Персанаж беларускай літаратуры за $50 тыс

Выдавецтва Галіяфы пачало падрыхтоўку выдання новага рамана Стаселька Кірыла “Дзевяць жыццяў Віта Морэ”. Сродкі на выданне кнігі збіраюцца праз Талаку ‒ платформу, якая дазваляе выдавецтву сфарміраваць папярэдні спіс замоваў, а чытачам атрымаць кнігу наўпрост ад выдавецтва па значна меншым кошце, чым у кнігарнях.

На платформе Талака кожны можа падтрымаць праект ды атрымаць акрамя кнігі прыемныя бонусы, сярод якіх: падзяка ў кнізе, нататнікі, папярэднія кнігі аўтара і іншае. Але найбольш цікава выглядае магчымасць “набыць” літаратурнага персанажа ‒ чытач, які падтрымае гэты лот, атрымае права выбраць імя аднаго з персанажаў рамана, даць сваё ўласнае імя ці імя свайго сваяка або сябра. У тым ліку, любы жадаючы, хто падтрымае праект на $50 тыс., можа даць сваё імя галоўнаму герою рамана.

“Дзевяць жыццяў Віта Морэ” ‒ Захапляльны, непрадказальны, эксперыментальны твор, які гарманічна сумяшчае розныя літаратурныя жанры і філасофскія канцэпцыі ў адно цэлае. Чытач акунецца ў шэраг гістарычных перыядаў і падзей, кантынентаў і краін ад Беларусі да Егіпта, вялікіх твораў ад Дантэ да Кафкі, ідэй і канцэпцый ад ніцшэанства да прагматызму.

Дзевяць жыццяў Віта Морэ ‒ не столькі літаратурны тэкст, размова аўтара з чытачом, колькі дыялог чытача з самім сабой і ўласным унутраным светам. Віта Морэ ‒ не проста галоўны герой, канкрэтная асоба, але вобраз, прататып, які, з аднаго боку, яднае нас, а з іншага ‒ выяўляе нашу рознасць і ўнікальнасць, выяўляе нашы памкненні, страхі, чаканні і матывы.

Папярэднія кнігі аўтара ‒ “Дзіцячы маніфест” і “Marginalis” ‒ уваходзілі ў спісы шэрагу літаратурных прэмій. У прыватнасці, “Дзіцячы маніфест” увайшоў у шорт-ліст Прэміі імя М. Багдановіча і лонг-ліст Прэміі імя Е. Гедройца. Раман “Marginalis” некалькі гадоў уваходзіў у спісы бэстсэлераў, у тым ліку, крамы oz.by.

fgun_furn

Recent Posts

В Беларуси уточнили правила входа с питомцами

Хозяевам питомцев нельзя заходить с ними в продуктовые магазины и большинство кафе. Исключение составляют собаки-поводыри…

1 час ago

КГК выходит на ярмарку. В Брестской области объявлена охота на кривую морковку?

Жителям Брестской области предложили жаловаться на сельскохозяйственные ярмарки. Не понравилась картошка, не устроила морковка или…

1 час ago

«Белтелеком» повысит тарифы для клиентов с ноября

Клиенты «Белтелекома» с 1 ноября 2026 года будут платить больше за телефонную связь, интернет и…

21 час ago

В Минске мошенники использовали 11-летнюю девочку

Семья из Минска потеряла накопления. Мошенники выманили у 11-летнего ребенка более 45 тыс. рублей через…

23 часа ago

Жительница Барановичей заплатила мошеннику за беседку

51-летняя жительница Барановичей осталась без заказанной беседки и без денег. Она перевела продавцу 1 500…

1 день ago

РСЦ проверяет необычные показания счетчиков

Жильцам могут начислить воду не по фактическому расходу, а по среднему или нормативу. ЕРИП использует…

1 день ago