
Оксана Карпович
Мой сорам
-Ой, вёска! Сорам і “калхоз”!-
Дзяўчо цыбатае крычала,
Хоць вёска змалку гадавала,
Яе і ў спёку, і ў мароз.
– Чаму ў вёсцы нарадзілі
І хату з бацькам прыкупілі,
Чаго ў горад не рванулі
І багну бокам не мінулі?!
Дзяўчына слёзна выступала,
Рукой пад носам выцірала.
Дзвярыма грукнула сто раз,
Бо маці не дала адказ.
Яна ні слова не сказала,
Дзіця ў дарогу выпраўляла:
У людзі, у вялікі свет,
Вучыцца ва ўніверсітэт.
Праз пяць гадоў у хаце роднай
Гаворку з маці я вяду,
Хоць я і стала быццам моднай,
Ды на трасянцы гавару.
Я падзялюся з мамай мілай,
Якой дурніцай я была,
Як тайну страшную хавала,
Што я прыехала з сяла.
Як потым густа чырванела,
Калі раскрыўся мой падман.
Тады ўжо я не хацела
Быць важнай гарадской “мадам”.
Ідуць гады, я зразумела,
Што вёска мне – і дол, і дах:
Даўно прайшоў дзіцячы страх.
Усім цяпер кажу я смела
І не хаваю гонар свой:
– Я нарадзілася ў вёсцы,
За ўсё ўдзячна сэрцам ёй!
Гэты верш прысвечаны ўсім маленькім
ахвярам сваіх біялагічных “мам”
Пакет трымаўшы ў руках-
Ты справу чорную вяршыла
А я маленькі, быццам птах…
Але ж ты ўсё ужо рашыла…
Напэўна помсціш за пакуты?
Твой пах салодкі і духмяны…
І я зусім не апрануты
А ты мяне на сметнік,мама…
Былі напэўна мары,планы
І я такі неспадзяваны
Спяшаў к табе, імчаў, стараўся
Няўжо ніяк не спадабаўся?
Як толькі б трошкі акрыяла,
Прыйшоў бы ў сэрца тваё свет
Навошта ты так паспяшала
І замест коўдры ў пакет…
Цяпер цікую з вышыні
Як пазбягаеш цішыні…
Я бачу як жывеш,працуеш
Сляды злачынства маскіруеш…
У пару кроках ты ад крат –
Нядоўга вольнай існаваць….
А памяць -самы жорсткі кат
Цябе пачаў ужо караць
Цуд
Як горка скардзілася Богу-
Гадоў семнаццаці дзяўчо
Яна нядаўна выйшла замуж
Ды дзетак толькі не было
Даміну з мужам збудавалі
Амаль ўсё,як у людзей
Ды жыць нявыказна агідна
Калі не чуцен смех дзяцей
Панура голавы схілялі
Амаль, змірыліся з бядой
Так сем гадоў прагаравалі
І крэст няслі пакорна свой
У сяле парады выдавалі
Людскі язык, бы той мастак
Карціны ўсякія “шапталі”
На розны густ, на розны смак.
І трэба ж здарыцца такому
У светлы дзень, у добры час
Адклаўшы восеньскую стому
У сто дзесяты мабыць раз
Знайшла параду, маладзіца
Шматок паперы, адрасок
І не магчыма не згадзіцца
Наведаць трэба гарадок.
Бабуля кажуць там жыве
І акушэр яна ад Бога
З часоў вайны прыём вядзе
Вердыкт выносіць хмура,строга:
“Праблема важкая даволі,
Ніхто табе не дапаможа
А я змагу, з Гасподней волі”.
Дрыжыць майстрыхі тэлефон –
З усіх куткоў ляцяць званкі
Там нарадзілася дачушка,
А там крыклівыя сынкі.
Паверыць цяжка, немагчыма…
Ужо праз два ці тры візіты
Была цяжарнаю жанчына
Узнёслай, гордай, дзелавітай!
Аповед часта гэты чую,
Бо я галоўны тут герой,
І так карціць сказаць мне дзякуй,
Бабулі добрай, залатой.
Напэўна ўжо яна не з намі
Мінула ж 25 гадоў,
Тады я дзякуй дасылаю
Да блізкіх, родных, сваякоў
(Імя жанчыны невядома, месца жыхарства г.Драгічын)
Дачушцы
Твае вочкі – маё сонца,
Я гляжу ў іх бясконца
Носік,губкі, шэсць зубоў
Многа гукаў, пара слоў.
Ручкі, ножкі-тапатулі
Ты дачка, а я матуля
І бягом-бягом абедзве
Паспяваю ўжо я ледзве…
Казычу табе жывоцік –
Мой няспынны самалёцік,
Рэвізор па шафам, скрыням-
Наша донечка – Марыя.
Рэчаіснасць
Жывем як быццам бы з запалам,
Імкнемся, прагнем, дастаем…
І грошай, як заўсёды мала,
І як заўсёды – сто праблем!
Шукаем шчасце за вугламі,
Ірвем кашулі, б`ем насы,
Завем кампутары сябрамі,
Чакаем светлай паласы.
Кахаем модных і багатых –
Жыццё сучаснае ідзе,
Ды толькі ў сэрцах вінаватых
Чамусьці сэнса не стае…
Больш вершащ паэтаў Ганцаўшчыны тут.
Клиенты «Белтелекома» с 1 ноября 2026 года будут платить больше за телефонную связь, интернет и…
Семья из Минска потеряла накопления. Мошенники выманили у 11-летнего ребенка более 45 тыс. рублей через…
51-летняя жительница Барановичей осталась без заказанной беседки и без денег. Она перевела продавцу 1 500…
Жильцам могут начислить воду не по фактическому расходу, а по среднему или нормативу. ЕРИП использует…
Тем, кто сдаёт золото, серебро и платину, будут платить меньше. Новые расценки начнут действовать с…
Ганцевичский райагросервис ликвидирован, Дрогичинский исчез из реестра предприятий, Березовский присоединили к другому хозяйству. Таких историй…
This website uses cookies.
Read More