэнсу ў абмеркаванні яе становішча, бо ўсе памятаюць пра Расію і думаюць, што калі сітуацыя там зменіцца, то тады ў Беларусі і Украіны будуць новыя перспектывы. Украінцы паказваюць вельмі высокі ўзровень палітычнай і грамадзянскай актыўнасці, а ў Беларусі ёсць толькі дэпрэсія і вельмі маленькія і слабыя групы мясцовай апазіцыі. Я лічу, што гэта самы цяжкі перыяд ў стасунках паміж Беларуссю і ўрадамі заходніх краінаў, і таксама паміж беларускімі і заходнімі СМІ.
АК: Як бы вы апісалі Беларусь у трох словах?
ПШ: Чыста. Ціха. Працавітасць.
Усе, хто наведвае Беларусь, кажа, што тут вельмі чыста; але ж гэта такі стэрэатып – бедна, але чыста! Я разумею, чаму журналісты з Расіі шакаваныя тым, як тут чыста, але чаму гэта здзіўляе заходніх журналістаў? Гэта ж не нейкая выключная сітуацыя для Еўропы, але гэты стэрэатып »бедненька, але чысценька» адносна Беларусі вельмі распаўсюджаны.
АК: Так, разумею. Мяркую, гасцям яшчэ кідаецца ў вочы тое, што не бачна праяваў ініцыятывы грамадзянаў у гарадах, асабліва ў Мінску. Ён як закансерваваны.
ПШ: У нас новая хваля барацьбы за свабоду, за Еўропу, нашыя дзеці спрабуюць змяніць штосьці, яны памятаюць нашую гісторыю і ведаюць, што іхнія бацькі былі арыштаваныя і правялі шмат часу за кратамі. Малодшае пакаленне хоча новага жыцця, навейшага, больш сучаснага і гэтак далей. Яны назіраюць за зменамі ў Расіі, дзе шмат грошай, яны бачаць жыццё ў Польшчы ці Вільні, якія зараз добра развіваюцца – і маладыя беларусы спрабуюць штосьці змяніць, але ўлады душаць усе гэтыя спробы.
У будучыні мы станем сведкамі новай хвалі дэпрэсіі і эміграцыі з Беларусі: маладыя, актыўныя людзі з’язджаюць у Расію, Польшчу, краіны Захаду. У маладых свае надзеі, планы, яны маюць моц каб рабіць штосьці новае, яны думаюць, што не зробяць памылак сваіх бацькоў, але потым, сутыкнуўшыся з рознымі лукашэнкаўскімі традыцыямі і правіламі, расчароўваюцца. Я дакладна не ведаю, як ім дапамагчы. Ёсць незалежнныя медыі і актывісты, яны спрабуюць змяніць сітуацыю, але вораг усё яшчэ моцны і ўплывовы.
АК: Цікава, што вы ўзгадалі патэнцыял Беларусі – як і Майкл Андэрсэн ваш калега з журы конкурса »Беларусь ў фокусе».
ПШ: Мы спадзяемся, што досвед Украіны дапаможа Беларусі. Я два месяцы быў у Кіеве, а тры журналісты »Беларускага партызана» — а гэта палова нашай рэдакцыі — былі там некалькі тыдняў, пісалі артыкулы, зрабілі 60 відэа, і мы хочам паказаць беларусам, як украінцы змагаюцца за сваю свабоду, і спадзяемся, што гэта ўсё натхніць беларусаў і дасць ім надзею.
АК: Давайце вернемся да тэмы Беларусі ў міжнародных медыях. Вы ў журы конкурсу »Беларусь у фокусе-2013». Што вы будзеце шукаць ў артыкулах?
ПШ: Гэтыя журналісты пішуць для свайго чытача, не для беларусаў, і я разумею, што яны будуць тлумачыць некаторыя працэсы інакш, чым мы. Але я мяркую, што яны паспрабуюць распавесці пра Беларусь як пра частку Еўропы, не так, як бы напісалі аб Афрыцы ці якой-небудзь арабскай краіне. Думаю, чытач мусіць адчуць, што журналіст насамрэч сустракаўся з пэўнымі людзьмі і што ён разумее сітуацыю і жыццёвыя рэаліі ў Беларусі. У прыватнасці, журналісты, што пішуць для польскіх, нямецкіх ці шведскіх газетаў, імкнуцца паказаць Беларусь як частку Еўропы і беларусаў як еўрапейцаў, якія жывуць у цяжкай сітуацыі, паміж Еўропай і Расіяй. Фокус перамясціўся з савецкіх рэаліяў жыцця на сучасныя, еўрапейскія аспекты.
АК: І на заканчэнне, гледзячы ў 2014 год, што ў Беларусі можа стаць гарачай тэмай?
ПШ: Мытны саюз, чэмпіянат свету па хакеі, пытанне палітычных вязняў застаецца адным з асноўных, і ….культура — традыцыйная культура – бо ў культуры, мове, старых стадыцыях і сваёй гісторыі людзі будуць шукаць падтрымкі, будуючы далейшыя планы і рыхтуючы палітычныя змены.
После преследования в Беларуси Марина Зелёная переехала в Грузию, где создала проекты поддержки для соотечественников.…
32 чалавекі выйшлі на свабоду. Для іх родных гэта галоўнае. Не тэрміны, не артыкулы, не…
Дар убеждения или гипноз? Об этом говорят люди, которые стали жертвами телефонных мошенников. Как же…
Мошенники по телефону никогда сразу не говорят о деньгах. Обычно разговор начинается издалека. Звонят якобы…
Ирине позвонили в конце рабочего дня, когда телефон и так не замолкал. За несколько часов…
В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…
This website uses cookies.
Read More