Categories: Афиша

Незвычайныя Каляды ў Доме рамёстваў

У адзін з апошніх дзён, калі працавала выстава, 17 студзеня, там пабывала журналіст. Казка пачыналася ўжо знадворку: сам будынак вітаў гасцей шматлікімі сасновымі галінкамі, упрыгожанымі цацкамі. Разам з вучнямі 1 “А” класа журналіст паглядзела навагоднюю гульнёвую праграму. Праўда, рабяты былі не проста гледачамі, а яе ўдзельнікамі.

Спачатку ў майстэрні Дзеда Мароза хлопчыкі і дзяўчынкі калектыўна стваралі падарункі галоўнаму навагодняму персанажу – свае малюнкі. У гэты ж час Снягурка (Маргарыта Саланевіч) “замарожвала” тых, хто не змяшчаўся за рабочым сталом: грымам і бліскаўкамі малявала на дзіцячых шчочках сняжынкі. У выніку сняжынкі заблішчалі на шчочцы кожнага наведвальніка майстэрні, і дзеці з задавальненнем дзяліліся паміж сабой эмоцыямі:
Глядзі, у мяне ёсць сняжынка! – радаваўся хлапчук.
І ў мяне, толькі з гэтага боку, так? – адказваў яму сябрук
Клёва, праўда?!
Ага! Але так козытна было…

Калі справы ў майстэрні былі завершаны і “прачнуўся” Дзед Мароз (яго ролю спраўна выконваў Аляксандр Свірыд), дзятва перайшла ў ягоны пакой. Дзед расказаў, як доўга ён дабіраўся да горада Ганцавічы. Снягурка заўважыла, што касцюмы ў іх з дзядулем незвычайныя: не тыя, да якіх усе прывыклі, а беларускія. Таму што і Дзед Мароз – сапраўдны, беларускі. Дзеці ж стараліся парадаваць гаспадароў вершыкамі і разам з выхавацелем праспявалі песню. Дзед Мароз за гэта кожнаму ўручыў па невялічкім сувеніры.

У чаканні сваёй чаргі іншыя групкі дзяцей разышліся па пакоях Дома рамёстваў. У вялікай зале яны апынуліся ў… казачным лесе з ёлачак! Кожная малая прыгажуня мела свой убор: на адной цацкамі сталі зацукраваныя і высушаныя долькі садавіны, на другой – самаробныя сшытыя цацкі, на трэцяй – звязаныя і вышытыя казачныя персанажы… Непадалёк стаяў святочна прыбраны стол. “Паглядзіце, дзеткі, тут пад абрусам у нас што? Салома. Так заўсёды накрывалі святочны стол на Каляды”, – тлумачыла незвычайнае ўбранства вялікага пакоя “бабуля” – народны майстар Беларусі Ніна Мікалаеўна Казак.

Пасля Ніна Мікалаеўна павяла дзятву ў яшчэ адзін пакой, дзе стаіць ткацкі станок. Рабяты не толькі ўбачылі, якім чынам з-пад рук майстрыхі з’яўляюцца квяцістыя посцілкі і ручнікі, але і самі паспрабавалі сесці за кросны.

Як караблік, плыве! – з захапленнем пазіралі дзеці на чаўнок і ледзь не калектыўна мацней прыціскалі набіліцамі адну да адной палоскі тканіны.

…Адна са знаёмых жанчын, чыя дзяўчынка разам са сваёй групай з дзіцячага садка збіралася на навагоднюю выставу, сумнявалася, ці не зашмат каштуе білет – 10 тысяч рублёў. Адказваю ёй праз газету: не, не зашмат. Добрыя эмоцыі, новыя веды і вясёлыя агеньчыкі ў вачах нашых дзяцей каштуюць значна даражэй!

Vitalis capello__deleted__105028

Recent Posts

Костюковичи проведут День белорусской письменности 5 и 6 сентября

Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября здесь пройдёт День…

1 день ago

С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах

С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…

1 день ago

Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика

Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…

2 дня ago

Новые правила: изменения для строителей и инвесторов

Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…

2 дня ago

Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность

Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…

5 дней ago

17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?

Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…

6 дней ago