
Ня так даўно ў Нью-Ёрку мой зямляк, які жыве ў суседнім пакоі перахварэў COVID-19. Здавалася б спёчнае лета, сонца, але хвароба нечакана зваліла яго з ног. І гэта ня гледзячы на вакцынацыю, якую ён двойчы рабіў у ЗША.
Канечне, гэта прымусіла мяне засцяргчыся. Я абмежаваў з ім кантакты, працёр дзвярныя ручкі, праветрываў памяшканні. Кожную раніцу правяраў ці жывы ён, слухаючы гукі з суседняга пакоя.
Некаторыя людзі ў Нью-Ёрку, ня гледзячы толькі на рэкамендацыйны характар, носяць засцерагаючыя маскі. Асабліва гэта бачна ў метро, дзе заўсёды нямала людзей.
Інтэрнэт-старонка Worldometers паведамляе, што Амерыка з’яўляецца краінай з самай высокай смяротнасцю ад каронавіруса. З пачатку пандэміі ад гэтай хваробы ў ЗША памерла больш за мільён чалавек (1074787 чалавек). На другім месцы ідзе Бразілія (684784 чалавек), потым Індыя (528090 чалавек).
Аднак за два гады пандэміі каронавірусам я не хварэў. Прынамсі не было ніякіх сімптомаў, якія б указвалі на яго. Нават аднаго однаго разу, калі моцна кашляў у 2021 у Ганцавічах, хадзіў ў паліклініку. Тады медыкі зрабілі ПЦР-тэст. Але каронавірус не пацвердзіўся.
Вакцынацыю ў Ганцавічах таксама не праходзіў, бо не было даверу да якасці расійскага “Спутніка”. Але ў ЗША мне прыйшлося правакцынавацца ад ковіда аж два разы. Але аб усім па парадку.
Перад самым Новым 2022 годам мне давялося працаваць са знаёмымі ўкраінцамі ў Манхэтэне. Мы рабілі рамонт адной кватэры на дванаццатым павесе.
Калі праца была ў разгары, да нас завітаў супервайзер (начальнік дома) і сказаў, што ў нас ёсць суткі на тое, каб прадаставіць дакумент аб вакцынацыі ад каронавіруса, або ён нас на аб’ект не пусціць.
Нас было чацвёра. У мяне і яшчэ аднаго адсутнічала вакцынацыя. Працу губляць не хацелася. Таму па хуткаму мы вырашылі прывіцца аднакампанентнай вакцынай Jansen амерыканскай кампаніі Johnson&Johnson.
У ЗША на той момант ёю былі прышчэплены амаль 7 мільёнаў амерыканцаў. Цяпер Джонсан перасталі ўжываць. Лічыцца, што яна дае шмат пабочных эфектаў.
Прышчэпку ў ЗША робяць у звычайных аптэках. Для гэтага не трэба ісці ў паліклініку. Дастаткова мець дакумент аб ідэнтыфікацыі асобы і онлайн зарэгістравацца. Мы звярнуліся да знаёмай майго сябра, якая працуе ў аптэцы і ўвечары 28 снежня пайшлі прышчапляцца.
Амерыканскія аптэкі — гэта сапраўдныя супермаркеты, бо ў іх акрамя лекаў гандлююць канцэлярыяй, ежай, кавай, шкарпэткамі, касметыкай, мачалкамі і іншым.
У аптэцы перад намі прышчапляліся яшчэ пару чалавек. Потым паклікалі мяне і Багдана. Уся працэдура заняла некалькі хвілін. Фармацэўт запісаў дадзеныя ў анкету, я распісаўся. Сеў на стул, задраў рукаў футболкі, іголка ўрэзалася пад скуру і ўсё.
Медык папрасіў тры дні не мачыць плячо. Таксама трэба было на пару дзён абмежаваць фізічныя нагрузкі. Для арганізма прышчэпка і так стрэс. Яму трэба разабрацца з уведзеным вірусам і заняцца вытворчасцю антыцелаў.
Увогуле, у гэты час увесь імунітэт заняты карыснай справай, лепш не грузіць яго дадатковымі праблемамі. Мы развіталіся і пайшлі з дакументам аб вакцынацыі ад каронавіруса.
Жахлівае пачалося дома. Павячэраўшы, пачаў адчуваць лёгкае недамаганне. Рана лёг спаць. Прачнуўся гадзіны ў чатыры ночы ад галаўнога болю і сухасці ў роце.
У той жа час напісаў смс брыгадзіру, што на працу не магу выйсці і паспрабаваў заснуць. Але гэта было немагчыма зрабіць.
Тэмпература паднімалася павольна — 37.1, потым 37.6. А потым не стала цырымоніцца і махнула адразу да 38,4. Маё цела мужна змагалася з упырснутым вірусам.
Аб сваім стане паведаміў знаёмым, якія параілі схадзіць за аспірынам. Сабраўшы ўсю волю, я зноў пайшоў у аптэку. Цэлы дзень мне было дрэнна і млява, гудзела галава. Так прайшло некалькі дзён.
Што цікава, мой напарнік праз дзень ужо выйшаў на працу. Мексіканцы з суседняга аб’екта таксама правакцынаваліся ў адзін дзень з намі, але на наступны дзень працавалі як ні ў чым не бывала.
Потым мы зрабілі выснову, што яны любяць вельмі вострую ежу, таму і прышчэпка для іх была, як струк перца.
На Новы год мяне запрашалі ў госці ў суседні штат. Але святкаванне было сарванае. У мяне быў пасцельны рэжым. Апетыту не было. Гэта ў мяне!
Пакуль тры дні ўпіхваў у сябе хоць нейкую ежу, скінуў вагу. Але апетыт праз тыдзень адрадзіўся, як птушка Фенікс з попелу, а разам з ім прыляцелі і страчаныя кілаграмы.
Святочнага настрою таксама не было. Памятаю, як у Навагоднюю ноч пачаліся салюты. Здавалася шыбы павылятаюць.
Так Новаму году радаваліся выхадцы з постсавецкай прасторы, бо амерыканцы яго не святкуюць. Для іх больш важнае свята — Раство Хрыстова (25 снежня).
Праз некалькі дзён мой стан нармалізаваўся. 5 студзеня я ўжо выйшаў на працу.
Бустэр (паўторную дозу) я рабіў ў канцы жніўня. Яна неабходна для вучобы і працаўладкавання. Бо ўжо мінула больш чым паўгода з моманта першай прышчэпкі.
Для таго, каб прышчапіцца я схадзіў у аптэку побач з домам. Адзін з супрацоўнікаў сказаў мне зарэгістравацца на сайце аптэкі, дзе можна абраць дату і гадзіну вакцынацыі. Што я і зрабіў, прыйшоўшы дамоў.
Пры рэгістрацыі даваўся шэраг аптэк побач з пазначаным адрасам і выбар вакцыны — Moderna, Pfizer, або Johnson.
Самая папулярная ў ЗША вакцына ад “кароны” — двухкампанентны Pfizer. Аднак я прышчапляўся Moderna. Гэта аднаразовая вакцына. Я чуў, што яна самая “мяккая” з усіх існуючых. Перад тым як прышчапіцца, прачытаў некалькі артыкулаў пра Moderna.
Эфектыўнасць вакцыны Moderna была праверана падчас праведзенага ў ЗША клінічнага даследавання з удзелам каля 30 000 чалавек, палова з якіх атрымала вакцыну, а другая палова – плацебо.
Эфектыўнасць вакцыны ацэньвалася па колькасці пацверджаных выпадкаў захворвання на COVID-19. У групе атрымаўшых вакцыну такіх выпадкаў было зарэгістравана 11, а ў групе атрымаўшых плацебо — 185.
Пры гэтым у групе вакцынаваных не было ніводнага выпадку цяжкай формы COVID-19, а ў групе атрымаўшых плацебо такіх выпадкаў было 30 (16%). Такім чынам, агульная эфектыўнасць вакцыны была ацэнена ў 94.1%.
Як вынікае з даследванняў, вакцына лічыцца добрай, калі яе эфектыўнасць складае не менш за 60%.
Аптэка CVS PHARMACY знаходзіцца метраў 500 ад майго жытла ў буйным сеткавым супермаркеце. Ля вакенца кансультацый распавёў, што я зарэгістраваўся на прышчэпку ад каронавіруса. Сеў на стул.
Малады араб, супрацоўнік аптэкі падыйшоў, запытаў імя і прозвішча, знайшоў мяне ў базе. Ад ягонага белага халата пахла парашком і дарагім парфумам.
На другі ўкол трэба было прынесці папяровы дакумент, дзе напісана серыя і дата першай прышчэпкі. У ёй мне зрабілі паўторны запіс.
Пачакаўшы некалькі хвілін, пакуль медык распакуе дозу Moderna, я ўзіраўся на людзей навокал. Лёгкі укол.
Араб наклеіў на маё плячо пластыр і пажадаў добрага дня. Вечарам я зрабіў прабежку ў мясцовым парку, якую раблю разы 3-4 на тыдзень. Ніякіх цяжкасцей ў гэты раз пасля прышчэпкі я не адчуў.
Ведаю, што людзі па рознаму глядзяць на вакцынацыю. Есць праціўнікі гэтага, розныя антываксеры… Нехта на гэтым зарабляў. У 2021 годзе былі туры ў Турцыю за заходнімі прышчэпкамі з Беларусі і Расіі, каб потым бесперашкодна трапіць у Еўропу.
Асабіста я не шкадую, што прышчапіўся. Медыкі прагназуюць чарговую хвалю каронавіруса гэтай восенню з рознымі лёгкімі і цяжкімі штамамі — “Кентавр”, “Ніндзя”, “Дэльтакрон”.
Але сцвярджаюць, што новая хваля ўсё ж будзе не такой істотнай, як папярэднія. Можа чалавецтва ўжо прывыкла да віруса і выпрацоўвае імунітэт? А можа дзейнічаюць прышчэпкі?
У ЗША шмат увагі надаецца асабістаму здароўю. Ніхто не хоча хварэць, а медыцына тут платная. Некаторыя паслугі каштуюць касмічныя грошы, але шмат што пакрывае страхоўка.
Людзі тут займаюцца спортам у клубах, на пляцоўках, у парках. Ходзяць на спартыўныя спаборніцтвы. На вуліцах паўсюдна можна сустрэць мабільныя пункты, дзе робяць тэсты на COVID-19. Яны стаяць для зручнасці, каб не трэба было спецыяльна ісці па тэст у лякарню.
У ЗША народ у большасці законапаслухмяны. Некалькі месяцаў назад адмянілі абавязковы масачны рэжым. Але ў метро ці не палова людзей ўсё адно ездзіць у масках. Такая амерыканская культура.
А каб афіцыйна ўладкавацца на працу, або пайсці на курсы англійскай мовы эмігранту, абавязкова патрэбна вакцынацыя, якую я і зрабіў. Але ў грамадскіх месцах маску не нашу, бо спякотна і нязручна.
Глядзіце таксама:
Беларус расказаў, як здаваў на правы ў Нью-Ёрку
Як «галадаюць» у ЗША – расказаў і паказаў эмігрант Пазняк з Ганцавіч
После преследования в Беларуси Марина Зелёная переехала в Грузию, где создала проекты поддержки для соотечественников.…
32 чалавекі выйшлі на свабоду. Для іх родных гэта галоўнае. Не тэрміны, не артыкулы, не…
Дар убеждения или гипноз? Об этом говорят люди, которые стали жертвами телефонных мошенников. Как же…
Мошенники по телефону никогда сразу не говорят о деньгах. Обычно разговор начинается издалека. Звонят якобы…
Ирине позвонили в конце рабочего дня, когда телефон и так не замолкал. За несколько часов…
В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…
This website uses cookies.
Read More