
Аляксей Лукашэвіч
Раней мы ўжо размяшчалі расповед Алёны В. пра працу маскоўскіх супермаркетаў. А зараз вырашылі даведацца, што у Маскве змянілася ў сувязі з ўвядзеннем каранціну.
—Аляксей, распавядзі, што ў Маскве змянілася з пачаткам каранавірусу?
—З пачаткам каранавіруса было дзве невялікіх хвалі панікі. Першая, калі папаўзлі чуткі аб магчымым каранціне. Другая, калі аб’явілі, што будуць непрацоўныя дні. Тады ў крамах скупалі макароны і грэчку. Увечары можна было не знайсці тавара на паліцах, але зранку паліцы зноў былі запоўненыя.
З пачаткам абавязковай самаізаляцыі Масква апусцела. Машын зменела дзесці на 60-70%. Бальшыня людзей апранаюць маскі. Уваходы ў метро патрулюе паліцыя. Але ніякіх дзеянняў яна не прадпрымае.
Пакуль мы ў рэжыме абавязковай самаізаляцыі. З сярэдзіны тыдня ўвялі штрафы за яго парушэнні. У СМІ кажуць аб прадленні гэтага становішча.
Большасць працадаўцаў, якія маглі, перавялі сваіх работнікоў на рэжым працы з дому. А вось кафэ, салоны прыгажосці, крамы з вопраткай, электронікай зачыненыя.
Бачыў, што людзей, якім відавочна за 65, не пускалі ў метро і грамадскі транспарт, а пенсіянеры з гэтага абураліся.
—Што думаюць самі людзі пра гэтыя меры?
—Калі напачатку ўсё успрымалася так, як быццам гэта нас не кране, то зараз абсалютная бальшыня знаёмых і калег успрымаюць меру самаізаляцыі як правільную. Усе запасліся антыбактэрыяльнымі сродкамі: сурвэткамі, антысэптыкамі, маскамі.
Ў нашым доме, напрыклад, кожную раніцу санітарная апрацоўка. Да таго ж, мы з суседзямі дамовіліся і па чарзе апрацоўваем свой паверх. Мыем падлогу, дзверы, ручкі спецсродкамі і хлоркай.
Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября здесь пройдёт День…
С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…
Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…
Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…
Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…
Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…
This website uses cookies.
Read More