Categories: Здоровье

Жанна Стральчэня: “З інсультамі ў нас сітуацыя складаная”

“Мерапрыемства праводзіцца ў сувязі з высокай смяротнасцю жыхароў раёна ад хвароб, звязаных з высокім ціскам. У першую чаргу вядзецца прафілактыка інсультаў, таму што з імі ў нас сітуацыя складаная”, – заўважыла загадчык тэрапеўтычнага аддзялення паліклінікі ЦРБ Жанна Стральчэня і расказала, што гэтая ідэя належыць галоўнаму ўрачу ЦРБ Вадзіму Сашко.

Такія пакватэрныя абходы доўжацца ўжо чацвёрты тыдзень. У сем’ях ганцаўчан і сельскіх жыхароў бываюць памочнікі ўрачоў, медсёстры, фельчары, якія тлумачаць людзям, чаму неабходна кантраляваць ціск, вымяраць яго і пры адхіленні ад нормы звяртацца да ўрача. Пры гэтым важна выконваць яго рэкамендацыі, піць лякарствы не час ад часу, а рэгулярна і пастаянна. “Гіпертанію вылечыць нельга, нездарма ж гэтую хваробу называюць маўклівым забойцам”, – патлумачыла Жанна Мікалаеўна.

Такія абходы будуць працягвацца да канца гэтага месяца. Медыцынскія работнікі пастараюцца ахапіць прафілактыкай як мага больш людзей. Як расказала ганцаўчанка Ганна Качагарава, медсястра, якая пабывала ў іх сям’і, не толькі патлумачыла, у чым каварнасць павышанага ціску, але данесла і іншую карысную інфармацыю. Напрыклад, нагадала, які тэрапеўт абслугоўвае іх участак, заўважыла, што патрэбна сачыць за станам свайго здароўя і хаця б раз у год абавязкова праходзіць абследаванне. Ганна Алегаўна засталася задаволенай такім клопатам медыцынскіх работнікаў аб здароўі ганцаўчан: “Вядома ж, што папярэдзіць хваробу заўсёды лягчэй і танней, чым потым з ёю змагацца”.

Vitalis capello__deleted__105028

Recent Posts

Костюковичи проведут День белорусской письменности 5 и 6 сентября

Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября здесь пройдёт День…

1 день ago

С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах

С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…

1 день ago

Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика

Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…

2 дня ago

Новые правила: изменения для строителей и инвесторов

Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…

2 дня ago

Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность

Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…

5 дней ago

17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?

Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…

6 дней ago