
Cветлана Малышко
Праблема, якая паўстала ў тыя часы — эвакуацыя насельніцтва. У першую чаргу трэба было вывезці людзей, якія жылі ў так званай 30-кіламетровай зоне.
Наўрад ці мы зможам сабе ўявіць, якія пачуцці авалодвалі людзьмі, што вымушаны былі пакінуць усё тое, што нажывалася гадамі.
Страшна было не толькі пакідаць родныя мясціны, але яшчэ больш палохала будучыня: куды вязуць, як прымуць людзі, што будзе з дзецьмі…
Наталля Тадэушаўна Клімава, настаўніца з СШ №1, якая перасялілася ў Ганцавічы ў 1990 годзе, калі расказвала пра свой пераезд з зоны адсялення, не хавала эмоцый. Голас яе дрыжаў ад накіпаючых слёз.
“Кожны чалавек у сваім жыцці строіць планы. Планы на будучае, на вучобу, на працу, на сям’ю, дзяцей.
31 год назад у мяне не было такіх планаў пераезда ў іншы горад. Таму што я нарадзілася і 26 гадоў пражыла ў маляўнічым, прыгожым горадзе Ветка, у раёным цэнтры, размешчаным на беразе ракі Сож, недалёка ад абласнога цэнтра — г. Гомеля. Тым болей, што наш горад планаваўся стаць курортнай зонай. Там будаваліся дамы адпачынку, прафілакторыі. Але ў выніку Чарнобыльскай аварыі наш горад стаў зонай адсялення.
І таму трэба было ад’язджаць, трэба было выратоўваць сваіх дзяцей, сваю сям’ю. Ехаць у незнаёмы горад да чужых людзей, на новае месца працы, пакідаць наседжанае гняздо, родных, блізкіх, сяброў… Гэта было цяжкае выпрабаванне.
Гэта было ў 1990 годзе, амаль 27 гадоў назад. Амаль 27 гадоў мы жывём ў Ганцавічах, якія сталі для нас, нашай сям’і і многіх перасядленцаў, я ведаю, другой радзімай.
Але вельмі шкада, калі прыязджаеш у родныя мясціны і разумееш, што ўжо ніколі гэтай мясцінцы не адрадзіцца настолькі , якой яна была раней і якой бы на магла быць.
І таму сёння я бачу, у большасці тут будучыя выпускнікі. Мне хацелася б пажадаць, каб ніколі ў вашы планы ні уторгліся ніякія наступствы: ні экалагічныя катастрофы, ні ваенныя, ні тэхнагенныя”.
Сумная дата ў нашай гісторыі
26 красавіка 1986 года ў выніку двух магутных выбухаў былі разбураны рэактар 4-га энергаблока, рэактарны блок і машынная зала на Чарнобыльскай АЭС.
На працягу 10 дзён у атмасферу выкідваліся вылікая колькасць радыёактыўных рэчываў у выглядзе газаў, аэразолей і мікрачасцінак. 23% тэрыторыі Былі забруджаны радыёнуклідамі.
Па афіцыйным паведамленні, адразу пасля аварыі загінулі 31 чалавек. Ліквідатары, якія прымалі ўдзел у тушэнні пажара атрымалі высокія дозы апраменьвання. Каля 400 000 чалавек былі пераселены.
Ганцаўчане, якія прымалі ўдзел у ліквідацыі наступстваў аварыі:
Аляксей Рудкоўскі, Уладзімір Івановіч, Мікалай Курылік, Аляксандр Александроў, Канстанцін Гайцюкевіч, Юрый Коўш, Яўгеній Бобка, Анатоль Зялёнка, Анатоль Кавальчук, Іван Лашко, Аляксандр Савіч, Уладзімір Валадько, Аляксандр Кандратовіч, Фёдар Прыбаровіч, Валерый Шут, Аляксандр Крысюк, і іншыя.
Многіх з іх ужо няма ў жывых.
Настаяцель храма Св. Ціхана пратаіерэй Пётр Піліпчук сказаў, што у многіх бедах людзі вінаваты самі. Яны наносяць шкоду зямлі, якая помсціць людзям за гэта.
Па яго словах, хоць многае мы не можам змяніць, аднак з Божай дапамогай, многія катастрофы і беды прадухіліць у людскіх магчымасцях.
“Кожны чалавек павінен памятаць і ведаць, што трэба быць уважлівым і адчуваць адказнасць за наша жыццё, — сказаў святар. – Таму, калі мы будзем падыходзіць да жыцця з духоўнага боку, маральнага, матэрыяльнага, навучнага, то многага зможам пазбегнуць”.
Ён дадаў: “Хочацца, каб нашы дзеці і ўнукі перанялі ад нас тое добрае ўразумленне, каб не паўтараць нашых памылак… Каб такіх трагедый на нашай зямлі больш не было”.
Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…
Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…
Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…
Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…
С начала 2026 года года в Беларуси отремонтировано 1460 километров республиканских дорог. Это значит, что…
Работники агропромышленного комплекса и строительной сферы рискуют сталкиваться с задержками в выплатах. Профсоюз Беларуси рапортует,…
This website uses cookies.
Read More