У вёсцы Нача чакаюць жыхароў, але прыязджаюць пакуль толькі дачнікі

Невялікая, але вельмі прывабная вёсачка Нача знаходзіцца за 22 кіламетры ад райцэнтра. Прытулілася яна на рацэ Нача, прытоку ракі Лань. На сённяшні момант жывуць у вёсцы 186 чалавек.

Фото: Святлана Малышка

Моладзі да 18 гадоў тут усяго 10 чалавек (з іх толькі 4 школьнікі), 116 жыхароў працаздольнага ўзросту, і 60 чалавек сталага ўзросту.

За апошнія 20 гадоў, па словах жыхароў вёскі, тут шмат што змянілася, многае перастала працаваць, і самае сумнае з гэтаг, тое, што зачынілі школу і дзіцячы садок. Прычына распаўсюджаная: вёска губляе насельніцтва.

Як касой скасілі жыхароў у вёсцы, пусцее яна. Моладзі няма, а мы свой век дажываем, — сказаў 82-гадовы Аркадзь Міхайлавіч Новік. – А вёска наша нічога, добрая, можна жыць. Ды не едуць сюды, не хочуць…”

Пра гэты сумны вынік гавораць і лічбы: по перапісу 1997 года ў Начы жыло 358 чалавек, а цяпер у ёй на 172 жыхары меней…

Старшыня Нацкага сельвыканкама Ларыса Мышкавец сказала, што вёска цяпер болей вабіць турыстаў і дачнікаў, чым карэнных жыхароў.

І гэта дзіўна, бо і праца ў нас ёсць, і ўмовы для жыцця неблагія, — патлумачыла Ларыса Дзмітрыеўна. – Але Нача чамусьці вабіць людзей толькі як край, дзе можна пасядзець з вудай на канале, ці адпачыць ўлетку, не інакш…”

Фотарэпартаж з вёскі Нача можна паглядзець ніжэй:

Из рубрики